Што рабіць, калі дзіцё бесперапынна плача і не дае спакою бацькам? Жанчыны беларускага Палесся ведалі, што дактары нічога не падкажуць, бо проста не дабяруцца ў гэтую глуш. Менавіта таму маладыя мамы самыя браліся лекаваць сваіх немаўлятаў.
У справе супакаення дзіцяці дапамагала моц слова. Дасведчаная бабуля прагаворвала над дзіцём замову-малітву. Такіх бабуль у вёсках называлі шаптухамі.
ЗАМОВЫ ХОЙНІЦКАГА КРАЮ

Ва ўяўленні сучасніка замовы асацыіруюцца з нечым застыглым, акамянелым, пра што сведчаць устойлівасць кампазіцыі і мастацка-вобразных сродкаў, стэрэатыпнасць традыцыйнасць тэматычнага складу. Аднак гэтыя ўяўленні справядлівыя хіба часткова. На працягу тысячагоддзяў, з першых крокаў чалавека на шляху цывілізацыі і да новага часу творцы замоў не выходзілі за межы строга рэгламентаванага кола тэм і вобразаў. Знаёмства з творамі замоўнага жанру розных рэгіёнаў дазваляе ўбачыць адны і тыя ж паэтычныя прыёмы, падобныя матывы і вобразы-сімвалы, што дае падставы сцвярджаць факт самабытнасці гэтага віду мастацтва.
З моманту свайго ўзнікнення замоўныя словы прамаўляліся ўсімі членамі чалавечай грамады, якая, напрыклад, збіралася на паляванне. З цягам часу захавальнікамі і актыўнымі замаўляльнікамі становяцца асобныя людзі – прафесіяналы (“пасвячоныя”), а яшчэ пазней – тыя “бабкі-шаптухі”, “чарадзейкі”, “калдуны”, якія ведалі на памяць дзесяткі замоў розных тэматычных груп (гаспадарчыя, сямейна-бытавыя (асабліва любоўныя – прысушкі і адсушкі), сацыяльныя, але найбольш – лекавыя), што перадаваліся ў спадчыну. Адзначым, што творы замоўнага жанру характарызаваліся пэўным наборам традыцыйных сродкаў і прыёмаў, якія ад аднаго пакалення творцаў пераходзілі да наступнага: гэта разнастайныя формулы-паўторы, якія выкарыстоўваліся для апісання падобных сітуацый або тых, што дакладна паўтараліся (“…ссылаю (скулу – С.В.) на ніцыя лозы, на белыя бярозы, на цёмныя ляса, на крутыя берага, на жолтыя пяска” – в. Веляцін; “…нясіце (ляк – С.В.) на мхі, на балоты, на крутыя горы, дзе вецер не вее і людзі не ходзяць…” – в. Вялікі Бор; “… я цябе (гора – С.В.) адсылаю на ніцыя лозы, на белыя бярозы, на сіняе мора” – в. Казялужжа; або “… прыстрэк угавараці падуманы, пагаданы, прымоўлены, прыгавораны, ветраны, мужчынскі, жаночы, дзявочы, хлапочы” – в. Судкоў; “зляк … гусіны, курыны, парабочы, жаночы, жыдоўскі, цыганскі” – в. Веляцін; “… урокі, прыстрэкі падуманыя, з ветру надуваныя, хлапоцкія, жаноцкія, дзявоцкія” – в. Віць), пастаянныя эпітэты (сіняе мора, залатое крэсла, чыстае поле, белая бяроза, бел-гаруч камень, слова крэпкае, жоўтыя пяскі, ніцыя лозы, топкія балоты і г.д.), рыфма і рытм (“Першым разам, божым (добрым) часам, ранняю зарою, добраю парою…”; “Госпаду Богу памалюся, святой Прачыстай пакланюся…”; “Пчолы раяцца, пчолы пладзяцца, пчолы смірацца” і г.д.). Названыя сродкі мастацкай выразнасці з’яўляюцца найбольш характэрнымі для сакральных замоўных тэкстаў.
У сучасных запісах замоў пераважаюць мікратэксты (у хойніцкай калекцыі больш за 72 %), але і сярод іх мы назіраем пэўныя структурныя адрозненні: прысутнічаюць творы з адкрытай сінтаксічнай структурай і замоўныя формулы, утвораныя на аснове параўнання ці супрацьпастаўлення.
Першыя – найбольш элементарныя. Гэта часта адзін сказ, які змяшчае матывы просьбы, пагрозы ці адсылкі хваробы (“Грыжа-грыжа, я цябе грызу. У цябе адзін зуб, а ў мяне сем, я цябе з’ем”; “Вятла-вятла, забяры сваю глоць, а калі не возьмеш, мы яе заглодзім з каранямі. Амінь. Амінь. Амінь” – в. Храпкаў; “… йокалка-йокалка, выйдзі за вароты, каго ўстрэціш – таму ў рот” – г. Хойнікі; “… на мядзведзю еду, вужом паганяю, усім сваім врагам зубы замыкаю. Святы Давід за мной весь” – в. Вялікі Бор). Можна з пэўнай доляй упэўненасці сцвярджаць, што менавіта такія творы самыя старажытныя: яны нескладаныя па структуры, лёгка запамінаюцца і выказваюць самую сутнасць.
Сучасны стан бытавання замоў у Хойніцкім раёне у агульных рысах мала чым адрозніваецца ад іншых раёнаў Гомельшчыны. Сярод запісаных намі тэкстаў падчас экспедыцый (калектыўных і індывідуальных) 71,05 % лекавых, 10,52 % гаспадарчых, 9,64 % сацыяльна-бытавых і па 4,38 % ахоўных і любоўных.
У тэматычнай групе лекавых замоў пераважаюць наступныя: “Ад крывацёку” (“Кроў замаўляць”), “Ад прыстрэку” (“Супраць уроку”, “Ад уроку”, “З урокаў”, “Нарадка-порча”), “Ад удару” (“Удар”, “Ад звіху, удару”, “Звіх, удар”), “Ад зубнога болю” (“Ад зубоў”, “Зубы лячыць”) і “Ад залатніка” (“Ад грыжы”, “Ад грыжы-кілы”, “Залатнік”, “Ад жывата”), “Ад спуду” (Ад ляку”, “Ад зляку”), “Ад рожы” (“Ад ядрасці або рожу спальваць”), “Ад скулы” (“Ад залатухі”), “Ад ліхаманкі” (“От лихорадки”). У хойніцкай калекцыі замоў сустракаюцца тэксты “На добрыя роды”, “На захаванне плода”, “Ад всех чар”, “Ад валасня”, “Вогнік”, “От пьянства”, “Для зренія”, “Ад пераходу”, “Желудок, печень, почкі”, “Бронхі, лёгкіе”, Головная боль”, “Ад радзімца”, “Ад царапіны”, “Ад шпораў”.
Гаспадарчая тэматыка ў асноўным прадстаўлена магічнымі формуламі, скіраванымі на захаванне хатняй жывёлы, у прыватнасці каровы. У межах гэтай тэматычнай групы зафіксаваны тэксты, закліканыя абараніць жывёлу ад суроку (“Ад уроку жывёлы”, “Каб абараніць сваю карову”, “От поддзелок корове”); павялічыць надой малака (“Каб было больш малака”, “Як карова не дае малака”, “Як прападзе малако ў каровы”), забяспечыць якасны выпас (“Пры выгане жывёлы на пасбішча”, “Пры выгане скаціны”). Гаспадары не абыходзілі ўвагай свіней (“Свіней закармліваць”) і пчол (“Для пчол”). Клапаціліся на Хойнікшчыне і пра ўдалае паляванне (“Паляўнічая”).
Сацыяльна-бытавая група прадстаўлена замовамі, якія павінны былі забяспечыць поспех у судзе (“Ідці на суд”, “Ад суда”, “На поспех у судзе”), абараніць хлопца, які ідзе ў войска (Як хлопец ідзе ў армію”, “Салдацкая”). Чыталіся замовы, калі ідзеш у дом жаніха (“Как вхадзіць у дом жаніха”), калі ідзеш гуляць (“Еслі ідзешь на гульню”), перад дарогай (“У дарогу”), каб усё было добра.
Ад Мятліцкай Васілісы Васільеўны, 1939 г.н. быў запісаны цыкл замоў, які складаецца з 16 магічных тэкстаў, у асноўным лекавых. Толькі адна замова з гэтага цыкла адносіцца да сацыяльна-бытавых – “Ад врагоў”. Як паведаміла інфарматар, гэтыя замовы трэба было гаварыць у пэўным парадку. Пачынаецца цыкл з малітвы “Отча наш...”. Першыя сем тэкстаў (“Отча наш...”, “Нарадка-порча”, “След-нарадка”, “Ад ворагаў (на соль)”, “З урокаў”, “Зляк-іспуг”, “Удар”) прагаворваюцца па тры разы. “Калі абнаружыла не тое ў якой-небудзь з етых первых замоў, тады яе (у якой адчула) яшчэ тры разы гаворыш, і так покуль не будзе чыста ў ёй”. Астатнія замовы (“Малітва-яд (лячыць на кроў)”, “Малітва-вужаў яд (лячыць печань, жэлудак, почкі)”, “Вецер-прастуда (лячыць бронхі, лёгкія)”, “Залатнік”, “Галаўная боль”, “Грызь, параліч, звіх”, “Скула-залатуха”, “Скула-рожа”, “Дзецкая балезнь”) прагаворваюцца па аднаму разу. Інфарматар упэўнена, што ўсё гэта неабходна рабіць для таго, каб паглядзець (адчуць), якую харобу лячыць: “Калі ж найшла балезнь з етых замоў, тады гаворыш (на якой найшла) яе яшчэ тры разы і так, пакуль не вылечыш. Інагда прыходзіць такі бальны чалавек, што без сіл устаеш, усю энергію траціш”. Час, у які прамаўлялася большасць замоў, не адыгрываў вялікай ролі: “Прамаўляліся яны, калі трэба было людзям, вось тады і прамаўляліся. Няважна ў які час. Вось толькі венерычаскія балезні лячылі на маладзік”. А месца і роля прадметаў-апатрапеяў былі дакладна вызначаны: “Лячыць людзей нада перад іконай з запалінай свечкай. Таксама нужна даць іконку чалавеку, які лечыцца, каб ён прасіў Бога прасціць яго за свае грахі”. Абавязкова трэба было хрысціцца. Замовы названага цыкла ахопліваюць розныя захворванні. Нават, каб вылечыць звіх і удар прапануюцца розныя тэксты. Замова, скіраваная на пазбаўленне ад звіху, таксама выкарыстоўваецца пры лячэнні грыжы і паралічу. У замовах, што гучаць у пачатку, выгаворваюцца захворванні, паходжанне якіх невядомае: “нарядку-подделку подуманную, подтешную, подстреленую, следную, встрешную, подкладную, знающую и незнающую”, “пристречное, подзлячное, подмешное” і г. д.
Асноўным дзеяннем у лекавых замовах з’яўляецца знішчэнне захворвання. Яно адбываецца праз адсыланне на непрывабныя мясціны: “долы, даліны”, “на сметніцу, на талкавішча, з талкавішча на кладбішча”, “на чарота-балота”, “на ніцыя лозы”, “за сіняе мора, за жоўтыя пяскі”, “в чістые поля, в сініе моря”, “на цёмны лес, на колас, на крутую гару”, “в темные леса, где люди не ходят и кони не бродят, и птицы не летают; на быструю воду, по которой люди не ездят; на буйные ветры, что по дальности ходят; к лихому человеку, который на (имя) лихо думает, … который добра не сделает”, “... у гразі тапучай, у балоце зыбучым”, “на лясы, на балоты, на горныя воды”, “на дубішча”, “сярод цёмных лясоў, крутых берагоў, сыпучых пяскоў, дзе людзі не ходзяць, пціцы не лятаюць”, “дзе сабакі не брахалі, пеўні не спявалі, дзе сонца не свяціла, луна ніколі”; адсыланне з частак цела: “жылаў, мозжыл, касці, суставаў, пазванкоў”, “з жыл, з паджыл, з кагцей, з чуткіх вушэй, з чырвонай крыві, з жоўтай касці, з буйнай галавы, з румянага твару, з русага валаска, з шчырага сэрца, з белага цельца”, “з жыл і пальцаў, і пажыл, з усякіх сустаўцаў”, “з касцей, з машчэй, з гарачай крові, з буйнай галавы, з белай грудзі, з рук, з ног, з усіх жыл і суставаў і ўсяго цела яе (яго)”, “з касцей, машчэй і жыл, потым з румянага ліца, шчырага сэрца”. Дапамогу ў знішчэнні аказваюць боскія сілы: божая Маці, Гасподзь Бог, святой “Нікалай угоднік”, Пётр, Павел, Ілля, святой “Логвін сотнік”, апостал; язычніцкія дзеючыя персанажы: “тры дзявіцы (божыя памашніцы Арына, Марына, Кацярына)”, “вада-царыца”; расліны: “вішню адсякаем, ... боль адхінаем”, “роза прынялася, кроў сунялася”; птушкі: “арлы дзюбамі ісклевалі, лапамі зграбалі, крыламі змахалі, панеслі за сіняе мора, за цёмныя лясы, на зялёныя балоты, палажылі на купіну, лапамі разграбалі, крыламі размахалі, дзюбамі расклявалі...”. Захворванне, як сведчаць тэксты, можна таксама знішчыць праз зашыванне (“раны зашывае”), разліванне (“ваду разліла, кроў суняла”), разбурэнне (“разруш гора, калдаўство, чарадзейства, завісць, нянавісць, здзелкі, зглаз”), змазванне (“памазаці раны параскіданыя...”), змяншэнне (“прыступі і памажы, і на макава зёрнышко раскаці”), праз пагрозу (“а калі не пойдзеце, я к вам прыду з косамі, з тапарамі, з добрымі малайцамі. І я вас пакашу, парублю і ў груд складу, і спалю, і попел разадзьму”), словам (“ядрасць угаваралі”, “гавару, выгаварую...”, “выгаварую, вымаўляю...”), з дапамогай прадмета, які рэжа, коле (“бери меч и отруби им всем головы, чтобы они не вредили рабу божьему (имя)”), крыжом (“крест от всякіх сабак, от всякіх волков, от всякіх злых людзей”). Каб пазбавіцца ад некаторых захворванняў (напрыклад, ад залатніка, звіху, удару) неабходна ўзнавіць парушаную цэласнасць (“косць на косць настаўляй”), паставіць на месца (“стань на сваім месцячку, на залатым крэслечку”, “цябе мамка парадзіла і на залатое крэслечка пасадзіла, зарою падперазала, табе местачка ўказала”). Каб пазбегнуць шкоднага ўздзеяння захворвання, ствараюць ахову (“малітваю пакрываюся, звёздамі асыпаюся, ... крестом баранюся...”), даюць работу (“начніцы-сестрыцы, даю вам работу: проса товчіце, мак счітайце... Даю вам 12 верацён. Позавчора пралі, а вчера моталі, а цеперь тчіце, прімыкайце...”), пазбягаюць сяброўскіх адносінаў (“як гэтым старыкам умесці не схадзіцца, за цесовымі сталамі не садзіцца, з сярэбраных кубачкаў віна не піць, з залатых тарэлак не есці...”). Некаторыя сюжэтныя тэмы пабудаваны на немагчымасці дзеяння (“у жываце не хадзіць і гора не тварыць”, “тут табе не стаяці, косці не ламаці, в лайно не падаці, бакоў не закладаці, в спіну не ўварачаці...”, “тут табе не стаяці, бакоў не распіраці, пад сэрца не падлягаці, па жывату не хадзіць, варот не закрываць, пад грудзі не падпіраць, крыві не бушаваць”, “тут не бываць, белай касці не ламаць, краснай крыві не сушыць, сіняй жылы не пароць...”, “цебе тут не быць, цебе тут не жыць, касцей не ламаць, суставов не гнаць”, “стань, кроў, уранні, как вада ў Іардане...”), немагчымасці прарастання (“... кроў замаўлялі, вішанькай засыпалі. Вішанька не ўзашла, кроў не пайшла”, “пясок не ўзойдзець – кроў не пойдзець”), на неадчуванні болю (“у іх зубы не балят...”, “не баляць у мяне зубы, не шчыпле шчокі, не ломіць касці”).
Замовы Хойніцкага раёна характарызуюцца разнастайнасцю замоўных матываў. Адзначым, што пад замоўным матывам варта разумець змястоўную, семантычна завершаную адзінку тэксту, элемент, які выконвае сюжэта- (утварае комплекс узаемазвязаных і ўзаемаабумоўленых матываў, пад гэтым комплексам матываў разумеецца сюжэт) і структураўтваральную (утварае пэўныя кампазіцыйныя часткі твора) функцыі. Як адносна самастойны фрагмент твора матыў мае пэўную структуру (суб’ект, яго дзеянне, аб’ект, на які накіравана дзеянне суб’екта і іншыя акалічнасці), кампаненты якой выяўляюць здольнасць да дэталізацыі, чым і абумоўлена ступень канкрэтызацыі матыву на ўзроўнях субматыву (канкрэтнай рэалізацыі матыву на суб’ектным, прэдыкатным, аб’ектным або акалічнасным сэнсавых узроўнях) і мікраматыву (вышэйшай ступені канкрэтызацыі субматыву на тых жа або іншых сэнсавых узроўнях). Да апавядальных элементаў Ул. Кляус адносіць персанаж, яго дзеянні, месца дзеяння і аб’ект дзеяння. Разам з тым, разглядаючы персанажы замоўных тэкстаў, ён умоўна падзяляе іх на 7 груп: хрысціянскія і язычніцкія персанажы, хваробы, персанажы расліннага і жывёльнага свету, свяцілы (нябесныя целы), стыхіі і з’явы прыроды, персанажы-прадметы і персанажы “рэальнага свету” [1, с. 79]. Але, на нашу думку, персанажы жывёльнага (воран, змяя, куры, арол і г.д.), расліннага свету (дуб, бяроза, асіна, лекавыя травы і проста трава і г.д.), з’явы прыроды і стыхіі, свяцілы (месяц, зоры, сонца, вецер, маланка і г.д.), побытавыя прадметы (верацяно, качарга, печ, кніга і г.д.), антрапаморфныя вобразы (рукі, ногі, галава і г.д.), а таксама вобразы людзей (тры калекі, дзевіцы, “жэншчыны” і г.д.) носяць яскрава выражаны амбівалентны характар, адлюстроўваюць як язычніцкі, так і хрысціянскі светапогляд, з’яўляюцца вобразамі рэальнага свету. У разглядаемай калекцыі мы сустрэліся з рэдкім выпадкам амбівалентнасці вобраза Хрыста, якому надаюцца ўласцівасці знахара-шаптуна: “Ішоў Ісус Хрыстос чэраз яры мост, нёс на плячэ мячэ і парубаў сабе плячэ. Начаў шаптаць-гаварыць, каб кроў не ішлі і рана зажыла” (в. Судкоў). У замове “Крыксы” (в. Судкоў), знахар (рэальны персанаж) звяртаецца да зор-зараніц, родных сястрыц (яскравы сімбіёз яэычніцкіх і рэальных вобразаў. Тут яшчэ на рэальнага чалавека – знахара – накладваецца міфічны вобраз) з просьбай забраць “крыксы, плаксы” (персаніфікаваныя хваробы). “Куры крычаць, вяляць спаць і маўчаць” – рэальным птушкам надаюцца міфічныя ўласцівасці. У замове “Замаўляць кроў” (в. Клівы) “баба ішла гарою, несла глёк з вадою, спатыкнулася, упала, глёк разбіла, ваду разліла” – падаецца жыццёва верагодная карціна, аднак на гэтыя рэальныя вобразы накладваюцца звышнатуральныя ўласцівасці: разліўшы ваду, “баба” суняла кроў. У замове “Ад залатніка” (в. Пагоннае) залатнік (у язычніцкім уяўленні персаніфікаваная хвароба) называецца “божым чалавечкам” (хрысціянскі эквівалент наймення). Варта адзначыць, што большасць такіх замоў пачынаецца малітоўным зачынам: “... Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Мацеры пакланюся”. Такіх прыкладаў можна прывесці шмат, таму часам немагчыма катэгарычна аднесці пэўны вобраз да той ці іншай групы. Зыходзячы з гэтага, мы прапануем тры найбольш выразна акрэсленыя групы: хрысціянскія, язычніцкія і рэальныя персанажы.
Найбольш распаўсюджаным персанажам у замовах Хойніцкага раёна з’яўляецца замаўляльнік. Перад тым як пачаць працэс лекавання, гэты персанаж выконвае найбольш папулярнае дзеянне: ён моліцца Госпаду Богу і кланяецца божай Маці. Гэтыя дзеянні складаюць аснову самага папулярнага зачыну: “Першым разам, лепшым часам Госпаду Богу памалюся, святой Прачыстай Мацеры пакланюся”. Акрамя гэтага, ён устае “да ўсходу сонца, благаслаўляецца і, перахрысціўшыся, выходзіць “з дзвярэй, з варот у вароты, пад усходнюю сторану, у чыста поле”. Нельга не пагадзіцца з меркаваннем Ул. Кляуса аб тым, што гэтыя дзеянні сведчаць аб прыналежнасці таго, хто замаўляе, да чалавечага свету [1, с. 85]. Аднак далей замаўляльнік накіроўваецца да “акіян-мора, на свет божы востраў”, на якім ляжыць “Алтар-камень, а на камяні стаіць Мацяр Прачыстая Багародзіца…”. Тым самым ён далучаеццца да свету міфічных істот. У тым выпадку, калі замаўляльнік не можа справіцца сам, ён звяртаецца за дапамогай да іншых персанажаў: “Сама я прыступаю, Госпада Бога і Прачыстую Маці на помач прызываю…”. Гэта, перш за ўсё зварот з просьбай да божай Маці (“святая Прачыстая Маць божая, прыступі, дапамажы”, “Прашу і малю, Прачыстая божая Мацяр, шчыра сваімі горкімі слязьмі…”), Госпада Бога (“Прыступі, Госпадзі, памажы”), да святых (“Святой Нікалай угоднік, …разруш гора, калдаўство, чарадзейства, завісць…”, “Святой Логвин сотник, яви скорую помощь твою, исцели от тяжкого недугу…”), да ангелаў-храніцелей (“Ангелы-храніцелі, беражыцелі, беражыце маю душэчку с вечера да поўначі, с поўначі до свету”), да дзявіц (“Вы, дзявіцы, божыя памашніцы, памагаяце вы Богу Ісусу Хрысту, памажыце мне прыстрэк угавараці…”), да зор (зары) (“Зоры-зараніцы, родныя сястрыцы, вазьміце (імя) крыксы, плаксы, па далах панясіце, у калыску сну прынясіце…”, “Вялікая зара-заранічка, хвораму памочнічка, стань на помач, на ратунак…”), да месяца (“Месяц, месяц малады, у цябе рог залаты, ты ўвесь свет абайдзі, мне пару найдзі…”), да хваробы (“Залатнік, залатнічку, добры чалавечку, ідзі на сваё местачка, на залатое крэслечка… Я цябе ўпрашаю, угавараю, на чарота-балота пасылаю…”, “Волас ты, волас, я цябе ўпрашаю, я цябе ўгаварую, на цёмны лес пасылаю”). У некаторых выпадках просьба гучыць як загад: “Исак, бери меч и отруби им всем головы, чтобы они не вредили рабу божьему (имя)”, “Залатнік, залатнік, стань на места, на залатом крэсле”, “Грыжа, грыжа, не грызі косці ўнутры раднога жывата і не вазврашчайся нікагда”, “Булат, прэч, адстань, а ты, кроў, цячы перастань”, “Стань, кроў, уранні, як вада ў Іардане…”, “Удар, удар, выйдзі з касці малой ды вялікай, з суставаў і з ліца”, “Хмель и вино… выходите на быструю воду, … пойдите на буйные ветры, привяжитесь к лихому человеку…”). Апатрапеямі для замаўляльніка з’яўляюцца малітва, крыж, зоры: “… Малітваю пакрываюся, звёздамі асыпаюся, … крестом баранюся…”.
Здольнасці замаўляльніка “даваць работу” захворванню (начніцы-сястрыцы, даю вам работу: проса таўчіце, мак счітайце... Даю вам 12 верацён. Позаўчора пралі, а вчера моталі, а цеперь тчіце, прімыкайце, мойго дзіцяткі не чапайце...”), сунімаць боль (“звіх угавараю, калючыя, балючыя болі сунімаю”), у тым ліку і з дапамогай раслін (“вішню адсякаем, к сырой зямлі пакідаем, ад косці боль адхінаем...”) даюць магчымасць аднесці гэту асобу да свету язычніцкіх персанажаў.
Сярод “чалавечых” вобразаў у тэкстах сустракаюцца “тры дзявіцы”, “дзевіца”, “тры сястрычкі”, “тры пані”, “бабы”, “тры калекі” і інш., дзеянні якіх разнастайныя. Матыў “Персанаж зашывае раны” ўтварае сюжэтную сітуацыю ў замовах “Ад крывацёку” (пад сюжэтнай сітуацыяй разумеецца прысутнасць у тэксце персанажа, яго дзеяння, месца дзеяння, аб’екта дзеяння [1, с. 12]. У большасці такіх тэкстаў – гэта жаночы персанаж: “тры дзявіцы”, “красна дзевіца (швяя-масцярыца)”. Раны зашывае таксама і воран. Названыя персанажы звычайна выкарыстоўваюць шаўковую нітку і булатную (або залатую) іголку. Мора з’яўляецца асноўным месцам дзеяння гэтых персанажаў і праз яго ляціць воран, а жаночыя персанажы сядзяць або на камні Алатыры, або на дамавіне, што знаходзяцца “на моры, на акіяне, на востраве на Буяне”. На гэтым жа месцы знаходзіцца “дзевіца”, якая “прыдувае залатуху”. У замовах, напрыклад, “Ад прыстрэку” і “Ад зляку” “на сінім моры стаяць каморы, у якіх тры пані. Адна з іх сталы засцілае, другая – кубкі налівае, а трэцяя – “прыстрэкі і ўрокі”, “зляк” (адпаведна) угаварае”.
Месцам дзеяння жаночых персанажаў у некаторых замоўных тэкстах з’яўляецца поле, на якім знаходзяцца дрэвы, пад якімі “на прэстоле” тры дзявіцы дапамагаюць замаўляльніку пазбавіць хворага ад прыстрэку.
У адрозненне ад вышэйпрыведзеных прыкладаў, дзе жаночы персанаж прымае непасрэдны ўдзел у пазбаўленні чалавека ад хваробы, у замове “Ад валасня”, запісанай у в. Судкова “дзеўкі” чакаюць хваробу на крутой гары, куды яе адпраўляе замаўляльнік: “Пасылаю я цябе, волас, на крутую гару, там дзеўкі гуляюць, сталы засцілаюць, віном чары наліваюць, цябе ў госці дажыдаюць”. У замоўным тэксце “Вогнік загаварываць”, запісаным ад гэтага ж інфарматара, галоўным дзеючым персанажам, які дапамагае пазбавіцца ад захворвання, з’яўляецца дзед. Захворванне “вогнік” найбольш блізкае па семантыцы да слова “агонь”. Лічылася, што “на агонь нельга пляваць – на губах будзе вогнік”. Таму і ў замовах гэтай тэматычнай падгрупы агонь з’яўляецца як непасрэдна, так і праз вынік свайго ўздзеяння. У нашым выпадку гэты вобраз мае апасродкаваны выгляд: “Ішоў дзед гарэлы гарэлым мостам да гарэлай бабы папрасіці масла памазаці раны...”.
Адметнымі з’яўляюцца замовы “Ад крывацёку”, запісаныя ад Белаш Еўдакіі Сяргееўны, 1918 г.н. з в. Дворышча Хойніцкага р-на. У адным з тэкстаў тры дзевіцы “секлі, рубалі, кроў замаўлялі”. Гэтыя дзеянні больш уласцівы для мужчынскіх персанажаў. Сустракаюцца і “тры калекі”, якія выконваюць падобныя дзеянні ў замовах, запісаных у вв. Судкоў, Слабажанка.
Вобраз “жэншчыны” (нягледзячы на яго амбівалентнасць), які сустрэўся ў замове “От лихорадки” (г. Хойнікі), мэтазгодна аднесці да язычніцкіх персанажаў. Як лічыць Т. Шчапанская, “ліхаманкі – звычайна старухі, страшэнныя, абарваныя – увасабленне акрэатыўнасці” [6, с. 170]. У замове ліхаманка мае выгляд басаногай, касаглазай, касматай жанчыны (іх у тэкстах – 71), яны (ліхаманкі) жывуць “за высокімі гарамі, за дзікімі лозамі, за сінім морам”. У тэксце, запісаным у г. Хойнікі ад Еўжанка Любові Аляксандраўны, 1930 г.н., ліхаманка адганяецца, магчыма, на сваё месца жыхарства: “за трыдзевяць зямель, у трыдзесятае пустое царства”. Т. Шчапанская сцвярджае, што, па павер’ях, павышаная небяспечнасць “урокаў” і “прызораў” ідзе ад прадстаўнікоў некаторых полаўзроставых груп (старыя, сівыя, дзеўкі-доўгавалоскі, векавухі, чарнічкі, чарнаўкі, мужыкі-чарняцы), “усё гэта катэгорыі, выключаныя з сферы чалавечага ўзнаўлення – акрэатыўныя катэгорыі” [6, с. 166-167]. Як вынікае з тэксту замовы “Ад спуду”, запісанай ад таго ж інфарматара, усе “хіткі, прыткі, хваробы, шупеціцы, спуды, перапалохі” ўзнікаюць “ад бабкі-самакруткі, ад дзеўкі-пуставалоскі”. Аднак, каб пазбавіць дзіця ад іх шкоднага ўздзеяння, гэтыя захворванні адпраўляюцца “чорнаму, рудому, чырвонаму. Чырвонаму ў адно вока солі, у другое – пяску”. Людзі, антрапалагічныя асаблівасці якіх адрозніваліся ад мясцовай нормы, адносіліся да найбольш шкаданоснай катэгорыі [6, с. 167].
Антрапаморфныя вобразы захворванняў займаюць адно з асноўных месцаў у мясцовай замоўнай традыцыі. Да жаночых вобразаў адносяцца таксама і “начніцы”, звычайна гэта сёстры, якім даручана работа: спачатку трэба лічыць мак, а потым яшчэ прасці “дванаццаццю верацёнамі” (г. Хойнікі).
Амаль усе захворванні характарызуюцца вялікай колькасцю эпітэтаў, пры дапамозе якіх выражаецца спосаб насылання хваробы (“урочныя, прыгаворныя (прыгаворчывыя, прымаўляныя, намоўныя), нагаданыя, прыдумчывыя, прыстрэшныя, прысмешныя, падзіўныя, паглядныя, ветраныя (з ветра), вадзяныя (з вады), земляныя, з агня, спужаныя, зляканыя, аручыя, пяручыя”); час (“утранія (ранішнія), паўутранія, дзённыя, полудзённыя, паўпаўдняныя, вячэрнія, павячэрнія, начныя, паўпаўночныя, полуночныя”); месца, дзе хвароба лакалізуецца (“бакавыя, гарлавыя, цемянныя, імянныя, нутраныя”); а таксама ўказваюцца суб’екты, ад якіх гэта хвароба, магчыма, магла прыйсці (“мужчынскія, жаночыя, дзявочыя, хлапочыя, парабочыя, курыныя, гусяныя, качыныя, кацячыя, сабачыя, конскія, жарабячыя, варанячыя, свіныя, авечыя, вераб’іныя”). Пры апісанні скулы, выкарыстоўваюцца здвоеныя назоўнікі: “скула-падбойніца, скула-ветраніца, скула-прыстрэтніца, скула-падумніца, скула-залатуха, скула-саладуха”, “скула-скулавіца, мурава-муравіца, касцяна-касцяніца, рожа-ражавіца, сіня-сінявіца, норма-нармавіца, красна-красавіца, бела-белявіца”.
З хрысціянскіх персанажаў у замоўных тэкстах Хойніцкага раёна дзейнічаюць Ісус Хрыстос, Божая Маці, анёлы, апосталы, Пётр, Павел, Ілья, “убогі Лазар”. Разнастайныя дзеянні выконвае Гасподзь Бог. Каб наблізіцца да простых людзей, ён “сходзіць з неба”, ідзе праз мост, праз “явароў двор” (“кіяком” папіраецца і назад не азіраецца), праз “Ярцаль”, па лузе (дзе знаходзіць тры ружы), едзе ракой. Усе гэтыя месцы можна лічыць мяжой, за якой пачынаецца “іншы свет”. (Напрыклад, “рака ... асэнсоўваецца як дарога ў іншы свет, які знаходзіцца на другім беразе або на востраве сярод мора” [5, с. 333]). З сабой Гасподзь Бог вядзе трох апосталаў, трох святых, якія ўзыходзяць на Сіянскую гару і просяць у яго дапамогі. Як асоба, якая надзелена звышнатуральнай сілай, ён адкрывае “прастол”, на якім стаіць, забірае боль і пасылае яго на “ніцыя лозы”; “угаварае” звіх, удар; састаўляе на месца “сустаўчыкі”. У замове “Спаць лажыцца” (г. Хойнікі) Ісус Хрыстос стаіць у дзвярах, а Божая Маці – у галавах. Яна ідзе за Госпадам Богам, просіць і моліць яго, ходзіць па сінему мору, стаіць на камні Алатыры, нясе залатыя ключы, каб адчыніць і зачыніць царскія вароты. Божая Маці здольна выгаворваць захворванні, “гасіць ятрась”, тушыць пажар. У замове “Ад ядрасці (або рожу спальваць)”, запісанай у в. Тунеўшчына, выразна прасочваецца амбівалентнасць вобраза Божай Маці: “Святая Прачыстая па полю хадзіла, зелле збірала, к ране прыкладала, расой пасыпала, струп намаляла, на рожу ўсылала”. Анёлы займаюць звычайнае для іх месца – каля акна, дзе яны з найбольшай карысцю здзяйсняюць сваю ахоўную функцыю. Каля акна звонку стаіць нячыстая сіла, якую адганяюць падчас прамаўлення замовы: “Атайдзіце, дзьявал, ад дома раба божага (імя), ад дзвярэй і акон, і ад усіх чатырох старон” (в. Дворышча). У замове “Ад звіху, удару” (в. Дворышча) анёлы прыляталі да царквы, якая стаяла на сінім моры, там яны чыталі кнігу і звіх-удар угаворвалі. Як бачым, вышэйпералічаныя хрысціянскія вобразы таксама амбівалентныя.
Персанажамі ў лекавых замовах Хойнікшчыны з’яўляюцца і з’явы прыроды, і нябесныя свяцілы, якія ўспрымаюцца як персаніфікаваныя. Як слушна адзначаў А. Аксамітаў, “персаніфікацыя прыроды і прыродных сіл – вынік псіхалагічнай адаптацыі старажытнага чалавека да навакольнага свету, маральна-псіхалагічнае і духоўнае прыстасаванне свету да сябе. Асацыятыўнае збліжэнне знешняга свету са светам унутраным спрыялі фарміраванню спецыфічнага мастацкага прыёму – тлумачэнне бытавой сферы чалавека праз тлумачэнне прыроды і космасу” [7, с. 154]. Зварот да месяца абумоўлены верай старажытнага чалавека ў яго здольнасць абыйсці ўвесь свет. У замове “На сон” (в. Дворышча) ён асацыіруецца з асобай, якая выконвае ролю свата, таму да яго і звяртаюцца з просьбай, знайсці суджанага (ую) і паказаць яго (яе) у прарочым сне: “Месяц, месяц малады, у цябе рог залаты, ты ўвесь свет абыйдзі, мне пару знайдзі, з кім мне век векаваць, каб ва сне павідаць...”. Звычайна месяц з’яўляецца ў замовах ад зубнога болю. У гэтых тэкстах ён выступае як вобраз, звязаны з іншасветам: “Маладзік маладой, у цябе рог залатой. Ты па небу ходзіш, мёртвых бачыш...”.
Вобраз ветру асацыіруецца з вобразам сейбіта. Зыходзячы з народных уяўленняў, па ветру можна наслаць захворванне. У замове “Ад крывацёку” (в. Дворышча) немагчымасць “прарастання пяску”, які пасеяны ветрам, суадносіцца са спыненнем крывацёку: “Пясок не ўзойдзець, кроў не пойдзець”.
Спіс выкарыстаных крыніц:
1. Кляус, В.Л. Сюжетика заговорных текстов славян в сравнительном изучении. К постановке проблемы / В.Л. Кляус. – М. : ИМЛИ РАН, “Наследие”, 2000. – 192 с.
2. Словарь литературоведческих терминов / ред.-сост.: Л.И. Тимофеев, С.В. Тураев. – М. : “Просвещение”, 1974. – 509 с.
3. Советский энциклопедический словарь / гл. ред. А.М. Прохоров. – 3-е изд. – М. : Сов. Энциклопедия, 1985. – 1600 с., ил.
4. Таямніцы замоўнага слова. – Гомель : Беларускае Агенцтва навукова-тэхнічнай і дзелавой інфармацыі, 1997. – 320 с.
5. Славянская мифология. Энциклопедический словарь – М. : Эллис Лак, 1995.
6. Щепанская, Т.Б. Культура дороги в русской мифоритуальной традиции ХІХ-ХХ вв. / Т.Б. Щепанская. – М. : “Индрик”, 2003. – 528 с.; ил.
7. Аксамітаў, А.С. Беларуская фразеалогія ў граматычным, семантычным і функцыянальным аспектах / А.С. Аксамітаў // Слова беларускае. З гісторыі лексікаграфіі. – Мінск, 1994.

ЗАМОВЫ
Пры выгане скаціны ў поле
Господу Богу помолюся, Святой Прачистай покланюся. Святая Прачистая, стань да помоги. Зори-зарницы, божие помошницы, становитесь да помощи ведьмов злых умовлять, уговорять и придуманых, и пригаданых. На ницые лозы, посылайте, где ветер не вее, сонца не грее, певни не спевают, никакие голоса туда не забегают.
На золотом кресле, на синем море, на синем море стоит камора, а в той каморе красна девка гуляе, спевае, дики камень разбивае. Як того камня не собрать, так от моей (имя коровы) коровы спору не забрать.
У 12 часов ночи усих ведьмов у хату призываю, усих ведьмов и злых, и лихих – всих перемогаю.
Цадилку звару, крапиваю жижкаю спеку. На Ашанское море посылаю, там ведьмов оставляю. На море дуб стоит какатистый, на 12 какатов и 12 дуплов. Туда всех ведьмов загоняю и стальными замками замыкаю.
Читать 3, 6, 9 раз.
Пералогі
Першым разам, лепшым часам Госпаду Богу памалюся. На Сляшскай гарэ стаіць дуб, на тым дубе 70 сукоў, на тых суках 70 сарок. Сарокі вы белабокі, ляціце, нясіце пералогі халодныя, гарачыя, масці белай, чорнай, краснай, дзе людзі не ходзяць, пеўні не спяваюць, там пералогі прападаюць.
Паляўнічая
Узять з сабою на ахоту кусок мяса или хлеба, на каторы тры разы нагаворана:
– В чистом поли, в тёмном леси, в тумани привеликом е птица-полетуша, е серыя гуси, сизыя утки, у их крылья надламилися, сами бы опустилися, перо абарвалася и сели б на бугор высоки, чтоб мя, раба божия (имя), не видали и стральбы б до их дробь, як вольнае перо.
Для пчол
Пчолы раяцца, пчолы пладяцца, пчолы смирацца. Стану я на васток, против дальней стараны, и слышу шум и гул пчол. Беру я пчолу роя, скора я сажу в улей. Не я тябе сажаю, сажаюць тябе белыя звёзды, роганоги месяц, краснае сонца, сажаюць тябе и укарачваюць. Ты, пчола, ройся, на округ садись. Замыкаю тябе, матка, все пути-дароги, ключом-замком и кидаю ключы в акеан-мора, пад зялёны куст, а в том кусте сядить матка, всем маткам старшая, сядить и держить 77 жал, а жалиць непакорных пчол. А будете вы, пчолы, маим славам непакорацца, сашлю я вас в акеан-мора, пад зялёны куст, где сядить матка, всем маткам старшая и буде за ваша непакорства жалиць вас в 77 жал. Слова маё крепкае.
Ад нячыстай
Ад Духа Святога, прычасніка Хрыстова. Спасава рука, Багародзіцын замок. Ангел мой, ідзі проч ад мяне. Е ў мяне тры лісты, напісана ўсе Марк да Нікіта – велікамучанік, за грахі душу мучыць, за мяне Бога моліць.
Чытаць 3 разы на святую ваду, якой свецяць памяшчэнне.
Ад скулы
Скула-скуліца, муравая муравіца, баравая баравіца, прыстрэчная, пасмешная, ідзі ты, скула, на дзевяць зямель, на дзевятае царства. Там стаіць дуб, каля дуба стаіць столік. Столік засланы, кубкі налітыя. Піцьё, едзенье, сладкае кушанье, там вам гуляць, шчармаваць. Пака я не ведала, не ўгаварала. Цяпер ведаю, угавараю і ссылаю на ніцыя лозы, на белыя бярозы, на цёмныя ляса, на крутыя берага, на жолтыя пяска. Дзе вецер не вее, дзе сонца не грэе, дзе сонца не ўсходзіць, пеўня голас не заходзіць. Не сама шаптала, Божья Маці дапамагала.
Чытаць 3, 6, 9 разоў.
Ад удару
Госпаду Богу памалюся, Святой Прачыстай пакланюся. Святая Прачыстая Божая Маць, прыступіце, памажыце рабе божай (імя). Кіеўскія, пячорскія, божыя памошнікі з неба ўпалі – не пралі, не ткалі. Ангела прызывалі, звіх, удар угаваралі з жолтай касці, з чырвонай краві, з чырвонай, з жолтай касці. Амінь.
Чытаць 3, 6, 9 разоў.
Ад прыстрэку
Госпаду Богу малалюся, Святой Прочистай поклонюся. Святой спаситель, спаси, сахрани, помилуй. На море, на белом просторе стоял ракитовый корч. Под ракитовым корчом белый камень лежал. На белом камне пристол стоял, за пристолом Иисус Христос Евангелю читал, злому, лихому зубы замыкал, як белого каменя не взять, так рабе божей (имя) пристреку не бывать. На веки веков. Аминь.
Читать 9 раз.
Ад жывата
Залатник, залатничок, божий человечик, стань на золотом крилечку, на своим местечку, где тебя мать народила, а бабка перебабила, а кума закумила, на сваё местечко посадила. Перстником катись, золотом садись, как ты не бушевал, не восовал, жолтой кости не ломал, под сердце не поддал, румяного лица не терял, голове шуму не довал. Аминь.
Читать 9 раз.
Зляк
Во имя Отца и Сына и Святого Духа. Аминь (3 раза).
Господу Богу помалюся, Святой Прачистай поклонюся. Святой спаситель, царица небесная. Приступите первым разом, лепшим часом, вечернею зарёю, доброю порою. Прибудь, Господи, на помощь рабе божай (имя) зляк уговарать.
Ехал зляк железным мостом, упирал железным шостом, мост увагнулся, мост проломался, зляк отракнулся гусины, курины, порабочи, жаночы, жидовски, цыгански. Пакуль мы не знали, Господа Бога не прасили. От рук, от ног, с пальчиков, с суставчиков, от лица, с чырвонай крывы, с больной головы. Щука белява хвастом виляла, хрищёной (имя) всё горо отнимала, на ницые лозы ссылала. Де ветер не вее, де сонце не грее, де сонейко не всходить, де певней голос не заходить. Я не сама шаптала, Божая Мамка помагала. Я – словам, а Бог – помощью. Аминь.
Читать 9 раз.
Ад зубнога болю
– Месяц маладзенькі, маладзік залаценькі, ты на том свеце быў?
– Быў.
– Мёртвых бачыў?
– Бачыў.
– У іх зубы не балелі?
– Не.
– Няхай не баляць і ў мяне.
Ад крывацёку
Ехаў яшчэ Хрыстос чэраз мост, вёз кляновую тросць. Мост праваліўся, конь праваліўся, кроў, астанавісь.
Чытаць 3 разы.
Ад прыстрэку
Здесь – не здесь, на девять земель, на десятом царстве стоял дуб. На тым дубе сидели две девицы-красавицы, травы зрывали, расу спивали (имя), уроки знимали, кто (имя) врагу, таму кровью вочи завалаче. Это тебе умовлено, угаворано. Трох ангелов прызываю, ат спасителя помощи желаю.
Ад звіху
У чистом поле стоит игруша, под тою игрушою корова стояла, телёнка лизала. Покинь, корова, теленка лизать, иди звиху угаваривать. Бери за ногу, руку, кость на кость, сустав на сустав. Господи, всё на места поставь. Усе святые, на помощь.
Читать 3 раза.
Ад благога чалавека
Стану я, раб божы (імя), благаславлюсь і перакрашчусь, пайду па мацеры сырой зямле, небам пакроюсь, зарой падпаяшусь, звёздамі абтычусь. Злой і ліхой чалавек не можа неба пакрыці і зары патушыць, і звёзды сашчытаць, і на мяне, раба божага (імя), ні зла падумаць, ні ліха памысліць. Злой, ліхой чалавек, зло падумай, паварацісь к яму на карань, палажы паміж язык і шчокі жалезна спіца, каторае слова забыта назадзі, будзь наперадзі ў лепшым месцы, каторае слова прыбаўлена, то бы к ім прыстала. І будзьце, маі слова, вастрэе вострага нажа, вастрэе булатнага капья, век па векі. Амінь, амінь, амінь.
На добрае жыццё
О, Пресвятая Богородица, небесная царица, спаси и помилуй нас, грешных рабов Твоих (имя), от напрасной клеветы, от всякой беды, напасти и внезапной смерти, помилуй в дневные часы, утренние и вечерние и во всё время сохрани нас стоящих, сидящих, на всяком пути ходящих, снабди, заступи и покрой, и заступи, и покрой, и защити.
Владыка Богородица, от всех врагов видимых и невидимых, от всего злого обестояния, на всяком месце и во всякое время будь нам, Мати Преблагая, необратимая стена и крепкое заступление всегда и ныне, и присно, и во веки веков. Аминь! Огради мя, Господи, силою честного и животворящего Твоего креста и сохрани мя от всего зла.
Любоўная
Во имя Отца и Сына и Святога Духа. Аминь! В печи огонь горит, палит и пышет, тлит дрова. Так бы тело горело, сердце горело у рабы божьей (имя) по рабу божьему (имя) во весь день, по всяк час, всегда, ныне и присно и во веки веков. Аминь!
Ад суда
Сама я на суд іду, Бога Айца на плячах нясу, Мацер Божа, сустракай, сваёй чэснай пеляной мяне пакрывай, сваім чэсным крэстом усіх врагоў пабівай.
Як цяжка мёртваму ў гробе ўставаць і руку падымаць, штоб так цяжка было врагам маім слова сказаць. Ішоў Ілья прарок з неба, нёс огнены лог, разрубаў карову, як карова сваім цялёнкам жадна, штоб нада мной былі врагі жадны.
Як карова сваім цялёнкам не ўладзее, штоб нада мной суд і врагі не ўладзелі.
Запісана ў в. Веляцін
ад Максіменка Евы Аляксандраўны, 1929 г.н.,
студэнткай Санцэвіч В.
Ад злога духа
На сінім моры – камень, на тым камні – дуб, на тым дубе – трыдзевяць какатоў, на тых какатах – трыдзевяць гняздоў, на тых гнёздах – трыдзевяць сарок, трыдзевяць урок: ад дзявочага, ад хлапочага, ад мужчынскага, русы волас, чорны волас, рыжы волас, белы волас. Святыя святочкі, хадзіце ка мне на помач. Я – з славамі, Бог – з духам. Як стала, так перастала.
Ад нячыстай сілы
Выганяю я з раба божага (імя) бясоў-д’яблаў, нячыстых духаў, выганяю з такога-та раба, з такога-та воласа, з ярых ног, з сэрца, з зубоў, з целясоў, з рота, з носа, з віскоў, з мазгоў, з шыі яго, з плеч, з хрыбетнай касці, з робер, з сярэдзіны, з рук, з ног, з суставаў, з нутра, з утробы, з жыл, з няжыл, з крыві, з целяса, з дыхання, з узгляду. І ссылаю вас, бесы-д’яблы, нячыстая сіла, на мхі, на балоты, на гнілыя калоды, паганыя воды, дзе Садом і Гамора. Заклінаю я вас, бесы-д’яблы, нячыстая сіла, ветраных і выхадных, і вадзяных, і жывотных, і насякомых. Заклінаю ўсемагушчым Богам з вышніх воблак чатырмя авангелістамі: Іванам і Маркам, Лукам і Мацвеем. Адступайце, злыя духі, ад раба божага (імя)...
Запісана ў в. Веляцін
ад Гардзейчык Марыі Пятроўны, 1926 г.н.,
студэнткай Катлабай Г. (1997 г.)
* * *
Ва імя Айца і Сына і Святога Духа. Госпаду Богу памалюся, Святой Прачыстай Божай Мацеры памалюся. Святая Прачыста Божа Мацер, прыступі і памагі прыстрэку ўгавараці (імя). Прыстрэк, прыстрэк! Я цябе ўмалаю, я цябе ўпрашаю, на сіня мора гуляць адпраўляю. Там табе пакрасаваць, пагуляць, усех нас угавараць. І ўгавараю з касцэй, з машчэй, з ручак, з ножак, з пальчыкаў, з сустаўчыкаў, з мезіннага пальца, шумнай галавы. Я славамі гаманю, прашу Прачысту Божу Маць дапамагці (імя), штоб (імя) спала, сон прыбываў, Бог на помашч даваў. Зара-зарніца, божая памочніца, памагаеш людзям, памагі і нам. Амінь.
Ад крыві
Ва імя Айца і Сына і Святога Духа. Госпаду Богу памалюся, Святой Прачыстай Божай Мацеры памалюся. Шлі калекі чэраз тры рэкі, секлі, рубалі і (імя) кроў замаўлялі. Стой, кроў, у ране, як вада на Ардане.
Ад розных нядуг
Загаварваю ў раба (імя) нядугі розныя маім моцным загаворам. І запаведую вам, нядугі, хадзіць па міру ад усхода да захада, ад озера да балота, ад гораў да долаў, ад мора да мора, ад хат да церама, ад леса да ўзлеску, ад стара да малога чалавека, ад звяроў да гадаў, ад горадаў да прыгарадаў, ад сяла да сяла, ад зорак да месяца. А к усходу да захаду не даходзіць, а ў возеры з балотам утануць, а ў дом праз гору не залезці, ад мора да мора не перабрысці і ў лесе з пералескам застацца, а ў лесе з пералескам зацапіцца, а ад старца да малога быць пабітым і ад звера да гада быць з’етымі, ад горада да прыгарада быць выгнанымі, ад сяла да стана быць за канавай, ад зоркі да месяца не дасягнуць. Мае словы вялікія, мой загавор моцны. Хто ж нарушыць мае словы, і хто задумае развярнуць мае загаворы, таму не бываць, а быць усё па-майму.
Ад грыжы
Стану я, раб Ілля, благаславясь, пайду, перахрысціўшыся, із дзвярэй у дзверы, із варотаў у вароты, у чыста поле, да мора-акіяна. У моры-акіяне ляжыць камень святы, на тым камні стаіць дом. Папрашу я, раб Ілля, здароўя ад (такой-та) хваробы, ад грызот, ад балёты, ад ламоты. Бяжыць рака вогненная, праз вогненную раку – калінавы масток, па таму масту ідзе стары, нясе ў руках залатую талерку, срэбранае пер’ейка, паможа раба божага Іллю пазбавіць ад хвароб.
Запісана ў в. Віць
ад Лук’яненка Кацярыны Савельеўны, 1927 г.н.,
студэнткай Кавалёвай Н. (2003 г.)
Ад скулы
Госпаду Богу памалюся, Святой Мацеры пакланюся скулу (імя) угавараці. Скула-скулуха, красная краснуха, жоўтая жаўтуха, сіняя сінюха, чорная чарнуха, скула-завушыца, скула-залатуха. Я цябе знаю, я цябе зсылаю, я цябе ўгаварваю. Не я цябе зсылаю, не я цябе ўгаварваю, а зсылае цябе, угаварвае Божая Мацер. Амінь.
Ад порчы
Калі ідзеш набіраць ваду, нада гаварыць так:
– Здраствуй, паважаная вада Таццяна, паважаная зямля Ульяна, а ключ Іван. Дайце мне вады ад усялякай бяды. Амінь.
Ад зглазу
Ва імя Айца і Сына і Святага Духа. Амінь. Чыстая кроў і нябесная. Спасі, сахрані раба божага (імя) ад усякага зглазу, ад худога часу, ад жаночага, ад мужчынскага, ад дзіцячага, ад радаснага, ад ненавіснага, ад нагаворнага, ад перагаворнага. Не я выгаварываю, а Прасвятая Багародзіца.
Ад зубоў на маладзік
Маладзік малады, у цябе рог залаты. Ты на моры катаўся, з мёртвымі ўстрачаўся. У мёртвых зубы не баляць. Няхай у мяне (імя) таксама зубы не баляць. Амінь.
Ад спуду
Госпадзі Божа, блаславі (імя), ізбаў её ад іспугаў, влёков, нервов і ўсех нядобрых балезняў. Маць Прачыстая, благаславі (імя) і памагі збавіць ад усякіх іспугаў, влёков, нервов і ўсех нядобрых балезняў. І я, раба божая, выгаварываю ад рабы божай (імя) усе іспугі, влёкі, нервы і другіе нядобрыя балезні калючыя, балючыя, ламучыя, знабучыя, ветравыя, віхравыя, рабячыя, дзявочыя, жаночыя, мужскія не сам сабою выгаварываю, а Госпадам Богам і Мацер’ю Гасподнею. Сама Маць Прачыстая ад (імя) все іспугі, влёкі, нервы і другіе нядобрыя балезні выгаварывала із касцей, із машчэй, із гарачай крыві, із буйнай галавы, із белай грудзі, усіх жыл і суставаў, і ад усяго цела её. Прашу ў Госпада Бога Ісуса Хрыста і Мацеры Гасподней для (імя) харошага здароўя на векі вечныя. Амінь.
Запісана ў в. Віць
ад Лук’яненка Серафімы Адамаўны, 1927 г.н.,
студэнткай Чэкан Т. (1996 г.)
* * *
Трэба чытаць па вясне, калі начынаюць пчолы роіцца. Мёду будзя ўсягда багата:
– В церкви небесной стоит стол хрустальный, на столе брачная чаша стоит. В этой чаше мед налит. Кто бы его ни пил, до дна не выпивает, мед в чаше не убывает, а больше ещё прибывает. Так бы и в мои улья мед пчелы таскали, соты наполняли, чаши наливали. Во имя Отца и Сына и Святого Духа. Аминь.
* * *
Гэта трэба гаварыць, калі ідзеш на паляванне. Гаварыць патрэбна тры разы і хрысціцца:
– Бяжыць беленькі зайка, роўна белы лёд. Возле бока стаіць Ілья-прарок з двянаццацю слугамі: “Слугі вы, слугі, вярны мне! Палажу на вас службу няцяжолую: і што возьмеце вы па пруту жалезнаму, і зганяйце вы с Камы і Волгі, с чыстага поля, с шырокага раздолля, із-за сопак і горак в (імя ахотніка) лавушку, паставушку”.
* * *
В канцы Рождества Иоана Предтечи (11 октября) зажгице дома свечу, чтоб никто не видел ваших дел, и, обходя углы дома, говорите:
– Повязываю руки, ноги, лишаю мышц и сил, лишаю разума и зрения, лишаю воровского везения. Голова без мыслей, тело без костей, насылаю 13 страстей. Сюда пришел, а назад не ушел. Во имя Отца и Сына и Святога Духа. Аминь.
* * *
Трэба ўзяць каласок з жытам, даць дзіцяці і сказаць:
– Як я даю чыстаму дзіцяці жыта каласок, так і штоб у полі чыстае было, як узяў дзіця без шкодніка, так і я забраў с поля чыстае.
* * *
Читать во вторник.
Читают весной, утром в чужом огороде, вечером в своем, на молодой месяц:
– Вам – трава-мурава, нам – полные короба. Отнимаю, отнимаю, отбираю, отбираю. Мне – в прыбыль, вам – в убыль.
* * *
Читать стоя перед иконой Божей Матери:
– Я, раб божий (имя), хожу кругом своего царства, меряю ступнями ограду и Владычицу, Матерь Бога нашего, Неапалимую Купину, прошу, спаси рабов божих (называть имена) от огня, врага и меча и от всякого супостата. Аминь. Слово мое крепкое. Подуй, ветер, потяни шупель и полымя не на чьи хоромы, ни на лес, ни на пашни, ни на скатину дворину, а на полевую былину. Слово мое крепко. Аминь.
* * *
Когда грымит гроза, нада гаварыть:
– Создай, Господи, тихую воду, теплую росу!
В любой четверг, кроме праздничных, оставшись одна дома, встань посреди комнаты, 3 разы перекрестись, 3 разы поклонись и прочти челобитную на домового:
– Домовой, домовой, головам головик, бережень дома, домовой балки, пола и подпола, людей домашних, скота и домашних птиц, заступник обманутых девиц, помоги мне, подсоби мне, выкликни, замани мне в мужья венчаные раба божьего (имя), чтоб тянуло его в мой дом, на мою дорогу, к моему порогу, к моей двери, мне, рабе божьей (имя), помоги, в сужены, ряжены раба божьего (имя) дай. К моему порогу его сватов направляй. Аминь.
Если у вас есть подпол, бросьте туда сахару или конфету.
* * *
Читают на Рождество, стоя на пороге, лицом к дому:
– Отведи, Господи, нечисть от меня, отводы, петли, огня, суда, ножа, вора, от наговора, от посягателя на тело и кров и порчи на кров. Во имя Отца и Сына и Святого Духа. Аминь.
* * *
Упрашаю хадзяіна дамавога, палявога, выгоннага, межавога і самага старшага – Дзяменьція Дзяменьцевіча і цябе, Кляменцій Кляменьцевіч, і цябе, Хвёдар Хвёдаравіч, і цябе, Аграсім Аграсімавіч! Прашу я вас, не астаўця нас, любуйця раба божага маіх коней і мілуйця, і прыглядайце, як самі знаеця. Прашу вас, не астаўця нас.
* * *
Іду ў лес, бяру хлеб і соль і нясу лясному хазяіну, Кляпеке і Астраке, і падзі ад мяне, няшчасны, на мхі, на балота, на гнілую калоду. Там табе пасцель паслана, ізгалоўе высокае, пярына пуховая. Там табе спаць, а майго (імя) не відаць. Не я цябе ганю, а гоніць ця Хрыстос і святы Лука, гоніць цябе огнём, пламенем, жалезным прутам.
* * *
Вадзяніца, лесавіца, шальная дзявіца! Атвяжысь, аткацісь, у маём двары не лажысь, табе тут ня век жыць, а нядзелю быць. Ступай у рэку глубокую, на асіну высокую. Асіна, трасісь, вадзяніца, уймісь. Я закон прынімаў, залатой хрёст цалаваў, мне з табой не вадзіцца, не куміцца. Ступай у бор, у чашчу, к лясному хазяіну, ён цябе ждаў, на мху пасцелюшку слаў, муравой усцілаў, у ізгалоўіца калоду клаў. З ім табе спаць, а мяне, храшчонага, табе ня відаць. Амінь.
* * *
Читая этот наговор по весенним четвергам, будет всегда молоко:
– Чёрная масть (или другая) на зелёную пашню, на весенние воды, на молочные берега, по крутой сыр, по густу сметану, по жирну маслу. Рогами от врагов отколись, хвостом отмохнись, дойною приди и мне всю выгоду принеси. Во имя Отца и Сына и Святого Духа. Аминь.
* * *
Возьмите чашку с соленой водой. Обходите трижды вокруг порченого животного и говорите, брызгая на него:
– Режу и солю, и не даю. Не дам портить ни своему, ни чужому, ни глупому. Ни по глупости, ни по жадности, ни из зависти, ни из корысти, ни по злости. Моя нога вперед встает, рука опрокинет, и порча сгинет. Аминь.
* * *
Калі выганяюць першы раз у поле карову, то даюць ёй сена з кута (багатая куцця):
– Еш, кароўка, сена з кута і дзяржыся свайго кута.
* * *
Взять нож, в поле или в лесу начертить круг и, тыча ножом в круг, читать:
– Прошу вас, Юрий, Егорий, прошу вас как Бога, уймите вы своих хортов полевых, лесовых и боровых, зажмите им зубы и губы. Чтоб они своими очами не видели, ушами своими не слышали мою скатину (кличка) в поле, в лесу и во всяком месте. И поставь ты ее, Господи, на таком месте, чтоб моя скотина (кличка) показалась твоим хортам сухим пнем, гнилой колодой.
* * *
Нужно взять цедилку, положить в горшок, залить освещённой водой, поставить горшок в печ и варить, помешивая “святой” вербой. Когда вода в горшке закипит, ведьма прибежит просить прощенье, т. к. ей будет сильно жечь огонь в грудях, а молоко у коровы вернётся.
* * *
Десять раз прочесть молитву «Отче наш», а потом следующее:
– На море, на окиане, на острове на Буяне стоит дуб, под тем дубом – ракитовый куст, под тем кустом лежит бел камень, на том камне лежит рунцо, под тем рунцом лежит змея-скорпея. Есть у ней сестры Марья, Марина и Катерина. И мы вам помолимся, на все на четыре стороны поклонимся. Утишися свою лихость от раба божия (имя).
Наговорить на воде или на соли и брызгать в лицо или морду животного.
* * *
Нужно 6 июля добыть клок шерсти с собаки, принести домой, прочитать на неё и хорошо запрятать дома. Всех, кто живет в этом доме, не укусит собака:
– Бежала собака. Встретила сатану, тот дал ей наказ не лаять, не рычать, не грызть, не кусать, но молчать. Отныне и довеки лежи, шерсть, в углу. Бойся меня, собака, и всю мою семью. Аминь.
* * *
Берут три охапки сена с трех копен со словами:
– Фрол и Лавр, приходите зимой мой скот кормить.
А в день Покрова Богородицы нужно дать этот припрятанный до срока корм овцам, коровам, лошадям – всем животным, которые у вас есть. Скот будет крепок и живуч.
* * *
Насыпать в красный мешок мелкай крупы, трясти над головой ребенка, читать:
– Сыпь-сыпота, детская маята, скатись, свались с раба божьего (имя). Аминь.
Замовы супраць хвароб
Заговор проговаривают три, шесть или девять раз. Перекрестить того, кого заговариваешь, переговорить заговор, а потом дунуть через левое плечо (и плюнуть) и это сделать три раза. Рану сжать. Можно сильно обвязать:
– Господу Божечке помолюсь, Пресвятой Матери Марии поклонюсь. На синем море, на тихом океане стоит дуб, под тем дубом Пресвятая Матерь Мария умывается, шелковым платочком утирается. С этого дуба веточки ломила, у рабы божей (имя) кровь заговорила.
* * *
Водить по больному месту рукой. Читать:
– Ехал Михаил-архангел по горам, по лесам, по морям, по всем дорогам. Заехал на мост, конь споткнулся, сустав свихнулся. Конь встал, сустав на место встал. У раба божьего (имя) все косточки, все жилочки, все полужилочки, на место встаньте у раба божьего (имя). Аминь.
Читать 12 вечеров.
* * *
Боль ушла, кровь стоит, мясо цело, чтоб ничего не болело. Аминь.
Ушибленный локоть долго болит. И, бывает, после этого начинает сохнуть рука. Смотрите на локоть и говорите:
– Кость, кровяной, жиляной, подзакожный. Он ударил, а мастер все исправил. Аминь.
Шептали и от болей в спине и пояснице.
* * *
Три корешка земляники опускают в воду и говорят три раза:
– Как земляника эта засыхает и завядает, так же чтобы и у раба божьего зубы замирали и занемели по сей день, по сей час.
Положить корешки на зуб, а воду выпить.
* * *
Скула-скулица, добрая девица, по полю ходила, цветы собирала, скулу уговаривала водяную, земляную, подуманную. Скула-скулица, синя-синявица, бела-белавица. Угавариваю, угавариваю, белым полотном накрываю. Садися, скула, на сухи лес, на сухия лозы. Я – словом, а Бог – помощью.
Читают над больным человеком в субботу.
* * *
Читают в том же доме, где лежит больной, закрыв рожистое место красной тряпкой. Читать 3 раза после заката:
– Шел старец, нес ларец, запнулся и упал, что уронил – все подобрал. Забрал с рабы (имя) рожу, положил в ларец, а ларец – в рогожу. Аминь.
* * *
Встану я, раба божья (имя), перекрестясь, и, помалясь, отправлюсь искать Опостольскую церковь, найдя в ней Богородицу, подойду к ней с поклоном, со своей просьбой. Матушка, Пресвятая Богородица, сними с меня, с рабы, все болезни, уроки кареглазы, синеглазы, черноглазы, чтобы не болела я, не скорбела. Щука – из моря, стрела – из бела тела, болезни – с рабы божией (имя). Во имя Отца и Сына и Святого Духа. Аминь.
Наговаривать на воду и дать умыться.
* * *
Угаманяю, угавараю з касцей, з машчэй, з чорных печалей, з жыл і з пажыл, і з рук, і з ног, з русых валос, з галубых вачэй, на бярозу адсылаю. Табе, бяроза, на красавіцца, дліны не красіць і корня не мець, і вотпрыскаў не пускаць, і галлём не матаць, і лістам не шумець – табе нароблена хвароба.
* * *
Господи, Иисусе Христе, Сыне Божий, помилуй мя, раба божия (имя) (сорок раз).
Избавь, Господи, от двенадцати кумох, от Иродивых дочерей, худых, босых, нагих (тринадцать раз).
* * *
На Сиянской горе стаить верба. На той вербе сядить змея. Нихто той змеи не здыме, тольки Исус Христос изниме, ето все зныме. Уроки, пристреки, подуманые, з ветру надуваны, хлапоцкия, жаноцкия, дявоцкие, из буйная галавы, ясных вочак, чорных бровак, з белай костки, з рыжага мясу. Я – словам, а Бог – помощью”.
* * *
Читают на воду, которую дают больному пить, а остатком умывают:
– Вечерняя заря Маримьяна, прошу тебя от денницы, от полуденницы, от полуночницы, от часницы, от получасницы, от минутницы, от секундницы бессонницы-неугомонницы. Вечерняя заря Маримьяна, прошу тебя – накати сон и угомони раба божьего (имя) и во веки веков. Аминь.
* * *
Всем известно, что бумагу делают из древесины. И поэтому, по всей вероятности, она при сгорании выделяет вещество, похожее на деготь. Значит, надо брать бумагу (или газету), делать из неё кулёк, обрезать его нижнюю часть, чтобы его было хорошо поставить на тарелку, зажигать конус, и пока бумага горит, на тарелку оседает мазь. Этой мазью смазывали лишай, и он быстро очень проходил.
* * *
Как бы рубить ножом воздух у больного места и говорить:
– Силы небесные, чаша брачная, исцели, Пантелеймон, своим даром раба божьего (имя). Аминь.
* * *
Читать и водить безымянным пальцем вокруг больного места и перекрестить три раза:
– Грызу грыжу, згрызаю грыжу в губе под матицей, под сырой землей, чтобы не была грыжа у раба божьего (имя), грыжи век по веку, отныне и довеку. Аминь, аминь, аминь.
* * *
Залатник, залатничку, добрый человечку, стань сабе на местечко, як Иисус Христос сядить на залатом креслечку, так золотника поставь на золотом местечку. Чтоб по животу не гулял, под сердце не подлегал, по боках на закладал, ворот не заслонял и румяной крови не сунимал. Я – словом, а Бог – помощью.
* * *
На воду говорят, на 12 глоточков:
– Господи, где твои ученики, Господи, или ты сам помоги. На живот ложусь, перекрещусь. Прошу тебя, Боже, по второму разу, по милосердному наказу. – Бок (живот) не болит? – Не болит. – Огнем не горит? – Не горит. – Господи, ты мой Бог, заговори мне больной живот. Во имя Отца и Сына и Святого Духа. Аминь.
* * *
Кавтун-кавтуночку, добрый человечку, гавару-пригавариваю, чтоб боли не знали, ярости не принимал, горачих слов не понимав, костей не ломав, гарачай крови не бунтовав. Табе жить у поле, прасветлость, там шить, а тут табе на сядеть. Аминь.
Читать над кавтуном.
* * *
Перед произнесением заговора надо взять кусок хлеба, положить на ячмень, а затем дать собаке, приговаривая:
– Собака, собака, возьми свою титьку, а мне дай здоровый глаз.
После, показывая собаке кукиш, надо произнести: “Возьми кукиш”, – и плюнуть через левое плечо.
* * *
На сінім моры ляжыць белы камень, на тым камені стаіць дуб на дванаццаць какатоў, на тых какатах сядзіць дванаццаць ангалаў, дзержаць яны па дванаццаць прутоў сталяных, адсякаюць, адбіваюць ад рабы божыя ўсіх наглых урагоў і злыя падвея, буры злыя.
* * *
Господу Богу помолюся, Святой Марии поклонюся. Святая Мария Божья Мать, приди, помоги мне раба божьего (имя) от зляка зговорять, з головы, з печани, з сердца, з падсердца, з костей. Я – словом, а Бог – помощью.
* * *
Наливают в миску немного воды, растапливают воск и льют его в воду, держа миску над головой больного, при этом шепчут:
– Господи, помоги мне поворожить, переполох вылить (имя) крещеному, нарожденому, испытанному, надуманному и нагадонному от всякой зверины.
Замовы, звязаныя з сямейным і грамадскім бытам
Читается на подаваемое питье:
– Лягу я, раб божий, помолясь, встану я, благославясь, умоюсь я росою, утрусь престольною пеленою, пойду я из дверей в двери, из ворот в ворота, выйду в чисто поле, во зеленое поморье. Стану я на сырую землю, погляжу я на восточную сторонушку, как красное солнышко воссияло, припекает мхи-болота, черные грязи. Так бы припекала, присыхала раба божья (имя) о мне, рабе божьем (имя). Очи в очи, сердце в сердце, мысли в мысли, спать бы она не засыпала, гулять бы она не гуляла. Аминь тому слову.
* * *
Наговаривается на пищу или питье, которые дают парню, или на его след:
– Стану я, раба божья (имя), благославясь, и пойду, перекрестясь, из двери в дверь, из ворот в вороты, в чистое поле, под утреннюю зарю, под красное солнце. Под частыми ярыми звездами стоит гора белокаменна, из этой горы белокаменной бегут три ключа горючие и кипучие, у этих ключей горючих и кипучих стоит истинный Христос со ангилями и с архангилями, со всей силой небесною. Всяк их убоится, устрашится. Я, раба божья (имя), не убоюсь, не устрашусь. Попрошу у них с трех ключей горючих, с трех ключей кипучих воды для того, чтоб у раба божья (имя) зажечь легкую печень и горячую кровь, и ретивое сердце – кипело бы, горело об рабе божией (имя) век по веки, отныне и до веку.
* * *
Наговор на рыбу. И кормить мужа или жену:
– Спрашивает Павел Петра: “Где ты слышал голос осетра? Рыба не говорит, не кусается, не кричит, не взъедается”. Отвечает святой Петр: “Рыба не кричит, рыба, Павел, молчит”. Так бы в семье раба (имя) в гневе не кричали, а любили и мирились на каждый год и на каждый час, и на полчаса, и на минуту, и во веки веков. Аминь.
* * *
Чтобы наладить мир в семье, для этого нужно на утреннюю воду говорить, этой водой умытья и подливать мужу:
– С добрым утром, вода Ульяна, земля Татьяна, дайте мне, божьей рабе (имя), воды от семейной беды. Вода чистая, жизнь милая. Рабу божьему (имя мужа) быть со мной, с божьей рабой (имя жены). Аминь, аминь, аминь.
* * *
Читать на закрытую сумку, а затем на открытую сумку три раза:
– Веди, звезда, вора мимо моего двора, чтобы вор меня не увидел и денег моих не увидел. Только когда медный замок станет золотым, тогда мой наговор станет пустым. Аминь. Аминь. Аминь.
* * *
Иной человек не может за себя постоять – и все шишки на него. Если такой человек под старый Новый год постарается раньше других прийти на службу и три раза прочитать этот наговор, то он исправит свое положение:
– Как у мертвых зубы не кусаются, языки не ругаются, как они в гневе не бросаются, руками на живых не машут, ногами не стучат, как они на меня не кричат, так чтобы ни один человек во веки веков и вовеки – ни старший по чину, ни младший, ни тот, кто считает, ни тот, кто в кресле сидит – пусть строго на мой лик не глядит, меня боронит. Вот, как я прочитал (а), как я все сказал (а), так и должно быть, и наговор мой не переломить. Аминь, аминь, аминь.
* * *
Читаю оберег. Читает мать или мать крещеная:
– Святой Страстотерпец Христов, Георгий-Победоносец, как ты попирал неверных, не дай меня, раба божьего (имя), моим злым супостатам. Огради меня, раба божьего (имя), горою каменной. Аминь.
* * *
Читают три разы:
– Святой Николай, ты разрушаешь горы, разрушаешь камни. Разрушишь горе, колдовство, чародейство, зависть, ненависть, сделки, сглаз от плохой минуты рабу божьему (имя) не на час, не на два, а навсегда. Аминь.
* * *
Читать три раза на сосуд с водой, перед сосудом ставится горящая свеча. После прочтения дуть на воду крестообразно. Перед судом умыться этой водой:
– Царские двери растворяются, судья царский к рабу божьему (имя) приклоняется. Матушка воску ярового свеча и Богоявленская вода, уталите у раба божия (имя судьи) гнев и ярость и сохраните раба божья (имя судьи) гнев и ярость, и сохраните раба божьего (имя подсудимого) от всякого злодейского супостата и от лихого человека. Семьдесят семь имен от всего мира провославного христианского, отныне и до века. Аминь.
* * *
Читают во вторник. Читают в зале суда 3 раза:
– Как косяки немые, стены глухие, так и судьи, будьте немые и глухие. Как топну ногой, судьи все под столом. Аминь.
Запісана ў в. Віць
ад Судзенка Вольгі Васільеўны, 1952 г.н.
(нарадзілася ў г. Данецк),
студэнткай Судзенка Н. (2002 г.)
* * *
Першым разам, добрым часам Госпаду Богу памалюся. Матка Божая Святая, стань жа мне на помач, рабу божаму младзенцу крыжы ўгаварыць. Зоры-зараніцы, красныя дзявіцы, вазьміце вы крыжы-начніцы і бацькавы, і матчыны, і дзявочыя, і парабоцкія, і жаласныя, і карысныя, і ўцешныя, і пасмешныя, і светавыя, і заравыя. Вам, зорачкі, на стаянне, а рабу божаму младзенцу (імя дзіцяці) – на здароўе. Вам, зорачкі, пасвяці, а рабу бБожаму младзенцу паспаці.
Замова ад шалу
Устану я рана-раненька, умыюся бела-беленька, узыйду на крутую гару, зірну на ясную зару. Там стаіць дзядзька-лябедзька, унімае свайго сабаку-кусаку, круцяку і вярцяку: укусіу ён раба божага (імя). Вынімай жа з касьцей, з машчэй, з чорных печаней, з сініх жыл, з гаручай крыві і буйнай галавы, каб у раба божага косьці не ламіла, гаручае крыві не марыла, ясных вачэй не круціла.
Прысуха
У таго ў белага каменя стаіць сухое дрэва, у таго сухога дрэва стаіць сухі муж, сячэ сухое дрэва і кладзе яго на агонь. Калі скора і крута разгарыцца, сэрца раба божага (імя) да рабы божай (імя) прысушыцца.
Замова ад ляку
Госпаду Богу памалюся і ўсім святым прападобным кіеўскім, пячэрскім Антонію і Хвядосію, станьце ўсе на помач ляк шаптаць. I вышаптаю яго і шчосваю і жаночы, і мужчынскі, і дзявоцкі, і парабацкі, і ветравы, і земляны, і вадзяны, і конскі, і каравячы, і свінячы, і авечы, і гусіны, і курыны, і сабачы, і кашачы. I ссылаю цябе, ляк. Забярыце ляк бабы ў чапцы, мужчыны ў шапкі, дзеўкі ў косы, хлопцы ў магеркі. Вятровы – на вецер ляці, земляны – на землю ўпадзі, вадзяны – на вадзе плыві, каню ў ногі, карове ў рогі, свінне ў жывот, авечцы ў капыты, кошцы ў пячонкі, сабацы ў галоўку, гусю ў дзюбку, курыцы ў лапкі. I нясіце на мхі, на балоты, на крутыя горы, дзе вецяр не вея і людзі не ходзяць, не пяюць, ваўкі не выюць. Там чорны вол на гарэ ходзіць, расу абівае, там увесь ляк прападае.
Запісана ў в. Вялікі Бор
ад Сачанка М.І., 1918 г.н., Пасюты М.Н.,
студэнткамі Шаціла Н., Куляшовай В. (2004 г.)
Ад напасцяў
На вужу еду, гадзюкай паганяю, злым, праклятым врагам губы, зубы замаўляю, на патыліцу вочы заварачываю.
Як карова не дае малака
З пысы – у вочы, з вачэй – у вушы, з вушэй – у грыву, з грывы – у спіну, із спіны – у хвост, з хваста – у мост (3 раза).
Ад напасці
Табе – тваё, а мне – моё. Табе, Госпадзі, скок, а мне, Госпадўі, скок. А ты не перапрыгнула, не кажы скок.
Ад ворагаў
На медведю еду, ужом паганяю, всем своим врагам зубы замыкаю. Святы Давид, за мной весь.
Запісана ў в. Вялікі Бор
ад Дземідзенка Кацярыны Іванаўны, 1929 г.н.,
студэнткай Харошка В.
Ад спугу
Первым разам, лепшым часам Госпаду Богу памалюся, Святой Прачысці пакланюся. Шла Прачыста за тым мастом, на залаты кіёк абапіраясь, з Госпадам Богам встрачаясь. – Куды ідзеш, Прачыста? – Я іду із (імя) іспуг выбіраць. Я із (імя) іспуг выбіраю, на сіне мора пускаю, на сінем моры камень. Каменю не ўсплываць, так (імя) іспугу не відаць. Я – са славамі, а Бог – з помашчу. (3 р.)
Чэраз плячо левае плюнуць і дуць 3 разы, і сказаць “Амінь”.
Запісана ў в. Вялікі Бор
ад Дземідзенка Марыі Сяргееўны, 1932 г.н.,
студэнткамі Бяспалай М., Харошка Н.
Ад болю зубоў
Ішоў Хрыстос цераз раку Іардань. Сказаў рацэ Іардань – стань! А ты, зуб, балець перастань.
Ад урокаў
Зоры-зараніцы, гасподні памошніцы, памагалі Богу, памажыце і мне. Ляталі і прыгаворы атнімалі і хлапоцкія, і дзявоцкія, надуманыя і падзіваныя.
Вадзіца-царыца! Ішла ты лугамі і крутымі берагамі, жоўтымі пяскамі, шоўкавую траву падымала і руку абмывала. Там Прачыстая Божая Мацер рукі мыла, а я ваду браў і рабу божаму помач даваў.
Госпаду Богу памалюся, Маці Працыстай пакланюся. Святая Маць Прачыстая, ліцо чыстае, стань на помач і ад уроку, і ад прыгавору. На раба божага (імя) дунуў, на невучонага, на праклятага плюнуў (дунуць на хворага і плюнуць на левы бок). Сам жа Гасподзь станя на помач і дасць час добры, гадзіну добрую.
Ад звіху, выбою, удару
Шоў Гасподзь па шырокай дарозе, па вялікіх лясах, па зялёных лугах, костачкі-сустаўкі сабіраў, рабу ад звіху помачы даваў.
На моры, на лукамор’і, там хадзілі тры дзявіцы і рвалі тры травіцы. Первая – зямля жоўтая, другая – зямля красная, трэцяя зямлю састаўляла і звіх замаўляла.
Ад хваробы вачэй
Маладзік малады, у цябе рог залаты, табе – на сіянне, а мне – на здароўе, табе – цёмныя ночы, а мне – светлыя вочы.
Ад рожы
Ішоў Хрыстос па полю, нёс тры розы. Адна акамянела, другая адзеравянела, трэцяя згінела. Згінь і ты, боль, нячыстая рожа.
На забеспячэнне здароўя
Іду я к мору з вялікага гора, а ты, рыбка, страпяніся, ад гора адбіся. За тваю дабрату хлеб-соль кладу. Хлеб-соль прынімайце і здароўе (імя) надзяляйце.
Любоўная прысушка
Я святою вадою ўмываюся, золатам уціраюся, а сонейкам адзяваюся, а месяцам падперажуся, зоркамі зашпілюся. Я нікога не баюся. Як сонца і месяц на весь свет свецяць, так і я каб была на ўвесь свет міла і люба.
Запісана ў в. Вялікі Бор
ад Харошка Праскоўі Данілаўны, 1915 г.н.,
студэнткай Тальчук Н. (1999 г.)
Ад змяінага ўкусу
Першым разам, божым часам Госпаду Богу памалюся, Святой Мацеры Божай прыкланюся. Гадзіна вадзяная, земляная, слепні і вужы, змеі і вужакі, ярыца, перыярыца! Аддайце і вазьміце сваю жаласць і ярасць ад кароўкі. Калі не аддасьце сваёй жаласці і ярасці, то не будзе вам збудзішча ні пад кустом, ні пад лістком, ні пад карэннямі, сонца і яркі месяц не будуць вам свяціці і не будуць прынімаць вас, не будзе прынімаць вас сыра маць-зямля.
Другім разам, лепшым часам.
Запісана ў в. Вялікі Бор
студэнткай Лагвінец Н. (1984 г.)
На ўдар
Удар-ударышча, звіх-звішышча, як на пне не стаяць гэтым дубчыкам, галля не ламаць, так гэтаму ўдару па касцям не хадзіць, опухаль не пускаць, піць і есць не заступаць. Астаньцесь косці на косці, мошчы на мошчы, кроў на крыві, мяса на мясе, шкура на шкуры. Серада – не пятніца, поле – не ятрыца. Камар укусіў – згінь!
Першым разам, божым часам Госпаду Богу памалюся, Ісусу Хрысту пакланюся. Удар, удар, добры гаспадар, я цябе даўно знала і знаць буду. Ссылаю цябе на сіня мора, на белы камень. Там сядзіць Божа Маць. Яна ніколі нічога не рабіла: не прала, не ткала, толькі ад удару памагала.
Паўтараецца дзевяць разоў.
На кроў
Першым разам, божым часам, Госпаду Богу памалюся, Ісусу Хрысту пакланюся. Ішоў Рыгор з крутых гор, нёс сякеру і тапор. Сякера ўпала – рабу божаму Рыгору пальцы парубала. Пасеяла рожу – рожа не ўзыйшла, рабу божаму Рыгору кроў не пайшла.
* * *
Першым разам, божым часам, Госпаду Богу памалюся, Ісусу Хрысту пакланюся. Ішоў Ісус Хрыстос праз калінавы масточак. Масток абламіўся, Ісус астанавіўся. Стой, кроў, у ране, як вада на Ардане.
Паўтараецца дзевяць разоў.
Запісана ў в. Кажушкі
ад Бараш Кацярыны Мікалаеўны, 1924 г.н.,
студэнткай Янковай К. (1997 г.)
Ад жывата (залатнік)
Госпаду Богу памалюся, Святой Прачысце пакланюся. Прачыста Святая, Матка Божая, прыступіце, памажыце (імя) залатнічка паднімаці. Добры дзень, залатнічок, чаго ты зшумаваўся, чаго ты збушаваўся? А тут табе не стаяць, (імя) касці не ламіць, крыві не муціць, у голаву не ўдараць, пад сэрца не падлягаць. Я – са словам, а Бог – з помашчу. Госпадзі, памажы.
Трэба загаварваць тры разы.
Ад прыстрэка
Госпаду Богу памалюся, Святой Прачысце пакланюсь, Прачыста Святая, Мацер Божая, прыступіце, памажыце (імя) гаварыць парабоцкія, хлапочыя, мужчынскія, ветраныя, насланыя, прыгаворныя, падумленыя, тут вам не буваць, не стаяць, касьці (імя) не ламаць, крыві не муціць, галаву не ўдараць, пад сэрца не падлягаць. Я – са словам, а Бог – з помашчу. Госпадзі, памажы. Ва імя Атца і Сына і Святога Духа. Амінь.
Чытаць тры разы.
Ад рожы
Госпаду Богу памалюся, Святой Прачысце пакланюся. Рожа-ражаніца, красная дзявіца, чаго ты зшумавалась, чаго збушавалась? Тут табе, рожа, не бываць, не стаяць, касьці не ламаць, крыві не муціць, у голаву не ўдараць, пад сэрца не падлягаць. Я – са словам, а Бог – з помашчу. Госпадзі, памажы.
Паўтараць тры разы.
Ад скулы
Добры вечар, скула-скуліца, красная дзявіца, красная красуха, сіняя сінюха, белая белуха. Ідзі, скула, на сіняя мора, на калавора, там цябе ждуць, дажыдаюцца, столікі засцілаюць, кубачкі наліваюць. Як я цябе, скула, не знала, то я цябе не ўгаварала. А як я цябе знаю, дак я цябе ўгавараю. На канаплянае семя разбіваю, з канаплянага – на льнянае, з льнянога – на макавае, з макавага – на ніякае. Госпаду Богу памалюся.
Загаварваць трэба тры разы.
Ад удара
Матка Божая, прыступіце, памажыце (імя) звіх, удар угавараці. На полі, на мяжы стаяла груша калючая, балючая, в’ючая. Пад тою грушаю стаяць тры дзявіцы, яны не ткахі, не прахі, яны толькі па людзях ходзяць, звіх і ўдар угавараюць. Я – са словам, а Бог – з помашчу. Госпадзі, памажы.
Загаварваюць тры разы.
Малітва
Там, на Кіеўскай гарэ, на крэсцьянскай гарэ там Бож’я Маць хадзіла, Ісуса Хрыста, сына, шукала. Пашла на неба, з неба на нешпар, з нешпара на ўтрені, з утрені на службу, з службы на мора. На моры камень ляжыць, на камяні сам Ісус Хрыстос сядзіць, склаў ручкі, схіліў галоўку, прасвятую кроў праліў. Прыйшлі да яго Пятро і Павел. – Ці не бачылі мукі? Вазьміце крэст у рукі, ідзіце па ўсяму свету, закажыце ўсяму міру, малому, храмому, багам багатым, хто ету малітву будзе чытаць, той не будзе ў агне пагараць, у вадзе патанаць, наглаю смерцю паміраць. Ва імя Атца і Сына і Святога Духа. Амінь.
Запісана ў в. Казялужжа
ад Каральчук Соф’і Васільеўны, 1926 г.н.,
студэнткамі Кундас С., Судзенка І. (2001 г.)
Ад зуба
Замоўка зубкам:
– Маладзік малады, у цябе рог залаты, ты на том свеце буў?
– Буў.
– Мёртвых бачыў?
– Бачыў.
– Баляць у іх зубы?
– Не.
– Хай не баляць і мне.
Загавор на маладзіку, як пабачыце першы раз маладзічок, так і загаварвайце зубкі.
Загавор на кроў
Госпаду Богу памалюся, Святой Прачыстай пакланюся. Святая Прачыста Матка Божая, прыступіце, памажыце і кроў астанавіце. Ганне, Мане, Рамане, Куліне, Марыне – усім.
Загаварваць тры разы.
Начніцы
Начніцы-сястрыцы, даю вам работу: проса таўчыце, мак шчытайце, а маей (імя) не чапайце. Даю вам работу, дванаццаць верацён. Пазаўчора пралі, учора маталі, а цяпер тчыце, тчыце, тчыце, прытыкайце, маей дзеціцы не чапайце, няхай спіць, прысыпаецца, няхай цельца набіраецца.
Зуб теменный
Зори-зарницы, божие помощницы, приступите. Поможите, Антон, Федос, Саков, Яков и все божие угодники. Прочистой Мати поклонюся. Як сук упал, так зуб теменный у (имя) пропал.
От горя
Скула ламуча, балюча, чарнюча, прибувши, отбувши, ты же тогда стояла, кость ломала, по суставам ходила, кровь сжигала, теперь я тебя отсылаю на ницие лозы, на белые березы, на синие моря. А на том синем море сухий без, як тому безу не развиться, так век горечку не возвратиться.
Прочистой Матки покланюся, Прочиста Мати будет помогати, во веки веков. Аминь.
Запісана ў в. Казялужжа
ад Аніскавец Ганны Адамаўны, 1939 г.н.,
студэнткамі Кундас С., Судзенка І. (2001 г.)
Каб абараніць кароўку
Госпаду Богу памалюся, крастом крашчуся, Прачыстай Святой пакланюся. За святыя рызы бяруся, ворагаў не баюся. Ведзьмам-чараўніцам стаўляю ногі стаўбамі, рукі граблямі, каб яны свае пальцы кусалі, проці сэрца кроў смакталі, каб маёй сівой кароўкі ўладзенне не малі. Кароўка-ўдарнічка, не будзь ты ўрочна, а будзь ты малочна. Чужога спору не забіраем, свайго не выпускаем. Дзе ты будзеш, кароўка, расу збіваць, траву з’ядаць, там будзе спор прыбуваць. Ехаў Юрай на сваім кані, дзяржаў жалезны меч, засякаў злым ведзьмам языкі і рэч. Каб ведзьма не хадзіла і да маёй кароўкі ўладання не мела. Ідом да цябе, кароўка, з хлебам і з паскаю, а ты да нас – з спорам і з сваёю ласкаю. Зара-зарнічка, божая памочнічка, памагаеш людзям, памажы і нам. Амінь.
І тры разы перахрысціцца трэба.
Запісана ў в. Мархлеўск
ад Ігнаценка Праскоўі Іванаўны, 1935 г.н.,
студэнткай Півавар Л. (2001 г.)
Чытаць перад усімі замовамі:
– Першым разам, лепшым часам Госпаду Богу памалюся, Святой Прачыстай Маці пакланюся.
На захаванне плода
Святая Прачыстая Маці, памажы (імя) плод захаваць. Ішоў сам Гасподзь Ісус Хрыстос, вёў за сабою трох святых і трох апосталаў. Узыходзяць яны на Сіянскую гару, просяць яны Госпада Бога помачы рабе божай (імя). Закаціся ж ты, закаціся, Сіянская гара, яшчэ ж табе, раба божая (імя), ражаць не пара. Да ці рыбачка, ці вакунец выдзяржыш ты, пака выйдзя твой раганец. Без майго ведама, без майго чысла. А ты, (дзень, у які ражаць)-мамачка, ты свет снавала, жываточкі сунімала, а ты, Прачыстая Маці Багародзіца, сама ты ражала і нам помашчы давала, царскія вароты адчыняла і зачыняла. На моры, на акіяне расло дрэва-купарос, і з камля, і з верха галлём апусціўся. На сінім моры ляжыць з сіняй медзі камень. Як гэтаму каменю наверх не ўсплываці, так і рабе божай (імя) младзенца не звяргаці. Я гавару, выгаваруваю, на помашч Госпада Бога прызываю. Прыступі, Госпадзі, памажы. Амінь.
Чытаць 3 разы.
На добрыя роды
Ішоў Гасподзь Бог Ісус Хрыстос з нябёс, і за ім Прачыстая Маці ішла, у правай руцэ залатыя ключы нясла. Сустракае Гасподзь Бог Ісус Хрыстос і з нябёс. – Куда ты, Маці Прачыстая, ідзеш? – Іду я парадзіху (імя) адведаці і младзенца з жывата выпускаці. Ці ж ты младзенец, ці младзенка, пара табе з жывата выхадзіці, парадзіцы кроў разліці. Прашу я цябе, Маць Прачыстая, к сабе на помашч сваёй правай рукой. Залатыя ключыкі, адамкніцеся, вы, царскія вароты, атварыцеся. А ты, ангел, не ляжы, ножкамі папіхайся, даверху дабірайся.
Парадзіха сама сабе:
– Божая Маці, прыдзі мяне ратаваці, маё цела распрастаці, мае жылкі выпраўляці.
Крыксы
Зоры-зараніцы, родныя сястрыцы, вазьміце (імя) крыксы, плаксы, па далах, па далінах панясіце, у калыску сну прынясіце, штоб спала, гуляла, у сне прыбывала, штоб прыспаць яго, прыгуляць, пры здароўі стаць. А тыя, каторыя паслалі, штоб яны крычалі, вішчалі, а маё дзіця штоб прыспалі. Выгаварываю крыксы, плаксы, начніцы дзённыя, палудзённыя, начныя, палуночныя, урочныя, прыгаворныя, нагаданыя, мужчынскія, жаночыя, дзявочыя, парабочыя. Куры крычаць, куры крычаць, а табе, рабе божай (імя), вяляць спаць і маўчаць. Бога прашу, на помач прыступі, памажы.
Ад всех чар
Святой Нікалай-угоднік, ты разрушаеш горы, разрушаеш камні, разруш гора, калдаўство, чарадзейства, завісць, нянавісць, здзелкі, зглаз ад плахой мінуты рабу божаму (імя). І не на час, і не на два, а наўсягда.
Ад грыжы
Ранняя зараніца, божая памашніца, выгаварываю рабе божай (імя) грыжу. Как этаму суку на корні не стаяць, так у жываце рабы божай (імя) грыжы не бываць. Угаварываю ўрочныя, малочныя, жэнскую, мужчынскую, дзявочую. Этай грыжы па касці не хадзіць, касці не ламіць, сэрца не знабіць. Грыжа, выхадзі з жывата на сметніцу, на талкавішча, з талкавішча на кладбішча. Там мая мамка ўмерла, замерла. Как мне з маёй мамкай не гаварыць, так табе, грыжа, у жываце не хадзіць і гора не тварыць. Грыжа, грыжа, не грызі косці ўнутры раднога жывата і не вазврашчайся нікагда.
Ад зубоў
Першым разам, добрым часам, ранняю зарою, добраю парою. Зоры-зараніцы, божыя памашніцы. Сама я прыступаю, Госпада Бога і Прачыстую Маці на помач прызываю. Зубы, зубы, з чаго вы заняліся, з вады, з яды? Прыдумчывыя, прыгаворчывыя, прыстрэшныя, прысмешныя. – Маладзік малады, у цябе рог залаты, ты ў моры купаўся, усім нам паказаўся. Ці быў ты на тым свеце? – Быў. – Мёртвых бачыў? – Бачыў. – У іх зубы не баляць? – Не баляць. – Няхай у (імя) не баляць. Было ў свеце тры цары. Першы цар – ясны месяц. Другі цар – у моры. Трэці цар – у дубе чарвяк. Як гэтым старыкам умесці не схадзіцца, за цясовымі сталамі не садзіцца, з сярэбраных кубачкаў віна не піць, з залатых тарэлак не есці, так маім зубкам не балець ні маладзіком, ні поўняй, ні сходняй – ніколі.
Ад залатніка
Залатнік-залатнічку, добры чалавечку, ідзі на сваё местачка, на залатое крэслечка. Цябе мамка нарадзіла і на залатое крэслечка пасадзіла. Тут табе не стаяці, бакоў не распіраці, пад сэрца не падлягаці, па жывату не хадзіці, варот не закрываць, пад грудзі не падпіраць, крыві не бушаваць. Я цябе ўпрашаю, угавараю, на чарота-балота пасылаю. Там табе піці, гуляці, красавацца, болю ў жываце не даваць. Я – з рукамі, Бог – з помашчу. Госпадзі, прыступі, памажы, зрабі мой дух лягенькі.
Ад звіху, удару
На сінім моры камень ляжыць, на тым камені цэркаўка стаіць. У той цэркаўке – прастол, на тым прастоле Ісус Хрыстос стаіць. Ён прастол адкрывае і разам звіх, удар угаварае, усе сустаўчыкі на места ўстанаўляе, рэзкія болі, калючкі, гарачку забірае, на ніцыя лозы пасылае. Жыў-быў звіх, было ў яго тры браты. Адзін брат – шаг, укол, другі – пракол, і прыказаў трэці, штоб у рабы божай (імя) костачка ў костачку, сустаў у сустаў, штоб на места стаў. Яе мамка ражала, у залатое крэсла саджала, шаўковай ніткай крэпка звязала, так штоб рабе божай (імя) ад гэтых пор ад мяне лягонька стала. На сінім моры стаяла цэрква, у цэркве – прастол, на тым прастоле кнігі ляжалі. Ангелы прыляталі, кнігі чыталі, звіх-удар угаваралі.
Ад прыстрэку
У чыстым полі стаіць явар. Пад тым яварам – тры дзявіцы. Адна – Арына, другая – Марына, трэцяя – Кацярына. Вы, дзявіцы, божыя памашніцы, памагаяце вы Богу Ісусу Хрысту, памажыце мне прыстрэк угавараці падуманы, пагаданы, прымаўляны, прыгавораны, ветраны, мужчынскі, жаночы, дзявочы, хлапочы. Вы, дзявіцы, божыя памашніцы, забярыце ад мяне маяго ізбытніка, злога непрыязніка. Забярыце, скруціце, зморшчыце з мезеннага пальца, занясіце за сіняе мора, за жоўтыя пяскі. Адтуль прынясіце адзенне, пітанне і жыційнае прыбыванне.
Ад валасня
Памажыце рабе божай (імя) волас выгаварываць дзённы, палудзённы, начны, палуночны, ранішні, вячэрні, надуманы, нагаданы, названы, прымаўляны, прыгавораны, прыстрэшны, прысмешны, вадзяны, земляны, гусіны, курыны, свіны, авечы, сабачы, каціны, вераб’іны, конскі, жараб’ячы. Волас ты, волас, я цябе ўпрашаю, я цябе ўгавараю, на цёмны лес пасылаю. Тут табе не бываць, тут табе не гуляць, у раба божага (імя) косці не ламаць, гарачай крыві не разліваць, сэрца не знабіць, касцей не ламіць, па целу не хадзіць, белага цела не сушыць, не аттаргаць, не калоць, не балець і на век занямець. Волас, волас, выдзь на колас (п’яць каласкоў мачаць у ваду). Тут табе, волас, не бываць, не гуляць. Пасылаю я цябе, волас, на крутую гару, там дзеўкі гуляюць, сталы засцілаюць, віном чары наліваюць, цябе ў госці дажыдаюць. Ідзі ты, волас, туда, там табе будзе гулянне, піценне, лёгкае пражыванне.
Вогнік загавараваць
Прачыстая Маці, прыступі, дапамажы (імя) вогнік угавараці. Ішоў дзед гарэлы гарэлым мостам да гарэлай бабы папрасіці масла, памазаці раны параскіданыя, парассыпаныя, штоб яны не раскідаліся, не рассыпаліся ні маладзіком, ні пад поўню, ні сходнімі днямі.
Кроў замаўляць
Госпадзі, благаславі кроў загаварыць ад нажа вострага, ад нажа булатнага. На моры, на акіяне, на востраве Буяне стаіць там дамавіна, на той дамавіне сядзіць красная дзевіца, трымае ў руках шаўковыя ніткі, зашывае крывавыя раны. Воран мне брат, а ты, кроў, не кап. Ехалі тры калечкі чэраз быстрыя рэчкі. Секлі, рубалі, кроў замаўлялі, вішанькай засыпалі. Вішанька не ўзашла, кроў не пайшла. Ішоў Ісус Хрыстос чэраз яры мост, нёс на плячэ мячэ і парубаў сабе плячэ. Начаў шаптаць-гаварыць, каб кроў не ішла, і рана зажыла.
Ад гадзюкі
На Вялікі дзень да полудня апусціўся Гасподзь з неба, на буланым коніку па полі гуляе, да не проста гуляе, а яду сабе шукае. Пад’язджае да сіняга мора. Ля сіняга мора ляжыць белы камень, на тым белым камені сядзіць кала-каліца, яна не ўмее ні чытаць, ні пісаць, толькі ўмее ўсім гадам жалы замаўляць, усім тром, дзівяцём. Ні камар укусіў, ні муха не зазвінела. Уцякайце, гады, заносьце з сабою яды ў глыбокія норы і ў сінія моры, каб хто ні хадзіў, ад вас крыўды не меў. Тады і вам жыцца будзе. Калі ж парушыце слова, то прыйдзе вас караць Гасподзь з высокага неба, з калючым мячом, з сякераю, і тады нікога ён не пашкадуе, нікому жыцця не дасць. Амінь.
Ад пажару
Аганёк, аганёк ад Госпада Бога. Да не даў табе Бог раскошы не гарэці, не ўгарацца, вадой разлівацца. І даў табе Бог гарэці, як гасподняй свячы. Табе, хароміна, дагараць, а ты, аганёк, лажысь спаць. Прыкрыў аганёк Мікіта, Лука, трэцяя – Хрыстосава рука. Ходзіць Алёна па полю, каменне збірае, колле забівае, дамоў пажару не пускае.
Ад суда
На гадзюкі еду, вужам паганяю, людзям мову замаўляю. На праўдзі стаю, праўду гавару. Мая хата і мая печ, замаўляю суддзям рэч. На змяі еду, вужам паганяю, усім суддзям рэч, губы, зубы і рот залатымі замкамі замыкаю. Як важка мне эта рабіць, так важка суддзям і засядацелям на мяне злобу імець. Як у полі зялёнаму дубу мёду-гарэлкі не піці, так усім суддзям, засядацелям на мене важка не гаварыці.
У дарогу
Выхажу я, раба божая (імя), у дарогу. Не адна я накіроўваюся, са мною тры ангелы-архангелы. Адзін ангел-архангел у далёкі шлях праважае, другі ангел-архангел у шляху сустракае і сілы мне дабаўляе, трэці ангел-архангел шляхам маім кіруе. Усе яны на мяне глядзяць і мяне благаслаўляюць, заўсёды чакаюць, ніколі не атварачываюцца, не забываюць. Каб ногі мае не стамляліся і не спыняліся, выхажу я, раба божая, у дарогу, не адна накіроўваюся, са мною тры ангелы-архангелы.
Жывая малітва-спасіцельніца
Сонцам мяне асвяці, месяцам аградзі, святым духам асвяці. Я веру Ісусу Хрысту-хрысціцелю, вялікаму пабядзіцелю. Пабядзі, Госпадзі, усю маю балезнь. Госпадзі ўперэдзі, а я пазадзі. Прасці мне, Госпадзі, і дай здароўя. Спасі мяне, Госпадзі, і ў полі, і ў дарозе, і ў доме, і на рабоце, і на чужой старане. Спасі мяне, Госпадзі, ад вялікай бяды, ад усякага гора.
Як хлопец ідзе ў армію
Сонцам асвячуся, месяцам абгаражуся, залатымі ключамі замкнуся, зорамі асыплюся і нікого не баюся. Гасподзь меня ўстрэціць у бальшой дарозе.
Штоб усё было добра
Прасвятая гаспажа Уладычыца, нябесная Царыца, спасі грэшную рабу тваю (імя) ад усякай бяды, напасці і ўнязапнай смерці. Саблюдзі, зашчыці і спасі мяне ад усякіх бед, відзячых і нявідзячых, ад балезней, ва ўсякае ўрэмя, будзь мне мацяр’ю. Пуць-дарогу асвяці, Прасвятая Багародзіца, стань на ўсіх дарогах і пуцях, усе дарогі і пуці мне асвяці і сахрані мне жызнь. Дай мне немнога здароўя. Амінь, амінь, амінь.
На сон
Месяц, месяц малады, у цябе рог залаты, ты ўвесь свет абыйдзі, мне пару найдзі, з кім мне век векаваць, каб ва сне павідаць. Лажусь пад панядзелак, прысніся зялёны ельнік, а ў зялёным ельніку я і любоў мая.
Запісана ў в. Судкова
ад Лагвінец Аляксандры Кузьмінічны, 1940 г.н.
(перасяленка з в. Дворышча Хойніцкага р-на),
Новак В.С.,
студэнткай Касцюковай М. (2003 г.)
Аб зубнога болю
Госпаду Богу памалюся, святой Прачыстай Матцы пакланюся, сённешняму дзянёчку памалюся. Малады маладзік, твой рог залаты. Табе век на зямлі не бываць. Каб у (імя) зубы не баляць.
Першым разам, гасподнім часам (імя) раджонай, хрышчонай. У мёртвых век зубы не баляць. Няхай і ў мяне (імя) ніколі зубы не баляць. Я – з вамі, Бог – з помаччу. Амінь.
Чытаць тры разы.
* * *
Госпаду Богу памалюся, Святой Прачыстай Матцы пакланюся, святым апосталам памалюся, гадавым празнічкам памалюся. Стаіць на моры-акіяне дуб, а за тым морам – камень. Як тым дваім разам не сыходзіцца, так у раба божага (імя) зубам не балець. Як той камень акамянеў і анямеў, так зубам занямеці і век не балеці.
Ад спугу
Першым разам, божым часам Госпаду Богу памалюся, Святой Прачыстай Матцы пакланюся, святым апосталам памалюся, гадавым празнічкам памалюся. Святая Прачыстая, стань на помачы, памажы мне ў (імя) спуг выгаварыці жаночы, мужчынскі, кашачы, свінячы, курыны, гусіны, каціны, конскі, кароўскі, авечы, чалавечы з буйнай галавы, з ясненькіх вачэй, з касцей, з машчэй, з суставаў. Ідзі, спуг, на балота, на высокія горы, на сухія лозы. Там качайся, валяйся, а да (імя) не чапляйся. Я – з словам, Бог – з помачу, я – з словам, Бог – з помачу, я – з словам, Бог – з помачу,
Другім разам, божым часам (паўтор).
Трэцім разам, божым часам (паўтор).
Ад усіх хвароб
Госпаду Богу памалюся, Святой Прачыстай Матцы пакланюся, святым апосталам памалюся, гадавым празнічкам памалюся. Свята Прачыстая, стань на помачы. У чыстым полі стаяла царква. А ў той царкве – маладзіцы, што лячылі начніцы начныя, паўночныя. Перакаціцеся, начнічкі, макавым зернем і дайце (імя) сну.
Тры разы пераказаць.
Ад удару
Госпаду Богу памалюся, Святой Прачыстай Матцы пакланюся, святым апосталам памалюся, гадавым празнічкам памалюся. Свята Прачыстая, стань на помачы. Едзе Прачыста на половух валах, на злых казлах, сустракае Ісус Хрыстос. – Прачыста, куды едзеш? – Еду да кароўкі Марты ўдару лячыць. Удар палячу, агонь патушу, опухаль аблажу. Не мае словы, Господнія, не мой дух, Гасподні.
* * *
Як у марах-азёрах вадзічка-царычка напаўняе крутыя берагі, так і ты, Госпадзі, напоўні маю скаціну чорна-рабую сырам, маслам. Як з неба зорам не сыйсці, так і з маей скацінкі-чорнарабкі, сыра, масла не сыйсці.
Да сябе зачарпнуць тры разы вады.
Запісана ў в. Радзін
ад Кулакоўскай Ганны Антонаўны, 1929 г.н.,
студэнткай Кавалёвай Н. (2003 г.)
Каб дзеці спалі
Прошлым разам, лепшым часам, Госпаду Богу памалюся, Святой Прачыстай Мацеры пакланюся. Куры-курыцы, вазьміце ад Надзюшы крысы-начніцы, нясіце на быстрыя воды, на ніцыя лозы. Там вам будзе піценне-ядзенне, а маёй Надзюшы спанне-гулянне, цела прыбыванне.
Паўтараць сем разоў.
Ад зглазу
На сінім моры стаяць каморы, у тых каморах паны гуляюць, прыстрэкі, злякі ўгавараюць, на сіне мора зсылаюць.
Ад удару
Бег атрок цераз дубовы масток. Мост праламіся, а ты, удар, уйміся. І да мяне не вазвраціся.
Паўтараць некалькі разоў.
Ад хваробы
Скула-скуліца, прыстрэчніца. Выйдзі млосць з касці, з белага мозгу, з чырвонай крыві (Тры разы падуць, плюнуць). Слюна ўпала – і ўся хвароба прапала.
У дарогу
Я ў пуці, Гасподзь Бог уперадзі, ангелы па бакам, у Божай Мацеры ў руках, святы Мікалай на парозе, сцеражы нас у дарозе. Амінь.
Ангел мой святы, прылежна малю цябе, ты і ёсць святая на пуць спасенія навядзі. Амінь.
Ад спугу
Госпаду Богу памалюся, Святой Прачыстай Маці пакланюся, Антону, Фядосу, усім святым. Усіх святых прызываю к сабе на помач, увагавараю рабе божай (імя) іспуг з касцей, з машчэй, з жыл, з паджыл, з буйнае галовачкі, бацькін, маткін па касцям не хадзіць, касцей не ламаць, душы, цела не знабіць. Я – з словам, а Бог – з помашчу. Амінь.
Запісана ў в. Кажушкі
ад Ярохавай Людмілы Васільеўны
(перасяленка з в. Паселішчы),
студэнткай Якушэнка А. (1993 г.)
Паляўнічыя
Гэтую замову нагаварваюць на ваду, якою потым прамываюць ружжо пад абразамі, у пярэднім вуглу, гаворачы:
– Вадзіца-царыца, усяму свету памашніца, як ты змываеш сырое карэнне, шэрае і белае каменне, так змый і маю ружыну-ружніцу і булат-зялеза. Як страляець з неба Міхаіл-архангел громам і маланкай, і вострай стралой, і як ніхто не можэць уняць ні грома, ні маланкі, ні вострыя стралы, так ніхто не можаць уняць і мяне, раба божага стральца, і маю ружыну-ружыніцу і булат-зялеза. А над маёй ружынай-ружаніцай і булат-зялезам нету спаругання ва векі вякоў.
Ад залома
Вазьмі вобраз Міколы-чудатворца, ступай у рож рана, да сонца, а как сонца взойдзець, ты к закату стань да на вобраз глядзі і загавар гавары, а калі сонца не іграець, не гавары, калі туман пойдзець, как дым, ты не гавары, а другім днём скажы, как сонца іграць будзе:
– Мікалай-чудатворац і Святы Божа. І помілуй нас ад худога, ад ліхога, ад злога. Мікалай святы па межам ходзіць да рож росціць па цёплым начам, па цёплым начам, па ветранім зорам, а ліх чалавек па межам хадзіў да залом ламіў па цёплым начам, па халодным росам. А пашлі яму, Божа, на смерць, на балесць, а на куту ляжаць. Яму хлеба не з’есць, вады не піць, а ў магіле быць, а рабе божай (імя) здаровай быць, не хварэць Мікалаю святому малебен служыць. Амінь.
На жыта супраць шкоднікаў
Чэр нападае, хор пад’ядае, чэр кіпучая, чэр магучая, ідзі з нашага поля на мхі, на балоты, на гнілыя калоды. А калі не пойдзеш, святэй Міхайла-архангел сашлець пціц з нябес з жалезным носам. Будуць драць, клюваць, вашу жысць рашаць. Ва векі амінь.
На ўраджай
Жыта часць, сеяць цябе час. Не сам сабою, Гасподзь Бог мой са мною. Амінь.
Ад пажара
Цар зямны, цар нябесны, цар вадзяны, цар агняны, цар лесавы, цар дамавы, прашу я вас, малю я вас, уцішыця, уніміця.
І тры разы пакланіцца агню.
Ад гразы
Сцеражы, Божа, тучу гразавую. Зберажы, Божа, ніву трудавую. Дай, Божа, у добры час.
Ад дамавіка
Калі дамавы пачне шаліць у двары, трэба ў чыстую анучку завярнуць хлеб, папрыскаць двор вадою, а хлеб на ноч пакінуць, каб дамавы ведаў, што ты яму не жалееш, і пойдзець у цябе ўсё ладна:
– Цар хазяюшка дваравой! Царыца хазяюшку дваравіца! І дарую я цябе і хлебам, і соллю, і нізкім паклонам. А што сам ем, п’ю, цем цябе дару. А ты, хазяюшка-бацюшка і хазяюшка-матушка, мяне берагі і скацінку блюдзі. Амінь.
Ад нячыстай сілы
На моры, на Сіяне, на рацэ на Іардане сідзяць тры дзявіцы-Лукамерыцы. Яны сідзяць і Богу моляцца, Бога просяць і моляць, і вадзіцу сабіраюць, і чалавеку на помач аддаваюць. І просім мы хазяіна лесавога і палявога, і дамавога. І памажы рабу божаму ад прыткі раннія і палудзенныя, і вячэрнія, і паўночныя, і з буйнай касці, і з жыл, і ад суставаў, ад чорнага печаня, ад белага леганя.
Ад хлеўніка
Як у нас Юр’я коні пасёць, статак сцеражэць, нячыстую сілу проч адганяець. Хлеўніка і цмока вожахам порыць, прыгаварваець: “Хіра – у лес”.
Ад лесуна
Замову выконваюць тройчы як сонца зойдзець, папярэдне занёсшы ў лес хлеб у чыстай анучы, які кладуць на сухую калоду. Потым кажуць:
– Іду ў лес, бяру хлеб і соль і нясу лясному хазяіну. І падзі ад мяне, нячысты, на мхі, на балоты, на гнілую калоду. Там табе пасцель паслана, ізгалоўе высокае, пярына пуховая. Там табе спаць, а майго не відаць. Не я цябе ганю, гоніць ця Хрыстос і святы Лука, гоніць цябе агнём, пламенем, жалезным прутом.
Супраць русалкі
Вадзяніца, лясавіца, шалёная дзявіца! Атвяжысь, адкацісь, у маім двары не кажысь. Табе тут не век жыць, а нядзелю быць. Ступай у рэку глыбокую, на асіну высокую. Асіна, трасісь, вадзяніца, уймісь. Я закон прынімаў, златой крэст цалаваў. Мне з табой не вадзіцца, не куміцца. Ступай у бор, у чашчу, к лясному хазяіну. Ён цябе ждаў, на мху пасцелюшку слаў, муравой усцілаў, у ізгалоўца калоду клаў. З ім табе спаць, а мяне хрышчонага табе не відаць. Амінь.
Калі карова не дае малака
На моры, на акіяне, на востраве Буяне ляжыць белы камень, а на тым белым камні Прэсвятая Багародзіца сядзіць і ў ваду глядзіць. Яна цару Уладзіміру пуці казала, жыць павелевала. Як ты, царыца-вадзіца, сільна і няўрэдна, каб так і мая скацінка была сільна, неўрадзіма ад усякага зла і ад злаключэння людзей.
Ад урока
Уганяю я сваю кароўку на шырокую вуліцу, на шаўковую травіцу, у глыбокую крыніцу на светлую вадзіцу. Шаўковай травіцы наядайся, у глыбокай крыніцы напівайся, карысці набірайся, урокаў не пужайся, ведзьме не паддавайся.
Пры выгане скаціны першы раз
Запаліш свечку грамніцу, памолісся ўсёй сям’ёй Богу, паклоны атаб’еш, вобраз абы-які возьмеш і хлеб, і соль, і запаленую свечку, і тры разы на двары абойдзеш кружка скаціны па сонцу, кажучы:
– Госпаду Богу памалюся, Прачыстай пакланюся. Ідзі, мая кароўка, на Юр’еву расу, на шаўковую траўку. Ножкамі патапчы, вушкамі патрусі.
Ад змяі
Гаварыць тройчы днём да захаду сонца, а ноччу да ўсходу:
– Госпадзі Божа, благаславі, Госпадзі Божа, памажы. Госпаду Богу памалюся і Прачыстай Матцы пакланюся. Прачыстая Маць прыступае і ад гадаў помачы давае. Прашу вас, змеі, прашу вас, гады, і цябе, вуж-добры муж, вуж Сакадык, і змяю саму Саламу, і змяю Саўру, і змяю Салапею, і змяю Шкарупею. І слуг, сваіх падруг сунімай і жалы замаўляй, і ў раба божага вопуху не пускай, і жыл не трудзі, і крыві не гнаі, і сэрца не тамі. І прашу ж я вас. Калі ж вы маёй просьбы не паслухаеце, пашлець Гасподзь на вас грамавую тучу, камянны бой. Ён вас нідзе не аставя: ні ў яме, ні ў пячорах, ні ў дрэві, ні пад дрэвам, ні ў камяні, ні пад камянем. Ён вас камянем паб’ець на грэцкія крупы, драбней чорнага маку.
Ад бешанай сабакі
Перахрысціцца і казаць:
– Госпадзі Божа, благаславі, Прэсвятая Маць Багародзіца, помачы дай. У чыстым полі на Сіяньскай гары стаіць дуб. Пад тым дубам сядзіць старушка старанькая, кладзець аганёк сіненькі, пякець сала і пускаець духі на ўсе сухія цёмныя лясы. Унімай, бабка, сваіх ярых шалёных сабак ад ярага зуба, жаркага агня, дай помачы рабе божай (імя). Не дасі помачы, то я пайду к Міхайлу-суддзе праведнаму, то будзець цябе судзіць, зялезным пруццем мяса тваё рубіць. Ета ж не я гавару – гаварыць сам Гасподзь Бог, Ісус Хрыстос і Прэсвятая Маць Багародзіца, а я раб-чалавек прашу помачы.
Ад хвароб жывёлы
Пераказваюць тры разы па апоўначы:
– Было ў цара льва дванаццаць жон. Было ў каня варанога дванаццаць пералог. Трынаццатая патніца. А з дванаццаці на адзінаццаць, а з адзінаццаці на дзесяць, а з дзесяцёх на дзевяць, а з дзевяцёх на восем, з васьмёх на сем, з сямёх на шэсць, з шасцёх на пяць, з пяцёх на чатыры, з чатырох на тры, з трох на два, з двох на адну, з аднаго на нягодную. Як жа еты жоны раз’язджаюцца, так чэмер, патніцы рассыхаюцца ў вараным кані і ў касцях, і ў машчах, і ў чорнай шарсці.
Ад жабы (хвароба жывёлы)
Рабіць тры разы: раннюю, вячэрнюю і зноў раннюю.
Здзелаць на бяросці крэст у кружку і падвязаць пад бараду, кажучы:
– Падвязую, божую раба, тваю жабу.
І дуць у рот. Калі засне, так паляпшае:
– Янгалі-сахраніцелі, ка мне на помач.
Жаба-жабішча, родная сястрыца. Вас дванаццаць сясцёр: Лісавета, Кацярына, Грыпіна, Мар’я, Мархва, Прося, Юстына, Зяноўя, Хадора, Алена, Праскоў’я, Аўгіна. Гавару і выгаварваю вас, здымаю духамі, лёгкімі вятрамі. Дай, Божа, на помач.
Ад крывацячэння
Пераказаць тры разы:
– Ішоў дзед праз калінавы мост. Мост пахіліўся, дзед паваліўся. Кроў запяклася, рана зажылася.
Ад вывіха-ўдара
Гаварыць тройчы на балючае месца, у канцы падуць тры разы. Спачатку перахрысціцца:
– Першым разам, божым часам, Госпада Бога ўмаляючы. Святыя ўгоднікі божыя. Прыходзьце кіеўскія, пячэрскія прыпадобнікі божыя. Прыходзьце мне на помач, рабе божай (імя), удары-звіхі на мхі, на балоты, на ніцыя лозы адпраўляць.
Ад зубнога болю
На маладзік загаварваецца:
– Месяц ты, месяц. Сярэбраныя твае рожкі, залатыя твае ножкі. Зайдзі ты, месяц, знімі маю зубную боль, занясі пад аблокі. Мая боль не малая, не цяжкая, а твая сіла магучая. Мне болі не перанясці. Вось зуб, вось два, вось тры – усе твае. Вазьмі маю боль.
Ад скулы
Скула-скуляніца, ты мая сястрыца. Тут табе не сядзець, касцей не ламаць. Сядзела дзеўка на камені, белы кужаль прала, ятрасці адмаўляла. Калючыя, балючыя, ветраныя, прыстрэчныя, угаданыя – усякія.
Ад рожы
Ты рожа, рожа. Ты вазрасла і да цела грэшнага прыйшла. Хутчэй жа расці да расцвітай. Звяўшы, з твару прападай.
У канцы падуць на твар тройчы.
Ад урокаў
Паперадзе пачытаць малітву “Вотча наш”, а потым прамовіць такія словы:
– Вадзіца-царыца, ішла ж ты лугамі і крутымі берагамі, жоўтымі пяскамі. Шоўкавую траву падымала і руду абмывала. Там Прачыстая Божа Мацер рукі мыла. Я ваду брала і рабу божаму помач давала.
Ад ліхарадкі
У трасцы, як захочацца чаго-небудзь хвораму, то трэба даць, не шкадуючы, няхай есць, пакуль не зрыгае, а затым тымі рыгамі пляснуць хвораму ў вочы і сказаць:
– Якая госць, такая чэсць.
Ад начніц
Пад галоўку пакласць ножыка, і так казаць тры разы. Перад кожным разам перахрысціцца:
– Госпаду Богу памалюся, Святой Матухне Прачыстай пакланюся. Прачыста Маці, да помачы стаці. У раба божага (імя) крыксаў, плаксаў шаптаці. Ідзі ты, крыксівіца, ідзі ты, плаксівіца, ідзі ты, недрамота. Печ-матухно, калышы маё дзіцятухно. А стол-бацько, дазірай маё дзіцятко. За гарою крамяною бегла рэчка траскуча, піскуча, ляскуча. Туды яна кліча, туды яна шчэ несакоту, недармоту, а маяму (імя) наспаціся, нагуляціся, ніякім ачыцам не паддаваціся: не падманным, не пудгаворным, не спешным, не пацешным, не падуманым, не пагаданым, не ветраным, не насланым. Як жа маці радзіла, на белы свет пусціла, красатою надзяліла, ніякіх ачыц не дапусціла: ні падуманых, ні пагаданых, ні ветраных, ні насланых, ні падманных, ні падгаворных, ні спешных, ні пацешных.
Ад грыжы
Узяць драч, пажадана, каб ён быў без ніякіх лісцеў або які-небудзь сук і гаварыць:
– Як етаму дрэву ніколі на пне не стаяць, каранёў на тым пне ніколі не пускаць, лісцеў на ім ніколі не распускаць, так каб у етага раба божага (імя) грыжы ніколі не буваць ні цялесныя, ні галаўныя, ні ўнутраныя, ні пупавыя, ні наружныя, ні ядравыя – ніякія. Каб гэтая грыжа па касці не хадзіла, касцей не ламіла, галоўкі не паліла. Адкаціся, адыміся ты, грыжа мая, памаленечку, паціхенечку, рассыпіся ты дробненька, памалюсеньку, на макавыя зярняткі, і каб ніколі не бываць табе ні пад поўняй, ні пад маладзіком, ні пад схадком, па ету порачку, на раннюю ці на (вячэрнюю) зорачку.
Пажадана чытаць увечары.
Ад валасня
Узяць тры жытных пустых каласкі, палажыць на балючае месца, дзе валасяніца, паліваць цёплай вадою і казаць тройчы:
– Ліхія валасы, выходзьце на каласы.
Потым, памянуўшы пра каласы, то будзе на іх так, як валоссе, што выйдзе з той балячкі. Трэба так зрабіць тройчы перад усходам сонца, на захадзе сонца і назаўтра зноў, пакуль зноў не ўзыйдзе сонца. І гэта абавязкова рабіць тройчы.
Ад каўтуна
Трэба дзевяць разоў пераказаць:
– Каўтун здымаюць і на ваду кідаюць. Пасабі, Божа, памажы, Прачыстая Маці, каўтуна (імя) рабу божаму выгавараці. Каўтун-каўтунішча, дурнішча, ад чаго ты ўзяўся? Ці ты з падзіўку, ці ты з пасілку, ці ты з цяжолага падымання, ці ты з цяжкага падыхання. Я цябе ўмаляю. Я цябе зсылаю на сінія моры, на буйныя ветры. Там табе столікі пазасціланы, кубачкі паналіваны, там табе піценне і ядзенне, там табе піць і гуляць. Да (імя) патрэбы не маць, спакой яму даваць.
Ад шалёнства
Гаварыць тры разы над малачаем, сок таго малачая даецца потым хвораму:
– Ацец наш Аўрам усё поле ўзараў. Жана яго Сара па полю хадзіла, цвяты еты садзіла. А хто іх капаў, таму Бог памагаў.
Ад хваробы глаз
Дзевяць разоў шаптаць: тройчы вечарам, тройчы ўтрам, тройчы зноў вечарам. Дуеш тры разы на глаза і пальцам кіўнёш. За кожным разам трэба перахрысціцца:
– Першым разам, добрым часам Госпаду Богу памалюся, Святой Прачыстай пакланюся. І прашу я твае вялікай міласці, Матка Прачыстая, ачысці рабу божаму быстры вочкі, штоб яно ў вачах не калола, не парола, не смаліла, не паліла, не шумела, не гуло і галавы не ламіла. Другім разам, добрым часам папрашу я вялікага Юр’я. Ехаў святы Юры на сівым кані і вёў за сабою трох хартаў. Першы харт белы, другі харт чорны, трэці харт руды. І прашу я твае вялікія міласці, святы Юры, вялікі Ягор’я, завялі сваім хартам ад раба божага бяльмо злізаць і сагнаць і руду, і луну, і туман з яго быстрых вачэй. Первы руды як лізнуў – руду злізнуў. Другі чорны як лізнуў – і луну, і туман злізнуў, трэці белы як лізнуў – бяльмо злізаў, сагнаў і сцёр. З яго быстрага вочка на ніжнюю вейку слязою сыйшло і скацілася.
Ад спуга
Тройчы пераказаць на вадзе і тройчы дзьмухнуць і плюнуць. І той вадой памачыць усе суставы, а малых дзетак купаць. Перахрысціцца:
– Госпаду Богу памалюся, усім святым пакланюся. Гавару, выгаварваю рабу божаму (імя) купкі-перакупкі, перакупкі, перапалкі і жэньскія, і мужчыньскія, кашачыя, свінячыя, цялячыя, курачыя, парасячыя, каціныя, мышыныя, вуціныя і коньскія, кароўськія, авечыя, чалавечыя. І з буйныя галавы, з белага цела, з ліца румянага, і з сустаў, і з палусустаў выдымаю і высылаю на сіняе мора. На сінім моры прыстол стаіць. На тым прыстоле сядзяць тры дзявіцы. І чытаюць, і выпісуюць, і па сінім моры рассыпаюць. Мора скалыхаецца – пужання мінаецца. Няхай мора буяя, няхай раб божы (імя) гуляя.
На харошыя роды
Гэта шапталі жанчыны ў час родаў некалькі разоў:
– Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Божай Маці пакланюся. Прачыста Божа Маці з прастола ўставала, рабе божай (імя парадзіхі) дзіцятка адмаўляла, сустаўчыкі адмукала. Божа Маці да цэркаўкі ішла, залатыя ключы нясла, срэбныя замочкі адмыкала, царскія вароты адчыняла. Вы, замочкі, адмыкайцеся, царскія вароты, адчыняйцеся, рабе божай (імя) сустаўчыкі адчыняйце. Гара, разайдзіся, камень, раскаціся, жалеза, растапіся, шкло, разбіся, вада, разліся, дубок, развейся, маладзенец маладзенькі на гэты свет з’явіся. Як хлопец – то на коніку. Як дзевачка – то на рыбінцы.
Прысушка
Узяўшы ў руку яблык ці ігрушу, ці якую іншую садавіну, трэба выйсці да сонейка раніцай ці адвячоркам у маладзікову сераду. Трэба, гледзячы на садавіну, казаць:
– На востраве, на Сакалоні стаіць дуб. А на тым дубу – дванаццаць кокатаў, а пад тым дубам – дванаццаць галубоў. Прашу я вас і ўпрашваю. На сінім моры ляжыць камень. Пад тым камнем ляжыць дашка, а пад той дашкой ляжыць мая таска. Вазьміця той камень, падніміця тую дашку і выньця адтуль маю таску і аддайця яе Варутунькі.
Нагавораную такім парадкам садавіну трэба перадаць хлопцу.
Как свадзьбу расстроіць
Шукаюць гарохавы стручок з дзевяццю гарошынамі і кладуць тайна ў воз, дзе будзець сядзець маладая, пад салому і прыказваюць:
– Дзевяць гарошын, а дзясятая нявеста, не строньце, коні, воза.
Пасля гэтых слоў коні з места не сойдуць і парвуць збрую, і калёсы замараюць, аглоблі і з двара не выедуць, пакуль не знойдуць гарошыну.
На захаванне любові
Калі мужык ходзіць па другіх, узяць рубашку, ці там штаны, ці што, падраць на касічкі, змераць ад галавы да ног і тады ў сваю пасцель палажыць і загаварыць:
– Ехаў Бог праз чыста поле на сівым коніку. Конік прыстаў, а муж (імя) любіць стаў. Стань, Бог, на помач.
На ўдачу ў судзе
Узяць шматок саломы, палкі ці трэскі з гарэлай ці патушанай хаты і казаць:
– Госпадзі, цябе ж адстаялі ад пажара, а ты ж адстой мяне ад суда. Як салома (ці палкі) гэтыя немы, так штоб суддзі панямелі.
Да суда гэтыя рэчы пакласці на парозе і пакінуць на час суда. Акрамя таго, недалёка ад парога ў столь трэба ўтыркнуць нож, пакуль ты будзеш там сядзець. Прыйдзеш ад суда, тады нож вытыркнеш.
Запісана ў в. Слабажанка
ад Корбіт Валянціны Міхайлаўны, 1934 г.н.,
студэнткай Шваб І. (1993 г.)
Ад звіху
Ехаў цар Давыд на белай кабыліцы з Богам ваяваць. А ты, звіх, не будзь ліх, касцей не ламі, сэрца не тужы, жывата не сушы.
Каб у каровы было малако
Нагаворваюць на ваду, на крапіву. Гэтай вадой падойнік параць. І на стары камень:
– Ва імя Айца і Сына і Святога Духа. Амінь! Ёсць слаўнае акіян-мора. І на тым слаўным акіян-моры ёсць бел востраў. На тым на белым востраве ёсць белы камень. На тым белам камне сядзіць Прачыстая Багародзіца, Маці Божая на прэстолі сваім. І як ты, Прасвятая Багародзіца, іспусціла мора і рэкі, і азёры з аднаго месца, з-пад белага камня, так ты, Прасвятая Багародзіца, іспусці малако із маея мілыя жывоціны, із каровы (назваць па колеры шэрсці), із розных шарсцей, із яе вымя. Ва імя Айца і Сына і Святога Духа. І ныне і прысно і ва век вякоў. Амінь.
* * *
Калі карова згубіла малако, схадзі на сем рэк, вазьмі ваду ў адну бутылку. Прыдзі дамоў, запалі свячу і абыйдзі карову тройчы. Потым гэтай вадой абмый вымя і кажы:
– Есть царь лесной, есть царь земной, есть царь водяной и небесный царь, всем царям царь. Благослови, Господи, меня, раба божия (имя), и крестьянский мой живот. Взята сия вода не ради хитрости, не ради мудрости, а ради божией милости. Был бы милый мой живот крестьянский здрав и цел и доила бы по-прежнему и больше прежнего во сто раз, и бежало бы молочко по титечкам утром и вечером, всегда и ныне и присно и во веки веков. Аминь.
Ад барадавак
Палажыць на прышчы скуру дравеснай лягушкі. Здымаюць яе праз некалькі часоў, кажучы:
– Еслі ты, нячысты, не можаш знайсці кожы, то счэзні з маёй рукі (ці з таго масца, дзе ёсць барадаўкі).
Перад сустрэчай з чалавекам, якога баішся
Сказаць тры разы свайму анёлу-ахоўніку, які знаходзіцца за правым плячом:
– Ангел-храніцель, самкні ўста, асляпі глаза.
Ад хвароб
Чытаць трэба на маладзік тры разы, праз кожны раз сплёўваць праз левае плячо:
– Месяц, месяц малады, у цябе рог залаты. У моры ты купаешся, і не іспужаешся. Адам і Ева – першыя жыхары на зямлі, у вас што балела? – Нет, нічога ў нас не балела, і ў мяне, раба божага (назваць імя), таксама каб нічога не балела. Амінь.
Каб прысніўся вешчы сон
У ноч з пятніцы на суботу кладуць ля галавы хлеб-соль і, задумывая жаданне, кажуць:
– Нядзеля з панядзелкам, аўторак з сарадою, чацвер з пятніцай, а табе, субота, дружкі няма. Вось табе хлеб-соль, а мне дай ясны сон.
Ад укуса змяі
Як я сяду зарою, ды пад сонцам ясным, яны ўкажуць мне дуб, а ў дубе гняздо, а ў тым гняздзе змяя Шкарубея. Выні свой яд і падкрапіўны, і падплечны, і часовы, і мінутны, і паўмінутны. Вынь свой яд. А не вынеш, то будзе Міхаіл-архангел наказываць кнутом драцяным. Амінь.
Ад крыві
Спачатку чытаецца малітва “Ойча наш”, потым калі прачытаеш малітву, сама замова:
– На моры, на акіяне, на востраве Буяне там хатка стаяла, у той хатцы тры сястры жылі. Яны раны замалівалі, кроў астанаўлівалі. Ох, рана, зажывіся, кроў супыніся. Амінь.
Чытаць патрэбна да тых пор, пакуль не спыніцца кроў.
Ад ушыбу
Загаварваюць тры разы:
– Госпаду Богу памалюся, Прачыстай пакланюся. Зоры-зарніцы, божыя памочніцы, прыступіце, ад удару загаварыць дапамажыце. Удар, удар, выйдзі з косці з малой і бальшой. Здзесь удару не бываць, косці белай не ламаць, краснай крыві не сушыць, ад болю аслабаніць, раба божага (імя) здароўем нядзяліць.
Ад спугу ў сне
Загаварваюць на нач тры разы:
– На сінім моры – вышка, на той вышцы – дуб, на тым дубе – дванаццаць вяровак, на тых вяроўках – дванаццаць анёлаў. Яны пяюць, васпяваюць, злога духа з раба божага (імя) выганяюць, з галавы, рук, ног, касцей цела. Згінь у ноч, як і ў дзень. Госпадзі, мне на помач. Амінь.
Ад скулы
Загаварваюць на ваду тры разы і даюць выпіць:
– Першым разам, лучшым часам памажы, Госпадзі, у раба божага (імя) скулу выгаварыць. Пятнаццаць скул знаю, усе выгаварываю. Скулу-рожу, скулу ліца, скулу падбітую, падстрэленую, вогненную, вадзяную, сібірскую, волчую, калючую, залатушную, падрыўную, падліўную, прастудную, каўтунную. Сыдзіце вы ў раба божага (імя) з галавы, з ліца, з рук, з ног, з плеч, з грудзі, з вушэй, з вачэй, з усяго цела і ісці вам за сіне мора. Там тры анёлы ходзяць. Адзін воду носіць, другі кроў угаманяе, трэці ліцо амывае, у раба божага (імя) скулу выгаварывае. Амінь.
Ад зглазу
Загаварваюць тры разы:
– Першым разам, лучшым часам памажы, Госпадзі. Стань ты, Госпадзі, мне на помач, на радасць. Зара-зарніца, красная дзявіца, усему свету памочніца, памажы мне, угаварываць урок, прыгавор прыдуманы, пацешны, паспешны, пасланы, насланы, мужчынскі, жаночы, хлапочы, старочы. На гары стаяла груша, на той грушы Маць Прачыста ад аднога канца, ад аднога айца, ад адной мацеры, нічым не заведала, толькі рабу божаму (імя) урок выгаварвала і ссылала на крутыя горы, на ніцыя лозы. Рабу божаму (імя) дзень работаць, ноч спаць і ўрока-прыгавора не ведаць. Яшчэ ўгаварваю з касцей, з машчэй, з жыл, з пажыл, з буйнай галавы, з яркіх вачэй, з чорных брывей, з краснай крыві, з белай касці, каб па касці не хадзіла, касцей не ламіла, сэрца не знабіла, крыві не сушыла. Стань на сваё месца, як Прачыстая Маць у залатым крэсле, рабу божаму (імя) на помашч і на радасць. Амінь.
Ад звіху
Нужна нітка з сукна. Чытаць замову дванаццаць раз. У канцы ніткай з дванаццаццю вузламі перавязаць хворы сустаў. Калі чытаюць замову, сустаў гладзяць і крэсцяць:
– Ва імя Айца і Сына і Святога Духа.
Потым чытаецца малітва “Отча наш”, а потым ужо і весь загавар:
– Ішоў святы Пётр, спатыкнуўся, сустаў на сустаў натыкнуўся, кроў на кроў нашла, жылу на жылу навяла. (У гэты час над хворым месцам завязваецца вузялок). Святы ісцэліцель, памагі рабу божаму (імя) у лячэнні (называецца хворае месца: рука, нага і г.д.).
Ад рожы
Загаварваюць тры дні па дзевяць разоў:
– Госпадзі, Ісусе Хрысце, Святая Багародзіца, я прашу вас, дапамажыце. Рожа калючая, рожа свярбучая, выйдзі з рабы божай (імя) з касці, з машчы, ідзі на балота. Там ты калі, там ты гары і краснату, і ламату давай. Угаварваю, ідзі вон, а здзесь, у раба божага, не калі, не ламі, не гары. Амінь.
Ад грыжы
Загаварваюць дзевяць разоў на ўсход сонца:
– Грыжа, грыжа, не грызі косці ўнутры раднога жывата і не вазврашчайся нікагда.
Калі гаварыш гэтыя словы, трэба пагрызці зубамі тое месца і папляваць на палена дзевяць разоў.
У дарогу
Мацер Божая, благаславі мяне ў пуць, а сама са мною будзь. Я ў пуці, спасіцель уперадзі, Мацер са мной, святыя анёлы за мной. Ангел насустрач, Гасподзь на пуці, а наш айцец Мікалай-чудатворац са мной будзе заўсёды ўперадзі. Я ў пуць пайшла, Госпада Бога з сабой узяла. Ангелы-храніцелі ўперад забягаюць, мне пуць расчышчаюць. Спасі, Госпадзі, і памілуй рабу божую (імя) ва векі вякоў. Амінь.
Запісана ў в. Хвойнае
ад Торахавай Лукер’і Дзмітрыеўны, 1918 г.н.,
студэнткай Катлабай Г. (2000 г.)
Ад зубнога болю.
– Маладзік малады, твой рог залаты. Ты хадзіў па ўсім свеце, а ці быў ты на тым свеце?
– Быў.
– А ці бачыў маю бабу?
– Бачыў.
– А ці баляць у яе роце косці?
– Не.
– Так няхай і ў раба божага (імя) таксама навек зубы занямеюць і ніколі не баляць.
Ад удару
Першым разам, добрым часам прашу Бога і духа святога. Ішоў Хрыстос праз калінавы мост. Ішоў з двума апосталамі. Мост зламаўся, рабе божай (імя) удар балець суняўся. Ты, удар, перастань балець, па касцях не хадзі, косці не ламі, сініх жыл не сушы, рыжага мяса не крышы. Костачка да костачкі, сустаў на сустаў, штоб балець перастаў. Я – словам, а Гасподзь Бог – з помашчу. Амінь.
Ад рожы
Рожа-ражыца, красная дзявіца. Па полю хадзіла, краскі збірала, к рожы прыкладала. Згінь, прападзі. У імя Айца і Сына і Святага Духа. Амінь.
Ад залатніка
Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Божай Мацеры пакланюся. Ты, Прачыста Божа Мацер, прыступі залатніка ўгаварыць. Залатнік ты мой, залатнічку, ты божы мой чалавечку, з чаго ж ты ўсхадзіўся, з чаго ж ты разыграўся? Бабка пуп завязала, залатніка на месца ўстаўляла. Стань на месцечку, на залатым крэслечку. Там залатнікі п’юць і цябе, залатніка, з нецярпеннем ждуць.
Прысушкі
Лягу я, раба божая, памалюся, устану я, благаслаўлюся, памыюся я расою, вытруся я прастольнаю пеляною, пайду я з дзвярэй у дзверы, з варот у вароты, выйду я ў чыстае поле, стану я на сырую зямлю, пагляжу я на ўсходнюю старану. Як краснае сонейка ззяе, прыпякае мхі і балоты, чорныя гразі, так і ты прыбягай ка мне, прысыхай, раб божы, ка мне, рабе божай. Вочы ў вочы, сэрца ў сэрца, мыслі ў мыслі. Спаць бы ён не засыпаў, гуляць бы ён не гуляў, а ўсё б ка мне прыбягаў. Амінь.
Запісана ў в. Слабажанка
ад Кірусенка Марыі Сцяпанаўны, 1921 г.н.,
студэнткай Мельнік Л. (1993 г.)
От разлучницы
По утру встает солнце красное, а как ночь придет – луна нежная, безмятежная, и никогда они не встречаются. Оба разом не появляются. Так и суженый мой (имя) пусть не встречается, никогда с ней не слюбляется. Так сказала я, так и сбудется.
От сглаза дитя
С улицы водица, с дитя лиховица. От кого взялось, тому передалось. Кто со злобою колючею, тому слезою горючею.
Говорить заговор и мыть лицо ребенка, брать воду, желательно освященную и лить ее на пол.
На здоровье
Водица-царица, она мне очень пригодится. И от кори, от болезни, от злых людзей, от напрасных речей. С гуся вода, а с меня, раба божьего (имя) худоба.
Каб дзеці спалі
Першым разам, лепшым часам Госпаду Богу памалюся, прачыстай Божай Маці пакланюся.
Запісана ў в. Хвойнае
ад Асадчай Соф’і Пятроўны, 1928 г.н.,
студэнткай Барыш Н.
Ад зглазу дзіцяці
Па галовачке светлай, па спінке прамой, па жывоціку беламу, па ножкам рэзвым яечка катаецца, зглаз ды хвароба на яго матаецца, збярэцца ўся немач да крупіцы, хто паслаў яе – к таму вернецца, хто заставіў дзіця мучыцца, той ад порчы злой жгутам скруціцца.
Гаварыць, качаючы па цельцу дзіцяці курынае яйка. Потым кінуць яго ў агонь і спаліць.
Перад дарогай
Чытаюць 3 разы пасля выхаду з хаты:
– Стану я, благаславясь, стану я, перакрэсцясь. У чыстым поле сонца ўзыходзіць, сам Гасподзь Бог Ісус Хрыстос выходзіць, крэст на галаве выносіць і благаслаўляе ўсё-ўсё паветра. Благаславі, Гасподзь, ад пулі, ад штыка, ад гарачага ружья ў дарогу, у дарожачку! Амінь.
Запісана ў в. Навасёлкі
ад Анікейчык Надзеі Аляксандраўны, 1925 г.н.,
студэнткай Фяськовай Т.
Ад зубной болі
– Маладзік, ясеню, дзе ты быў?
– На небі.
– Што ты бачыў?
– Мёртвых.
– Што яны робяць?
– Панямелі і ляжаць.
– Няхай мае зубы панямеюць і не баляць.
Запісана ў в. Кірава Жлобінскага р-на
ад Прыходзька Аляксандры Пятроўны, 1937 г.н.
(перасяленка з в. Пагоннае Хойніцкага р-на),
студэнткай Емяльянавай В. (2005 г.)
На вогнік
Дзевяць вугалькоў раскладваюць на тры кучкі, замаўляюць уранку, калі толькі запаляць дровы ў печы. Бяруць па чарзе вугалёк з кожнай кучкі, абводзяць ім каля рота, дзе звычайна ўсхватваецца вогнік, і кідаюць вугалёк. Першы раз кідаюць у печ за дровы, другі – праз плячо на хату, трэці – у кружку з вадой. Пры гэтым прыказваюць:
– Вагнішча, вагнішча, ідзі на старое папялішча.
Ваду выліваюць там, дзе зачыняюцца дзверы.
Запісана ў в. Рабец
ад Жыгадла Анастасіі Мікалаеўны, 1918 г.н.,
студэнткай Мележ Н. (1994 г.)
Ад ікоты
Гаварыць тры разы:
– Йокалко, йокалко, выйді за вароты, каго ўстрэцішь – таму ў рот.
Ад страху
Пакрэсціць окны і дверы са славамі:
– Схадзіў Гасподзь с небес, нёс з сабою крэст ад усіх сабак, ад злых валкоў, ад усіх злых людзей. Амінь.
Ад бяды
Палажыць у агонь часнок і сказаць:
– Хай уберажэ ад зглазу, прагоніць мучэння, преступлення, несправядлівасць, беззаконія. Спасі і сахрані, Гасподзь. Амінь.
Ад ворагаў
Плюнуць 3 разы праз левае плячо:
– Праз парог пераступлю, гадзюкаю выпалзу, усім врагам рот затыкну. Я не іду, а еду чорным волам, каб у ўсіх маіх урагоў язык быў колам. Амінь.
Ад апёкаў
Гаварыць над абпечаным месцам тры разы і перакрэшчваць гэта месца:
– Ва імя Айца і Сына і Святога Духа. Свет да ўтра, а ат утра да свету, а абпечанае да слоў. У векі вякоў. Амінь.
Ад барадавак
Гаварыць на маладзік. Выйці на ўліцу ці выцягнуць руку ў акно, і, паказываючы маладому месяцу барадаўкі, сказаць:
– Дзе твае цацкі?
– А вот маі цацкі.
Пасля каждага раза сплёвываць чэраз левае плячо.
Перад дарогай
Кагда праводзяць дзіця з дому, пра сябе кажуць тры разы:
– Маці дачку праважала, месяцам перапаясала, а звяздою прышпуліла, а судзьбою абгарнула. Устрэнь жа, Божа, ты маё дзіця на высокім пароге, на вялікай дароге.
Запісана ў г. Хойнікі
ад Шут Соф’і Кузьмінічны, 1923 г.н.,
студэнткай Фяськовай Т.
Замовы ў нас называлі шэпты, а хто іх ізнаў, называлі баб­ка­мі-шап­ту­ха­мі. Прамаўляліся яны, калі трэба было людзям, вось та­ды і прамаўляліся. Ня­важ­на ў які час. Вось толькі венерычаскія ба­лез­ні лячылі на маладзік. І ка­лі гаворыш замову, абязацельна нада хрыс­ціц­ца. Лячыць людзей нада перад іко­най з запаленай свечкай. Так­са­ма нужна браць іконку чалавеку, які ле­чыц­ца, каб ён прасіў Бо­га прасціць яго за свае грахі. Нарадкі шкодзілі людзям, а ўсе ас­та­ль­ныя памагалі замовы.
Каб лячыць людзей, нужна гаварыць замовы па парадку – ад “Отча наш” да “Дзетскай балезні”. Первыя сем замоў гавораць па тры разы (“Отча наш”, “Нарадка-порча”, “След-нарадка”, “Ад во­ра­гаў (на соль)”, “3 уро­каў”, “Зляк-спуг” і “Удар”). Калі об­на­ру­жы­ла не тое ў якой-небудзь з етых первых замоў, тады яе (у якой ад­чу­ла) яшчэ тры разы гаворыш, і так по­куль не будзе чыста ў ёй. Пра­шап­та­ла етыя замовы, а астальныя га­во­рыш па аднаму разу (“Малітва-яд (лячыць на кроў)”, “Малітва-вужаў яд (лячьщь пе­чань, жэлудак, почкі)”, “Вецер-прастуда (лячыць бронхі, лёгкія)”, “Залатнік”, “Галаўная боль”, “Грызь, параліч, звіх”, “Скула-за­ла­ту­ха”, “Скула-рожа”, “Дзетская балезнь”), каб паглядзець, што нуж­на лячыць. Ка­лі ж найшла балезнь з етых замоў, тады га­во­рыш (на якой найшла) яе яшчэ тры разы, і так пакуль не вылечыш. Інаг­да прыходзіць такі бальны чалавек, што без сіл устаеш, усю энер­гію траціш. Но людзям жа памагаю, таму ўсіх ля­чу.
Отче наш (пачынальная)
Отче наш, иже еси на небеси, да светится имя твое, да придет цар­с­т­в­ие твое, да будет воля твоя как на небеси, так и на земле. Хлеб наш насущный дай же нам днесь, да прости нам грехи наши, как и прощаем мы должникам нашим, не введи нас во искушение, да избави нас от лукавого. Встречай нас, Гос­поди, навучай нас, Гос­поди, и возрадуй нас, Господи, зашли нам счастья и здоровья, и ра­дость на долгие годы нашей жизни. Яко есть твое царство и сила, и сла­ва и во веки веков. Аминь.
Нарадка-порча (трі раза)
Господу Богу помалюся, святой Прачістой Мацері божай пок­ла­ню­ся і зо­рам-зораніцам, всем божым помочніцам. Помогіце вы­го­ва­рі­ва­ці нарядку-под­дзел­ку ў (імя). На ціхом море, на акіяне, на ос­т­ро­ве Буяне стоіт вяз, под тым вязом лежыт белы камень, на том кам­не сідзіт Баба Яга. Она не ўмеет ні піць, ні есць, ні ткаць, ні прасць, ні вышываць, только ў рабы божэй (імя) под­дзел­ку вы­го­ва­рі­ваць. На ціхом море, на акіяне, на острове Буяне стоіт цер­ков-со­бор, дробным маком обсеена, жэлезнымі шыпамі обгорожэна. Прі­ле­тал к етай церкві змей-лютар і змея-лютаріха, хочуць жэлезные шы­пы по­ло­маць, золотой крест із церкві зняць, прескурай понюхаці і людзінье по­ку­шаць. Сіла апостолов не дапускала золотой крест сняць і рабу божую (імя) уку­сіць. Маць Прачістая по сінему морю ходзі­ла, по чістому полю бродзіла, ра­бе божай (імя) здоровье но­сі­ла. I я Господа Бога прошу: прідзіце, пріс­ту­пі­це к рабе божэй (імя) вы­го­ва­рі­ваць нарядку-поддзелку, подуманную, под­цеш­ную, под­с­т­ре­лё­ную, следную, встрешную, подкладную, знаюшчую і нез­на­юш­чую. Все святые празднікі, все святые апостолы, святой Міколай, ста­нь­це к рабе божай (імя) на помошч выговаріваць нарядку-под­дзел­ку. Ціхонько, лё­го­нь­ко, прілюбі мой дух скоренько. Амінь, амінь, амінь.
След-нарадка (трі раза)
Господу Богу помалюся, святой Прачістой Мацері покланюся. Пріс­ту­пі­це, помогіце к (імя) след уговараць. Ранняя зара-зараніца, все­му свету по­моч­ні­ца, помогіце мне, Господзі, лечіць у (імя) след. Бег­ла речка з востока на вос­ток, над той речкой стоіт дуб на трі­нац­цать галюк. Змея-чаравніца, на етом дубе цебе ні галюк, ні коренья не перешчітаць і лісцья не оборваць, так у (імя) следа не взяць, в сі­нем море не вскідаць, под мертвеца не подклодаць і вет­ром не рас­пы­ляць. Цебе, змея-колдовніца, у лесе всей дзічі не пе­реш­чі­таць, на суч­ке шэрсці не перечісціць, так у (імя) следа не браць, под мер­т­ве­ца не подкладываць. На свіначцы, на корове, на коне, на овечке, на ко­зач­цы шэр­с­ці не перасчітаць, так цебе, змяя-чаравніца, на небо не взле­таць, ясных звёз­дов не знімаць, у трох царствах, у трох го­су­дар­с­т­вах цебе не взлетаць, із трох морей цебе воды не сліваці, і сі­не­го дна цебе не відаці, так цебе, змея-кол­дов­ні­ца, так цебе, змея-ча­рав­ні­ца, следа ў (імя) не браць, на Сіянскую го­ру не взлетаць. На Сі­ян­с­кой горе стоіт собор-церква, на собор-церкву не ходзіць, су­ма­нас­тыя трубы не браць. Толькі сам Міхаіл-ангел возьмёт су­ма­нас­тую трубу і затрубіт, тогда ўсе жывые і мёртвые пойдут на страшны суд, так і (імя) следа не браць і под мертвеца не подклодаць. Я вы­ні­маю след із-под мертвеца, із-под кірпіча ветром. Я вынімаю зо­ло­тым пером із (імя) го­ло­вы, із серца. Я вынімаю із жоўтой косці, із крас­ной крові, із жыл, із поджыл, го­ре­ноч­ная, віловая, ветраная, водзя­ная, семечная, сесчаная. Вынімаю зо­ло­тым пером. І ныне От­ца і Сына і Святого Духа. Амінь, амінь, амінь.
Ад врагоў (трі раза)
(на соль)
Господзі Іісусе Хрісце, Сыне Божы, отградзі (імя) свет­лым і тво­і­мі ан­ге­ла­мі і молітвой Прачістай Мацері, сілою честного і жы­вот­во­ряш­че­го твоего крес­та святого Архістраціга, божьего Міхаіла і всех апостолов. Свеціцель-от­че Міколай, велікій чудотворец, свет­лы­мі твоімі молітвамі сохрані (імя) от злых людей, от нападзеній. Пре­по­доб­ный отче Серафім і светлые праведные Іса­ак і Анна, і все свя­тые на небе, ізбавьце рабу божаю (імя) от всякіх вражых на­ле­тов, от всякого зла, колдовства, чередзейства, і от лукавых людзей. Да не воз­мо­гуць оні прічініць рабе божай (імя) нікакого зла. Гос­подзі, святом тво­ею сняція, сохрані рабу божаю (імя) на ўтро, на дзень, на вечер, на сон гря­душ­чі, сілою твоею благодаці отвраці і ўда­лі всякіе злые нечесці. І кто думал і дзелал по наўченію дьявола, вер­ні ім іх зло обратно во преісподнюю. Яко твое есць царство і сі­ла Отца і Сына і Святого Духа. Амінь, амінь, амінь.
З урокаў (трі раза)
Первым разом, гасподнім часом Господу Богу помалюся, Гос­по­да Бога поп­ра­шу. Встань, Господзі, да помошчі. Умоўляю, уга­ва­раю, подуманна, па­га­дан­на, прістречное, подзлячное, подсмешное, с косцей, с можжей, с очей, з бе­ло­го цела, з румяного ліца, з жоўтой кос­ці, з горячей крові, з (імя) головы, з жы­во­та. Ехаў Іісус Хрістос че­рез каліновы мост, каліну ломаў, (імя) прістрек уго­ва­раў. Пріс­т­рек-прістреча, божы человеча, по косці не ходзі, косці не ло­мі, ідзі на сіне море, там цебе пітаніе, еданіе і лучшыя спачуванія, а тут це­бе не стояць, жоўтой косці не ломаць, горячей крові не разліваць.
Зляк-спуг (трі раза)
Господу Богу помалюся, Святой Прачістай Мацері покланюся. Пріс­ту­пі­це, помогіце к (імя) зляк угавараць На сінем море престол сто­іт, на престоле кніж­кі лежат, за кніжкамі свечі горят, за свечамі Ісус Хрістос і сам Господ сто­іт. Прішла к ему Прачіста божа Мацер і ангелочкі. Ангелочкі, ідзіце к (імя) рождзённой, малітвенны зляк уго­во­раць, огонь потушыць. Трі злякі, трі ог­ні ўговораю, зляк ук­лі­наю. Жоўтой косці, чірвоной крові, румяного цела, зля­ку не стояць, кос­ці не ломаць, кріві не разліваць, з божай (імя) не вкуш­чаць. Ідзі­це вы, зляк, на ніцые болота, на густыя. Я – з словам, Господ – з по­мош­чью, святый дзень (дзень недзелі), стань прі помошчі. Пріс­ту­пі­це, по­мо­гі­це все божые ўгоднікі мне на славу, а (імя) на помошчь. Амінь, амінь, амінь.
Удар (трі раза)
Господу Богу помалюся, святой Прачістай Дзеве покланюся. Пріс­ту­пі­це, помогіце к (імя) удар уговараць. Просвяці, Оцец Мі­ко­ла-чудотворец не­бес­ный, як людзям помогаў, так і нам поможы. Прес­вя­тая Марія, Мацер Бо­жа, ехала на асляняці с тріма свечамі, с трі­ма проскурамі. 3 асляняці оседлала і раны оглядала, водамі про­мы­ва­ла, свечамі засыпала і ядресць унімала, і ўдар говоріла: – Як ко­мар укусіў, так і ўдар зажыў. Я – з словам, Господ – з по­мош­чью. Пріступіце, помогіце все божые ўгоднікі мне на славу, а (імя) на по­мошч. Амінь, амінь, амінь.
Малітва-яд
(лячыць кроў)
Первым разам, добрым часам Господу Богу помалюся, божай Ма­це­рі пок­ла­ню­ся, всем святым на белом свеце. Зорі-зорніцы, бо­жые помочніцы, пріс­ту­пі­це, помогіце к (імя) яд угавараці. На море ле­жыт камень, на том кам­ні стоіт дуб, на том дубе 12 кокотов. Меж­ду цех кокотов гнездзечко, у том гнез­дзеч­ку лежыт гадзюк по­ло­ві­ца. Даволі цебе лежаць – пора вставаць, своіх поп­леч­ніц уш­чу­ваць. Не будзеце ўшчуваць, буду я вас громом-бліскавіцею кор­міць. Уго­ва­раць і ўмоўляць, домовую, гноевую, корову, карявую, бо­лот­ня­ную, водзяную, борцевую, подцінную, лесовую, пешчаную, бо­ре­вую. У чіс­том поле стоіт явар, на том яваре седзіт бегла, под тую бег­лу под’езжает Ар­хан­гел Міхаіл на зорном коне.
Малітва-вужаў яд (1 раз)
(лячыць жалудак, печень, почкі)
На сінем море, на акіяне стоіт дуб, под тым дубам кроваць сто­іт, на той кро­ва­ці перыны лежаць, на тых перынах трі гада ле­жат. Пер­вы – вуж Даніла, дру­гая гадзюка – Маріна, треці – слівень-гад. Ты, гад Даніла, вынімай свае жа­ло із (імя), а ты, гадзюка Ма­рі­на, вы­ні­май свой зуб із (імя), а ты, слівень-гад, вынімай свой яд із (імя), а не будзеце вынімаць, будет на вас святой Мі­ха­іл жалобу по­да­ваць, будзет вас осіновымі однолеткамі на мелкіе кускі ру­біць і ў огонь бросаць. Амінь, амінь, амінь.
Вецер-прастуда (1 раз)
(лячыць бронхі, лёгкія)
От 12 свят: первое – Рождзество Хрістово, другое – Новый год, тре­цье – Крес­че­нье, четвёртое – Встреченье, пятое – Бла­го­веш­че­нье, шестое – Пасха, седзь­мое – Мікола, восьмое – Троица, дзе­вя­тое – Петро, дзесятое – Спас, одзін­нац­ца­тое – Прачіста Ўспеніе, две­нац­ца­тое – Прачіста чесный крест. Вы­го­ва­рі­ваю вецер-віхрян, бу­рян. Ціхі вецер выговаріваю із рук, із ног, із всех сус­та­воў, із бе­ла­га це­ла, штоб голова не болела. Выговаріваю із рук, із ног, із всех сус­та­воў, із мізінного пальца.
Залатнік (1 раз)
Господу Богу помалюся, Прачістай Мацері і Богу покланюся. Пра­чіс­та Ма­церь божа, прідзі на помошч ко мне, поможы мне (імя) ра­та­ва­ці, залатнік на место восстонавліваці. А ты, залатнік, не ходзі до косці і жывота не ломі, ідзі на сінее море, там цебе место, там ты разгуляешся і (імя) не ўславляйся. Я – словам, Господ – по­мош­чью. Пріступіце, помогіце (трі раза).
Головная боль (1 раз)
Святый пророк, господні Кресціцель Іоанна, велік ты перед Бо­гом і мно­гое можэш попросіць у него, поэтому, пріподая, молю це­бя, Кресціцель Хріс­тов, услыш страждушчую голоўную боль у (імя), облегчі і ўцішы недуг, і ўто­лі скорбь у (імя), освобождая от бо­лі, і ісцелі её. Да прославіл цебя і Бога во ве­кі веков. Амінь, амінь, амінь.
Грызь, параліч, звіх (1 раз)
Господу Богу помалюся, святой Прачістой Божай Мацері пок­ла­ню­ся і зо­рам-зараніцам, всем божым помошчніцам. Пріступіце, по­мо­жы­це і к рабе бо­жай (імя) грызь, параліч, ізвіх уговаріце. Ехав Ісус Хрістос на Сіянскую го­ру на вороном коне, на золотом седле, на шолковом шнуре. Как тому во­ро­но­му коню шэлковой травы не с’е­даць, сільной росы не співаць, так у рабы бо­жай (імя) грызі, па­ра­лі­чу і звіху не бываць, сустаў на сустаў наставляць, на жы­лы кровь наліваць, сонцем не пекці, лістом не трепетаць, угору не сто­яць і опу­ха­лі не гнаць. Амінь, амінь, амінь.
Скула-залатуха (1 раз)
Господу Богу помалюся, Святой Прачістай Мацері покланюся. Пріс­ту­пі­це, помогіце к (імя) скулу ўговараці. Добры дзень (еслі дзень і т.д.) цебе, ску­ла-скуліца, красная пані-дзевіца, праворна ма­лыш­ка, калючая, балючая, пріс­т­реч­ная, переходная, із сырой землі, із воды, із буйного ветра, із губ, із зуб, із язы­ка, із очей, із головы, із ру­мя­но­го цела я цебя ўговараю, умоўляю, на сінее мо­ре отправляю. Ску­ла-скуліца, красная пані-дзевіца, белу-беляву, чорну-чер­ня­ву, ску­лу-брушніцу, скулу-чарніцу, скулу-памяніцу, скулу муравую, ску­лу ніцу, скулу сыпучу, скулу нарівану, скулу пузыркавану, ску­лу раз­сы­па­ну, скулу-залатуху. Всех я вас отсылаю на ніцые лозы, на белыя берёзы, на зе­лё­ные кусты. Там зерняткам зрабіцеся, на дроб­ны мак разсыпіцеся. Пра­чіс­та Маці будзет помогаці і (імя) по­мошч даваці. Пріступіце, поможыце, усе бо­жыя святыя ўгоднікі. Я – словам, Господ – с помошчью. Амінь, амінь, амінь.
Скула-рожы (1 раз)
Господу Богу помалюся, святой Мацері покланюся, усе свя­тые на белом све­це, пріступіце, поможыце к (імя) рожу ўговараці. Ро­жа прі­го­жа, годзі цебе тут стояці, жывотом косці ломаці, по крові ходзі­ці. Я цебя ўговораю, умов­ляю. Ідзі ты, скула-скуліца, по всему све­ту кресчёному. Я цебя ўговораю, ску­ла-скуліца, красная пані-дзе­ві­ца. Ідзі ж ты с косцей, з можчей, із жыл, із под­жыл, ідзі ты на сі­нее море, да не возврашчайся. Там цебе кубкі наліваные, стул­кі под­с­тав­лен­ные. Пейце, гуляйце і (імя) помошч давайце, і (імя) по­кі­дай­це. Прачістай Божай Мацері покланюся, Прачіста Божа Мацерь будзет по­мо­га­ці і (імя) помошч даваці. Амінь, амінь, амінь.
Дзецкая болезнь (1 раз)
(заключная ў лячэбным сеансе)
Господу Богу помалюся, Святой Прачістай Мацері божай пок­ла­ню­ся. Все зоры-зарніцы, все божыя памочніцы, прыступіце, по­мо­гі­це мне дзецкую ба­лезнь у (імя) уговараці. Скула-скуліца, ла­му­ча, балюча, чарнюча, пры­быў­шы, отбыўшы, ты же тогда стояла, косць ломала, по суставам ходзіла, кровь за­жы­га­ла. Цепер я цебя от­сы­лаю на сухіе лозы, на белые берёзы, на зелёныя кус­ты, на сінее мо­ре, а на том сінем море сухі бэз, як жа бэзу не развівацца, так і го­реч­ку ў (імя) не пояўляцца. Прачістай Мацері ўракнюся, Прачіста Ма­церь будзет помогаці і (імя) помошч даваці. Во векі веков. Амінь, амінь, амінь.
Начніцы (дзіцячая замова)
Начніцы-сестрыцы, даю вам работу: проса тоўчыце, мак счы­тай­це, мак счы­тай­це, а моего дзіцяці не чапайце (два раза). Даю вам 12 верацён. По­заў­чо­ра пралі, а вчера моталі, а цеперь тчыце, прі­мы­кай­це, мойго дзіцяткі не ча­пай­це, нехай яно спіць, прісыпает, пусць це­ло набірает.
От ліхорадкі
Господу Богу помалюся, Прачістой Мацері Божэй покланюся і всем свя­тым на белом свеце. Пріступіце, помогіце к (імя) ліхорадку ўго­ва­ра­ці. ІІІло 70 жэншчін – босые, косые, косматые. – Отче Ора­ме, пошлі сына Ісака і дух мой святой. Ісак, бері меч і отрубі ім всем головы, штобы оні не вредзілі рабу бо­жь­е­му (імя). – Святой Ісак, не рубі нас. Мы не будзем вредзіць рабу бо­жь­е­му (імя). Мы пой­дзём за высокіе горы, за дзікіе лозы, за сінее море. Там будзем жыць і рабу божьему (імя) не будзем вредзіць. Амінь.
Кровь замоўляць
Лецел ворон через сінее море с золотой іглой і шолковой ніт­кой. Зо­ло­той іглой раны зашывал, вопуху не пускал, кровь за­моў­лял.
Зубы лечіць
Месяц в небе, покойнік в зямле, камень у моры на дне. Як ста­нут етыя тры асобы мёд-віно піць, тады начнут у (імя) зубы балець. Мо­лодзік мо­ло­дой, у цебя рог золотой, ты по небу ходзіш, мёртвых ба­чіш. У іх зубы не бо­лят, штобы і ў меня, рабы божай (імя), зубы не болелі.
Тры раза.
Молитва от пьянства
Во имя Отца и Сына и Святого Духа. Аминь. Хмель и вино, от­с­туп­и­тесь от раба божьего (имя) в тёмные леса, где люди не хо­дят и кони не бродят, и пти­цы не летают. Во имя Отца и Сына и Святого Духа (2 раза). Хмель и вино, выходите на быструю воду, по ко­то­рой люди не ездят, от раба божьего (имя) отступитесь. Хмель и вино, пойдите на буйные ветры, что по дальности хо­дят. Во имя Отца и Сына и Святого Духа (2 раза). Привяжитесь к лихо­му че­ло­ве­ку, который на (имя) лихо думает, к тому привяжитесь, ко­то­рый доб­ра не сделает, а от раба божьего (имя) навеки от­вяж­и­тесь. Во имя Отца и Сына и Святого Духа. Аминь.
Запісана ў в. Клімаўка Гомельскага р-на
ад Мятліцкай Васілісы Васільеўны, 1939 г.н.
(раней пражывала ў г. Хойнікі),
студэнткай Рубан К. (2003 г.)
(з сшытка)
* * *
Устань, каса, на камень – кроў не каря, устань на сякеру – я ў цябе веру.
Гэтая замова, каб спынілася кроў. Тры разы праказаць над ранаю, тры разы дунуць.
* * *
На моры-акіяне ляжыць камень, на тым камене сядзіць дзявіца – шыць масцярыца. Яна дзержа іглу булатную, удзявае нітку шаўковую, зашывае раны раба божага (імя). Тутака табе не буваці, на косці не хадзіці, касцей не ламіці, галавы не кружыці і раба божага (імя) не ўмарыці.
Замова гэтая ад любой крыві, вялікай ці малой. Трэба пераказаць тры разы, красціць хворае месца.
Супраць рожы
На працягу трох дзён раніцай і ўвечары казаць:
– Рожа ты, рожа, раждзественска рожа. Я цябе, рожа, замарожу, я цябе, рожа, агнём спалю, я цябе, рожа, варам залью, мелам засыплю, анучай затру.
Краснай анучкай памашыце вакол рожы тры разы, пасыпце рожу таўчоным мелам. Прачытайце тры разы, пасля кожнага сплюньце праз левае плячо.
Замова супраць кражы з хаты
Трэба казаць тры разы, сыходзячы з хаты:
– Выходжу з дзвярэй раба божага (імя), станаўлюся ўпоперак двара. Са мной разам Мікола-ўгоднік стаіць. Запруся, затваруся …замком. На абедзьвух дзверах два ангелы сядзяць. Хто едзе – праедзе, хто ідзе – абыдзе, драпежнік у хату зайдзе – не дайдзе: ногі адзервянеюць, рукі акамянеюць, вочы пацямнеюць. Вакол майго двара быстра рака, крута гара, цёмны лес. Амінь. Амінь. Амінь.
Драпежнікі абавязкова абыдуць гэтае замоўленае месца.
Замова ад масціту
Добра дапамагае ў пачатку хваробы. Яе можна казаць сабе ці каму-небудзь іншаму:
– Маці, Святая Багародзіца, усякаму роду памошніца. Ты мне (ёй) памажы, рабе божай (імя). Ты мне (ёй) пасабі ва ўсіх маіх (яе) грудзях, ва ўсіх маіх (яе) пратоках. Амінь.
У час замовы красціце хворыя грудзі зверху ўніз ды справа налева. Словы замовы паўтараць тры разы, пасля кожнага разу плюнуць тры разы на хворыя грудзі і тры разы цераз левае плячо. Замаўляць трэба праз два-тры часы. Боль сціхне і ўсё пройдзе.
Замова ад грыжы ў дзіцяці
Раніцай, перад тым як снедаць, маці павінна як бы прыкусіць край грыжы і наказаць:
– Грыжа, грыжа, я цябе грызу. У цябе адзіны зуб, а ў мяне сем, я цябе з’ем.
Тры разы прыкусіць, тры разы пашаптаць і кожны раз трэба плюнуць цераз левае плячо.
Замова ад кашлю
Трэба казаць яе па тры разы раніцай, вечарам і раніцай наступнага дня. Пасля кожнага яе казання хворы павінен праглынуць сліну, а калі лечаць дзіця, трэба праглынуць за яго:
– Вятла, вятла, забяры сваю глоць, калі ты яе не возьмеш, мы яе заглоцім з каранямі. Амінь. Амінь. Амінь.
Запісана ў в. Храпкаў
ад Цярэшчанка Евы Мікалаеўны, 1925 г.н.,
студэнткамі Маркавец С., Маркавец Г. (1994 г.)