Беларускі народны каляндар



Народны каляндар — гэта сістэма пастаянных ці рухомых свят, прысвяткаў, абрадаў, гульняў, звычаяў, што замацаваны ў быце і фальклоры. Уяўляе пераважна спалучэнне язычніцкай і хрысціянскай культур. Гэта — фальклорны каляндар: ён складзены на аснове хранонімаў, якія зафіксаваны ў вуснай народнай творчасці беларусаў, і ўключае традыцыйныя арыенціры на сельскагаспадарчыя работы і адпачынкі ў гадавым, сезонным, месяцавым і іншых цыклах-рытмах. Сістэматызаваны беларускі народны каляндар у складзе з велікодна-валачобнымі песнямі, якія ў строгай храналагічнай паслядоўнасці апісваюць традыцыйныя прысвяткі і святы, у тым ліку тыя, што закансерваваліся ў непараўнальных паэтычных узорах як Навагоддзі/Навалецці, з'яўляецца нашым шэдэўрам і фенаменальнай з'явай сусветнай нематэрыяльнай культуры.
Сту­дзень

1. н. Но­вы год. ВКЛ пе­рай­шло на сту­дзень­скі стыль у 1550 го­дзе, Ра­сія — з 1700 го­да «А хто ўпя­род? Но­вы ж год».

6. пт. Пер­шая, Пос­ная куц­ця. Пе­рад­ка­ляд­ная вя­чэ­ра. Які дзень, та­кі і год. Тры Ка­ра­лі. Ка­то­лі­кі пра­во­дзі­лі мас­кі­ра­ва­ны аб­рад «Тры ка­ра­лі», або «Гэ­ро­ды».

7. сб. Рас­тво Хрыс­то­ва. Па­ча­так Ка­ляд. «Ой, Ка­ля­дач­кі, блі­ны-ла­дач­кі...». Ка­ля­да­ва­лі. На­сі­лі «звяз­ду». Па­каз­ва­лі бат­лей­ку. На Ка­ля­ды пра­во­дзі­лі іг­ры­шчы («ва­дзі­лі ка­зу», «жа­ні­лі Ця­рэш­ку», «пяк­лі ка­та», гу­ля­лі ў «Яшчу­ра» і інш.).

9. п. Сця­пан. «На свя­то­га Сця­па­на вы­шэй слу­га за па­на».

13. пт. Шчод­рая куц­ця. Па­ча­так Шчод­ра­га тыд­ня. «Ма­роз, ха­дзі куц­цю ес­ці».

14. сб. Ва­сіл­ле. Но­вы год па пра­ва­слаў­ным ка­лен­да­ры. «Сею, сею па­ся­ваю, з Но­вым го­дам вас ві­таю».

18. с. Трэ­цяя, Га­лод­ная, Ва­да­пос­ная куц­ця. Апош­нія дні Ка­ляд. «Ка­ля­да ад'­яз­джае».

19. ч. Ва­дох­ры­шча (Кшчэн­не). «Свя­тое Кшчэн­не ва­ду ксці­ла, свет ачыс­ці­ла і ва­ду на­верх пус­ці­ла», «На Ва­дох­ры­шча за­ві­ру­ха — на Вя­лік­дзень так­са­ма».

20. пт. Пры­ва­дох­ры­шча — за­кан­чэн­не Ка­ляд. Па­ча­так Ма­лой вя­сель­ні­цы (да пос­ту).

24. а. Ак­сін­ня. «Ак­сін­ня да­ро­гу пе­ра­мя­це, а корм пад­мя­це». Фя­дос. «На Фя­до­са цёп­ла».

25. с. Тац­ця­на. Свя­та сту­дэн­таў. Па­вел. «Вее ве­цер — бу­дзе вай­на».

31. а. Апа­нас, Гу­сі­нае свя­та. Свя­та свой­скай жы­вё­лы. «Ха­вай нос у апа­на­са­ўскі ма­роз».

Лю­ты

1. с. Іг­нат. «На свя­то­га Іг­на­та зі­ма ба­га­та».

2. ч. Грам­ні­цы, Стрэ­чан­не. «Ка­лі на Грам­ні­цы на­п'ец­ца пе­вень ва­дзі­цы, то на Юр'я на­ес­ца вол тра­ві­цы», «Грам­ні­ца — хле­бу па­ла­ві­ца».

5. н. Ага­та. Ка­ро­ві­на свя­та. «Хлеб і соль свя­той Ага­ты не пус­ціць бя­ды да ха­ты».

6. п. Паў­зім­ні­ца Ак­сін­ня. «На Ак­сін­ню мя­це». Да­ро­та. «Па Да­ро­це вы­сах­нуць хус­ты на пло­це».

11. сб. Іг­нат. «Іг­нат Грам­ні­цам рад».

12. н. *Па­мі­наль­ні­ца. Па­мі­наль­ны ты­дзень. Ка­лі «вея» ў ня­дзе­лю, то авёс трэ­ба се­яць на 9-м тыд­ні, ка­лі ў па­ня­дзе­лак — то на 8-м, ка­лі ў се­ра­ду ці чац­вер — то па­кі­да­лі «дзе­ся­ці­нкі дзве».

14. а. Тры­фан. «На Тры­фа­на зор­на — вяс­на поз­няя». Ва­лян­цін. Свя­та за­ка­ха­ных.

15. с. Грам­ні­цы, Стрэ­чан­не. «Зі­ма з ле­там су­стра­ка­ла­ся...», «На Грам­ні­цы па­ла­ві­на зі­мі­цы».

18. сб. Ага­та. Ка­ро­ві­на свя­та.

19. н. *Ра­бы ты­дзень, Ма­лая вя­сель­ні­ца, Раз­ві­таль­ны, Сы­ра­пус­ны ты­дзень. Ты­дзень пе­рад Мас­ле­ні­цай. Які доб­ры дзень на Мас­лен­ным тыд­ні, у той дзень ад Іл­лі се­я­лі лён. Дзяў­ча­ты ве­ша­лі «ка­лод­кі» не­жа­на­тым хлоп­цам.

22. с. *Лы­сая се­ра­да. Пра­та­лі­ны-за­лы­сі­ны.

23. ч. *Бла­кіт­ны чац­вер. Ту­ма­но­вы дзень. *Кры­вы, Тлус­ты чац­вер, Ва­ло­сы, Ва­лос­ся. Свя­та жы­вё­лы. «На Ва­ло­са­га блі­ны пяк­лі ці алад­кі, каб бы­лі ва­лы глад­кі».

24. пт. *Дзе­да­ва пят­ні­ца. Улас­се. Свя­та жы­вё­лы. «Аў­лас на сы­ры лас». Ма­цей. «На Ма­цея да­ро­га па­цее», «На Ма­цея ад­лі­га — бу­дзе ма­роз».

25. сб. *Мас­ле­ныя Дзя­ды (Ба­бы). «Дзя­ды не зна­лі бя­ды, а на­шы ўну­кі за­зна­лі му­кі».

26. н. Ма­ла­дзік у 17.58 (ко­ла­па­доб­нае со­неч­нае за­цьмен­не). *Мас­ле­ні­ца. «Мас­ле­ні­ца ў «вят­ху» (пас­ля поў­ні) — дзяр­жы пша­ні­цу
ў мя­ху, сей пша­ні­цу на ўсю ру­ку». *Гу­кан­не вяс­ны. «Бла­сла­ві, Бо­жа, зі­му за­мы­ка­ці, вяс­ну за­гу­ка­ці». На Па­лес­сі ва­дзі­лі ка­ра­го­ды, «спя­ва­лі чы­рач­ку», на­сі­лі ёл­ку з вян­ком. Фа­цін­ня. За­ступ­ні­ца ад хва­роб.

27. п. *Па­лас­ка­зуб. Пер­шы дзень Вя­лі­ка­га пос­ту. Па­лас­ка­лі зу­бы га­рэл­каю.

Сакавік

1. с. *Се­ра­да Па­пяль­цо­вая (пач. Вя­лі­ка­га пос­ту ў ка­то­лі­каў). *Ус­туп­ная се­ра­да. Каб ура­дзіў лён, мы­лі ве­ра­цё­ны ці ка­лаў­ро­ты, ха­дзі­лі ў карч­му і пе­ра­скок­ва­лі це­раз пень.

4. сб. *Збо­ра­ва су­бо­та. Аб­рад «спо­ве­дзі дзеж­кі». Ка­зі­мір. «Свя­ты Ка­зі­мір дро­вы ся­кець».

5. н. *Збор­ні­ца, Із­бор. Адзін з ва­ры­ян­таў Но­ва­га го­да/ле­та ў час пры­няц­ця юлі­ян­ска­га ле­таз­лі­чэн­ня. «Свя­ты Із­бор упя­род сту­піць». Па­ча­так збо­ру ў по­ле.

9. ч. Ян­ка, Паў­ра­цен­не. Мядз­ведзь па­ва­роч­ва­ец­ца ў бяр­ло­зе на дру­гі бок.

12. н. Ры­гор. «На свя­то­га Ры­го­ра ідуць рэ­кі ў мо­ра».

13. п. Ва­сіль Ка­паль­нік. Са стрэх ка­пае.

14. а. Аў­доц­ця Вяс­ноў­ка. Гу­кан­не вяс­ны. «На Аў­до­кі го­лы бо­кі». (1.03 Но­вы год у мі­ну­лым, са­ка­віц­кі ка­лян­дар­ны стыль). «Свя­ты Еў­да­кей ... пе­ра­ступ го­да».

15. с. Хвя­дот. «На Хвя­до­та за­нос — усё се­на зня­се».

17. пт. Ге­ра­сім Гра­коў­нік. «Ге­ра­сім гра­коў пры­гнаў».

19. н. Язэп. «Свя­ты Язэп ся­род пос­ту шлюб дае пра­хвос­ту». «На Язэ­па па­го­да — год ура­джай­ны».

20. п. *Па­ча­так Храс­то­ва­га тыд­ня. Пяк­лі «храс­ты». За­сеў­кі. Аб­рад «жа­ніць­бы ко­мі­на». Вяс­но­вае раў­на­дзен­ства. Ус­ход 7.17, за­хад 19.17.

22. с. *Се­ра­да­пос­це. Вы­пя­ка­лі «храст­цы». Са­ра­кі. Бы­ло Но­вым го­дам/ле­там. «Свя­тыя Са­ра­кі на­пе­рад пай­шлі». Свя­та пту­шак. Пры­ля­тае 40 вы­ра­яў. «Свя­тыя Са­ра­кі ў по­ле са­ху ва­лак­лі». Пры­ска. «На свя­то­га Пры­ску пра­б'е лёд і пліс­ка».

25. сб. Ры­гор. «На Ры­го­ра зі­ма ідзе ў мо­ра». Даб­ра­ве­шчан­не, Звес­та­ван­не. «І птуш­ка гняз­да не кла­дзе». Пры­лёт бус­ла. Гу­кан­не вяс­ны. Бы­ло Но­вым го­дам. «Пер­ша свя­та — но­ва лет­ца, Бла­га­ве­шчан зям­лю су­шыць».

26. н. Між­бла­га­ве­шчы­ны (да 7 кра­са­ві­ка). За­ба­ро­на на «за­па­сван­не» ка­роў.

27. п. Па­ча­так *Па­хваль­на­га тыд­ня. «Дзі­кая кач­ка яй­цом па­хва­ліц­ца». Ары­на. «На Ары­ну сей ка­пус­ту ў ра­сад­ні­ках».

30. ч. Аляк­сей Цёп­лы. Дзень ры­ба­ло­ва. «На Цёп­ла­га Аляк­сея ры­ба ідзе на не­раст, ка­ро­ва на ве­рас, а борт­нік на хвою».

31. пт. *Па­хваль­ная пят­ні­ца. Мыц­цё дзе­жак. Па­лі­карп. Па­ча­так бяс­хле­бі­цы.

Красавік

1. сб. *Па­хваль­ная (Ме­зі­на) су­бо­та. Не гры­ме­лі крос­на­мі, каб гром не гры­меў. Да­р'я Вя­сен­няя. Ад­бель­ва­лі па­лот­ны.

3. п. Па­ча­так *Верб­на­га тыд­ня.

6. ч. Ка­ма­е­дзі­ца. Свя­та мядз­ве­дзя. Бла­га­вес­нік. Пяк­лі пі­ра­гі «бус­ла­вы ла­пы».

7. пт. Даб­ра­ве­шчан­не. «Даб­ра­ве­шчан­не без лас­та­вак — ха­лод­нае ле­та». Аб­рад «Стра­ла».

8. сб. Бла­гус­та. «На Бла­гус­ту сей ка­пус­ту».

9. н. *Паль­мо­ва ня­дзе­ля. «Вяр­ба б'е, не я б'ю». *Верб­ні­ца. Мат­ро­на. «На Мат­ро­ну шчу­пак хвас­том лёд раз­бі­вае».

10. п. Па­ча­так *Бе­ла­га, Вя­лі­ка­га, тыд­ня. *Чыс­ты па­ня­дзе­лак. Бя­лі­лі і мы­лі ў ха­це.

11. а. *Чыс­ты аў­то­рак. Каб на лю­дзей і «гаў­я­до» не на­па­ла «пар­ша», трэ­ба ўсё мыць.

12. с. *Дра­вя­ная страсць. Мы­юць усё драў­ля­нае.

13. ч. *Чыс­ты чац­вер. Лаз­ня. Аб­рад мыц­ця дзеж­кі.

14. пт. *Чыр­во­ная, Ве­лі­код­ная, пят­ні­ца. Се­я­лі га­рох. Пра­бу­джэн­не хат­ні­ка. Мар'я. Ка­лі ў яс­ную ноч пры­бы­ва­ла ва­да, то су­ха бу­дзе ў жні­во на хлеб­най ні­ве.

15. сб. *Вя­лі­кая, Чыр­во­ная, су­бо­та. Фар­ба­ва­лі яй­кі. Ка­нец Вя­лі­ка­га пос­ту.

16. н. *ВЯ­ЛІК­ДЗЕНЬ (у пра­ва­слаў­ных і ка­то­лі­каў). «Хрыс­тос уваск­рэс! — Са­праў­ды ўваск­рэс!».

Мі­кі­та. «Ка­лі на Мі­кі­ту кры­га­ход, то ня­ма ні клё­ву, ні ло­ву ры­ба­ло­вам».

17. п. Пра­цяг *Ве­лі­код­на­га тыд­ня. «Пер­шы дзень пі­ра­гі ма­юць, а ся­рэд­ні па­гу­ля­юць, а апошні дзень вы­праў­ля­юць».

19. с. *Гра­да­вая се­ра­да. Пра­вод­ны, Мёрт­вы, ты­дзень. «Пай­шла зі­ма да Кі­е­ва, а ле­та нам па­кі­ну­ла».

20. ч. *Лю­да­вы дзень. Ра­ней у Ві­лен­скай гу­бер­ні бі­лі і ка­ча­лі яй­ца з луб­коў, гуш­ка­лі­ся на арэ­лях. *Вя­лі­ка­дне мёрт­вых (На­ўскі Вя­лік­дзень, Мёрт­вы Вя­лік­дзень, На­ўскі чац­вер). Дзень па­мі­нан­ня на мо­гіл­ках.

23. н. *Пра­вод­ная ня­дзе­ля. «Ідзі, зі­ма, да Ку­ча­ва, як ты нам на­да­ку­чы­ла». Юры. (Но­вы год па за­дыя­ку). «Пер­шае свят­ца — свя­ты Юр'я», «Як зя­зю­ля за­ку­куе за 12 дзён да Юр'я на «го­лы» лес, то не ча­кай ура­джаю і бу­дзе хва­рэць жы­вё­ла». Вой­цах. «Свя­ты Вай­це­ху вы­пус­ціў жаў­ран­ка з ме­ху».

24. пн. *Ра­даў­ніч­ныя Дзя­ды. Ан­ціп — ахоў­нік зу­боў.

25. а. *Ра­даў­ні­ца. «На Ра­даў­ні­цу да абе­ду па­шуць, па абе­дзе пла­чуць, а к ве­ча­ру ска­чуць». Марк. «Дождж на Мар­ка, дык зям­ля як сквар­ка».

29. сб. Ары­на. «На Ары­ну сей ка­пус­ту».

30. н. Зо­сім — ахоў­нік пчол. Анд­ры­я­на­ва ноч, Анд­рэй. Ноч дзя­во­чай ва­раж­бы і ча­раў­ніц­тва.

Май

1. п. Кузь­ма. «Май Кузь­ма з морк­ві­най су­стра­кае, а Па­хом з гур­ком».

6. сб. Юр'е. Свя­та жы­вё­лы. «Як дождж на Юр'я — хлеб бу­дзе і ў дур­ня». Аб­рад «Стра­ла».

7. н. *Мі­ра­нос­цы. «На Мі­ра­нос­ця п'я­нь і ба­бы ці­га­юць ад­на ад­ну за ва­лос­ця». Алі­сей. «Прый­шоў Алі­сей — авёс па­сей». Баб­скія розб­ры­кі. Ско­кі жан­чын і ка­чан­не па зям­лі дзе­ля ўрад­лі­вас­ці.

8. п. Па­ча­так *Пе­ра­плаў­на­га, Чар­ві­ва­га, тыд­ня. Не трэ­ба са­дзіць, бо за­ядуць чэр­ві. Марк. «Дождж на свя­то­га Мар­ка — дык зям­ля, як сквар­ка». Ста­ні­слаў. «Сей лён на Ста­ні­сла­ва — вы­рас­це як ла­ва».

10. с. *Гра­да­вая, Пе­ра­плаў­ная, се­ра­да. За­сця­ро­гі ад гра­ду і даж­джу.

13. сб. Якуб. «На Яку­ба грэе лю­ба».

18. ч. Ары­на Ра­сад­ні­ца. Дзень вы­са­джван­ня ра­са­ды ў Па­азер'і.

19. пт. *Гра­да­бой­цы, Ле­да­ві­ты дзень (Ві­лен­ская губ.).

20. сб. Ан­то­ній. «На свя­ты Ан­то­ній сей авёс для ко­ней, а як удас­ца дык і пра­дас­ца».

21. н. Іван Вес­на­вы. Апя­кун зем­ля­ро­ба. «На Іва­на ка­ла­сок, а на Пят­ра пі­ра­жок».

22. п. Мі­ко­ла Вес­на­вы. Свя­та па­сту­хоў. Але­на. «Сей лён на Але­ну, бу­дзе ка­шу­ля па ка­ле­на».

23. а. Зі­лот. «Сей пша­ні­цу на Зі­ло­та, і яна бу­дзе як зло­та».

24. с. Ма­кей. «Мок­ра на Ма­кея — і ле­та не пра­су­шыць». Кі­ры­ла і Мя­фод. Ка­лі дзень мок­ры — і ле­та бу­дзе мок­рае.

25. ч. *Ушэс­це. Уне­баў­шэс­це па­на Езу­са. Свя­та агля­ду жы­та. *Ушэс­це. Аб­рад «Стра­ла». Епі­фан. «На Епі­фа­на ра­ні­ца ў чыр­во­ным кап­та­не, не­ба з бар­ваю — га­ра­чае ле­та».

27. сб. Сі­да­ры. «Прый­шлі Сі­да­ры — прый­шлі і сі­ве­ры».

28. н. Па­хом. «Свя­ты Па­хом па­вее цяп­лом». «Сей агур­кі на Па­хом — бу­дзеш на­сіць мя­хом».

31. с. *Гра­да­вая се­ра­да. Шэсць дзеў. «Лён сей поз­ні». Ка­на­пель­ка Мат­ру­на. «У зям­лю мах­ну­ла». Фя­дот. «Як на ду­бе апуш­ка — у Фя­до­та поў­на аў­са ка­душ­ка».

Чэрвень

2. пт. *Сё­муш­ныя Дзя­ды. Тры па­кут­ні­кі. «Ня­ма ле­та, але пас­ля іх не бы­вае зі­мы».

3. сб. *Ду­ха­вая су­бо­та, Зя­лё­ная су­бо­та. Але­на, Уль­я­на. Дзень іль­ну.

4. н. *Сё­му­ха, Зы­ход Св. Ду­ха. Свя­та зе­ле­ні. «На Ду­ха бу­дзе цёп­ла і су­ха». *Сё­му­ха, Трой­ца. Культ прод­каў і рас­лін­нас­ці. «Па­вя­дзём Кус­та пад гай зя­лё­нень­кі...» Ва­сі­ліск. «Ад Ва­сі­ліс­ка і са­ла­вей бліз­ка».

5. п. *Ру­саль­ні­ца, Іван ды Мар'я. Пра­во­дзі­ны вяс­ны. «На Гран­най ня­дзе­лі Ру­сал­кі ся­дзе­лі...» Дзень Еўф­ра­сін­ні По­лац­кай. Ха­дзі­лі ў По­лацк па­кла­ніц­ца і аб­ра­кац­ца.

6. а. *Кон­скі Вя­лік­дзень. Свя­та ко­ней.

7. с. *Гра­да­бой, се­ра­да Ру­саль. Зда­бы­ва­лі з ясе­ня свя­ты агонь. Ян. «Рой пе­рад Янам — пча­ляр бу­дзе па­нам».

15. ч. *Бо­жае це­ла, Зе­ля­нок. *Дзя­вят­нік. Пе­ра­вод уні­я­таў у пра­ва­слаўе. «Дзеў­яць яго­дзін на вет­цы».

16. пт. *Дзе­вя­ту­ха. Дзень ад на­валь­ні­цы. Лук'­ян. Паў­днё­вы ве­цер на Лук'­я­на — на доб­ры ўра­джай яра­вых.

19. п. *Пят­роў­ка (Пет­ра­ві­ца) Пят­роў­скі пост да 11 ліп. Пят­роў­ка-га­ла­доў­ка.

21. с. Лет­няе сон­ца­ста­ян­не (з 20.06 да 22.06). Даў­жы­ня дня — 16.50. Ус­ход — 4.46, за­хад — 21.36. То­дар. «На То­да­ра ра­са — ка­на­пель па­ла­са».

22. ч. *Дзя­сят­нік. «Дзя­сят­нік гнаі во­зіць». Кі­ры­ла. Па­чы­на­лі ка­са­ві­цу ў Па­азер'і.

23. пт. *Дзя­сят­ка. «Ко­сы то­чыць», «Жы­та па­спя­вае». Ку­па­ла. У ста­ра­жытн. — Но­вы год/ле­та.

24. сб. Ян Ку­паль­ны. «Сон­ца грае».

25. н. Анап­рэй. «Хто на Нуп­рэя па­сее грэч, той бу­дзе блі­ны печ».

26. п. Аку­лі­на Гра­чыш­ні­ца. Се­я­лі грэч­ку.

28. с. Амос. «Прый­шоў Амос — цяг­не ўго­ру авёс».

29. ч. Ці­хан. «Пеў­чыя птуш­кі за­ці­ха­юць». Пят­рок. «Да Пят­ра зя­зюль­цы ку­ка­ва­ці», «Прый­шоў Пят­рок — апаў ліс­ток, прый­дзе Ілья — апа­дуць і два».

Ліпень

6. ч. Ку­пал­ле. Свя­та Сон­ца і ка­хан­ня. «Дзень ад­баў­лен­не, но­чы пры­баў­лен­не».

7. пт. Іван Ку­па­ла. «Учо­ра бы­ла Ку­па­ла, а сён­ня Іван».

10. п. Са­мсон. «На Са­мсо­на дождж — сем тыд­няў то ж». Сем бра­тоў. «Сем бра­тоў ва­ро­жаць, коль­кі тыд­няў па­го­ды».

12. с. Пят­ро. Свя­та за­кан­чэн­ня Ку­пал­ля.

13. ч. Паў­пят­ро. Дзень та­ла­кі. Сы­мон і Юда. «На Сы­ма­на й Юду конь ба­іц­ца гру­ду».

14. пт. Кузь­ма і Дзям'­ян. Свя­та ка­ва­лёў. «Свя­ты Пят­ро жы­та спе­ліць, свя­ты Кузь­ма сяр­пы ро­біць, а свя­ты Дзям'­ян се­на гра­бе».

17. п. Анд­рэй. «Авёс у світ­цы, а на грэч­цы і ка­шу­лі ня­ма». «Анд­рэй усіх муд­рэй».

21. пт. Ка­зан­ская. Пра­коп. Пра­коп бок пры­пёк. Да­нат. «Свя­ты Да­нат кос­кі то­чыць».

25. а. Прокл. За­сце­ра­га­лі­ся вя­лі­кіх рос. Якуб. «На Яку­ба хле­ба поў­на гу­ба».

26. с. Гаў­ры­лей. За­сце­ра­жэн­не ад гра­ду. Ган­на. Сна­пы кла­дзе.

29. сб. Афі­на­ген. За­ці­ха­юць птуш­кі.

31. п. Сер­па­ві­ца, Шы­пі­лін­ка (пят­ні­ца пе­рад Іль­ёю). Дзень «за­зуб­ры­ван­ня» сяр­поў.

Жнівень

2. с. Ілья. Свя­та даж­джоў і на­валь­ніц. «Ілья на­ра­біў гніл­ля», «Укі­нуў у во­ду ку­сок іль­да».

4. пт. Мар'я. «Маг­да­ле­на — ва­ды па ка­ле­на».

6. н. Ба­рыс Па­лі­коп. «Ба­рыс і Глеб — па­спеў хлеб».

7. п. Ган­ны. «Свя­тыя Ган­ны баб­кі стаў­ля­юць».

9. с. Па­лі­коп. Па­ліць ко­пы. Пан­це­ляй­мон. Вы­леч­ваў хва­ро­бы га­ла­вы.

11. пт. Лаў­рын. «На Лаў­ры­на спя­шай да млы­на».

14. п. Ма­ка­вей, Пер­шы Спас. Свя­та ма­ку і мё­ду. Спа­саў­ка. Пост да 27 жніў­ня.

15. а. Ба­зыль. «Ба­зыль авеч­кам воў­ну дае». Пра­чыс­тая, Зель­ная. «Прый­шла Пра­чыс­та — ста­ла по­ле чыс­та».

17. ч. Еў­да­кія. Агур­кі збі­рае.

19. сб. Яб­лыч­ны Спас. Свя­та са­да­ві­ны.

23. с. Лаў­рэн — свя­та млы­на­ра.

24. ч. Баў­тра­мей. «Св. Баў­тра­мей вы­сы­лае бус­лоў па дзя­цей». «Прый­шоў Баў­тра­мей — жы­та на зі­му сей».

27. н. Мі­хей. Вы­спя­ва­юць брус­ні­цы.

28. п. Пра­чыс­тая. Свя­та ўра­джаю.

29. а. Трэ­ці Спас. Свя­та хле­ба. Ян. «Ян на ле­та прый­шоў, а ўжо во­сень знай­шоў».

31. ч. Флор і Лаўр. Свя­та ко­ней. Ара­бі­на­выя дзень і ноч. «Су­хая» на­валь­ні­ца, дождж.

Верасень

7. ч. Баў­тра­мей. «Жы­та на зі­му сей».

8. пт. Дру­гая Пра­чыс­тая. «Мен­шая Пра­чыс­та — кан­чай се­яць на­чыс­та».

10. н. Ма­цей. Аба­рон­ца ад п'ян­ства.

11. п. Ка­лі­на­вік, Іван Кры­ва­ўнік.

13. с. Кіп­ры­ян. Жу­ра­вель збі­ра­ец­ца ў вы­рай.

14. ч. Сы­мон. Аб­рад «жа­ніць­бы ко­мі­на». (Асен­няе На­ва­лец­це/На­ва­год­дзе з 1493 го­да). За­кры­ва­нне зям­лі. Ба­бі­на ле­та. Уз­ві­жан­не.

19. а. Цу­ды, Мі­хал. «Мі­хал з по­ля спі­хаў».

21. ч. Ба­гач, На­ра­джэн­не Бо­жай Ма­ці. Свя­та за­кан­чэн­ня ўбор­кі збож­жа. За­сід­кі.

22. пт. Асен­няе раў­на­дзен­ства. Ус­ход — 7.01, за­хад — 19.02.

24. н. Та­до­ра. «На Та­до­ру ўся­кае ле­та за­кан­чва­ец­ца».

26. а. Стаў­роў­скія Дзя­ды.

27. с. Зві­жан­не. Свя­та за­кры­ва­ння зям­лі на зі­му. Га­дзю­кі — у ку­чу.

Кастрычнік

2. п. Зо­сім. Жу­ра­ві­ны на Зо­сі­ма ўзды­ма­юц­ца — ма­роз на Па­кро­вы ўда­рыць.

4. с. Пра­нці­шак, Фран­ці­шак. «На Пра­н­ціш­ка зяр­нят шу­кае ў по­лі мыш­ка».

8. н. Сяр­гей. Жа­лез­ны ты­дзень.

9. п. Іван Шап­тун, Іван Ку­ра­ед, Ба­га­слоў. Шап­та­лі­ся сва­хі пра ня­вест.

14. сб. Па­кро­вы, Трэ­цяя Пра­чыс­тая. Вя­сель­ная па­ра. «Свя­та Па­кро­ва, па­крый зя­мель­ку ліс­точ­кам, а га­лоў­ку — вя­ноч­кам». «Па­кро­вы — за­ры­ка­лі ка­ро­вы». Дзя­воц­кае ле­та (па 21.10). Пры­ма­лі «ў дзеў­кі» сяб­ро­вак.

21. сб. Тры­фан, Па­ла­гея. «Зол­кім вет­рам вее». Змі­цер. «Да Зміт­ра ба­ба хіт­ра».

25. с. Мар­цін — свя­та млы­на­роў.

28. сб. Сы­мон і Юда. «Сы­мон з Юдаю пра­цу ў по­лі кан­ча­юць, ха­ты агля­да­юць». Па­рас­ке­ва Пят­ніц­кая. За­ба­ро­на на пра­дзен­не.

29. н. Лон­гін. Зба­ві­цель ад хва­роб ва­чэй.

31. а. Лу­ка. «Хто сее да Лу­кі, не бу­дзе мець ні хле­ба, ні му­кі». Дзень іка­на­піс­цаў. Юль­ян — ахоў­нік дзя­цей.

Лістапад

1. с. Усе свя­тыя. Па­мі­наль­ны дзень.

2. ч. За­душ­ны дзень. Па­мі­наль­ны дзень.

4. сб. Ка­зан­ская. Дождж ці снег. Ася­ні­ны, Зміт­раў­скія Дзя­ды. «Свя­тыя дзя­ды, за­вём вас...»

8. а. Змі­цер. «Да Зміт­ра дзеў­ка хіт­ра». Ка­нец над­зеі вый­сці за­муж у гэ­тым го­дзе.

9. с. То­дар. «На Та­до­ра поў­на ка­мо­ра».

10. ч. Па­рас­кі. Апя­кун­ка жан­чын і ру­ка­дзел­ля.

11. пт. На­сту­ся. На­сту­ся стры­жэ авеч­кі. Мар­цін. «Мядз­ведзь кла­дзец­ца ў бяр­ло­гу».

12. сб. Ар­тош­ка. Па­ча­так пра­дзен­ня.

14. п. Кузь­ма-Дзям'­ян. Апя­кун зем­ля­роб­ства, ка­ва­лёў і вя­сел­ля.

21. а. Мі­хай­лаў дзень. Аба­рон­ца ад гро­му. Мядз­ве­дзі ідуць у спяч­ку.

22. с. Мат­ро­на. «З Мат­ро­ны ста­но­віц­ца зі­ма».

24. пт. Хве­дар Сту­дзя­нец. «Хве­да­ра­вы вят­ры га­лод­ны­мі ваў­ка­мі ску­го­ляць».

25. сб. Іван Мі­лас­ці­вы. Дзень па­да­рун­каў. Ка­ця­ры­ны. «Ка­ця­ры­на за­бра­ла ле­та».

28. а. Пі­лі­паў­ка. Пе­рад­ка­ляд­ны пост.

29. с. Ма­цей. «На Ма­цея зі­ма па­цее».

30. ч. Анд­рэй. Дзя­во­чае свя­та.

Снежань

3. н. Ад­вент. Пе­рад­ка­ляд­ны пост.

4. п. Увя­дзен­не. Вод­зяц­ца ваў­кі. Бар­ба­ра. «Бар­ба­ра ноч урва­ла, а дзень над­та­чы­ла».

5. а. Пра­коп. Са­вы. «Бар­ба­ра мос­ціць, Са­ва цві­кі вой­стрыць, а Мі­ко­ла пры­бі­вае».

6. с. Мат­рых­ва­ны. Не пра­лі. Мі­ко­ла. «Хва­лі зі­му па Мі­ко­ле».

7. ч. Ка­ця­ры­ны. «За­бра­ла край ле­та».

9. сб. Юр'е Зі­мо­вы. Юра мос­ціць. Ган­ны. «Ад Ган­ны да Ка­ляд два тыд­ні і два дні».

17. н. Вар­ва­ры. «Мі­ко­ла і Вар­ва­ра ноч урва­лі».

18. п. Са­вы, Мі­ко­лін баць­ка. «Са­ва мос­це, а Мі­ко­ла гвоз­дзе».

19. а. Мі­ко­ла Зі­мо­вы. «Без Мі­ко­лы не бы­вае ні зі­ма, ні ле­та». «Мі­ко­ла ма­ро­зам гвоз­дзіць».

22. пт. Зі­мо­вае сон­ца­ста­ян­не. Ус­ход 9.33, за­хад 16.43.

Ган­ны. «Ган­ны — пры­ба­віц­ца ба­га­та дня», «Ган­кі — па­лі­ча­ны дзянь­кі».

24. н. Пос­ная куц­ця. Па­ча­так Ка­ляд (да 6 сту­дзе­ня).

25. п. Спі­ры­дон Сон­ца­ва­рот. Бо­жае На­ра­джэн­не. Бы­ло Но­вым го­дам.

31. н. Марк. «Мар­ка да Вар­ка — ня­хай бу­дзе пар­ка». Ба­га­тая куц­ця. Сіль­вестр. Ва­ра­жы­лі дзяў­ча­ты.